Гісторык Раіса Зянюк распавядае, праз што прыйшлося прайсці Каталіцкаму Касцёлу на беларускіх землях у XX стагоддзі. Забароны, рэпрэсіі, закрыццё касцёлаў і кляштараў, высылкі ў лагеры і фізічнае знішчэнне католікаў.
– Якім быў Касцёл на тэрыторыі сучаснай Беларусі неўзабаве перад усталяваннем савецкай улады? Калі казаць пра колькасць: духоўных асоб, касцёлаў, кляштараў, манаскіх ордэнаў, верн...
Каментарый да Евангелля (Ян 8, 1–11)
Позірк Езуса лечыць і ачышчае За некалькі дзён да смерці Хрыстос вымушаны яшчэ раз сутыкнуцца з чалавечай крывадушнасцю і ханжаствам. Фарысеі – спецыялісты па пошуку зла ў іншых – прывялі да Яго грэшную жанчыну, якую злавілі на чужаложстве. У Старым Запавеце чужаложства каралася смерцю (Лев 20, 10; Дрг 22, 22). Гэтае пакаранне ўжо даўно ...
❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму
з нагоды дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем, каб усё Ваша жыццё было напоўнена Божым святлом, любоўю і супакоем. Няхай Хрыстос будзе Вам адзіным і сапраўдным Арыенцірам, а Найсвяцейшая Маці – чулай Апякункай.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
Высокія вербы, паднесеныя ўгору, хістаюцца на фоне старадаўніх алтароў, карцін, ікон і сцен катэдральнага касцёла. Уся святыня запоўнена людзьмі. Цэнтральную частку касцёла – ад дзвярэй да алтара – разам з гараджанамі займае моладзь, трымаючы гэтыя самыя вялікія вербы. У калонках жа гучыць голас ксяндза біскупа Аляксандра.
“Гэта былі гады дзевяностыя: 93-ці, можа, 94-ты год – першыя пальмовыя ...
У Івянцы ў францішканскім кляштары пры касцёле св. Міхала Арханёла прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для моладзі на тэму “Я ведаю, у каго паверыў”. Хлопцы і дзяўчаты, якія прыехалі з розных мясцін Беларусі, мелі магчымасць як супольна ўзбагаціцца духоўна, так і правесці час у “пустыні”. Асобным пунктам рэкалекцый стала знаёмства маладзёнаў з крыжам з касцёла св. Дам’яна. Гэты кр...
Кожная з размешчаных у велікодным кошыку рэчаў мае ўласны сімвал.
Набліжаецца Вялікая субота. У гэты дзень у нашых святынях традыцыйна асвячаем стравы, якімі ў каталіцкіх сем’ях распачынаецца ўрачысты сняданак пасхальнай раніцай. Усе элементы свянцонкі ўспрымаюцца як Божыя дары і павінны прыгадваць пра важныя матэрыі, патрэбныя, каб плённа разважаць Муку і Уваскрасенне Хрыста.
Ягня з харугвай...
Аглядаючы каталіцкія святыні заходняй часткі Ваўкавышчыны, заўсёды маеш уражанне, што быццам трапляеш у розныя еўрапейскія краіны. Сярэднявечная готыка Гнезна – і ты недзе ў Цэнтральнай Еўропе, велічная неаготыка Шылавічаў – і быццам апынуўся ў Бельгіі ці Нідэрландах, а вось неараманскі стыль касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве пакідае ўражанне, што знаходзішся на суровых Брытанскіх астравах.
Кангрэгацыя сясцёр назарэтанак у Беларусі перажыла дзве сусветныя вайны і савецкія атэістычныя часы. Пры гэтым у самы складаны перыяд нашай гісторыі яна нават здолела накіроўваць навіцыюшак з Гродна ў Штаты, каб падсілкоўваць духоўна амерыканскіх вернікаў. У 1990-ыя гады кляштар запоўніла вялікая хваля пакліканняў. І хоць цяпер кангрэгацыя ў Беларусі не такая вялікая, як можна было спадзявацца ...
Каментарый да другога чытання (Флп 2, 6–11)
Божае прыніжэнне У тэалогіі існуе такое паняцце – “кенозіс”. З грэчаскай мовы гэтае слова перакладаецца як “спусташэнне, прыніжэнне”. Бог прынізіў сябе, калі стаў Чалавекам ды памёр на крыжы. Пра кенозіс Бога Царква лацінскай традыцыі чытае ў Пальмовую нядзелю ў фрагменце Паслання да Філіпянаў: “Езус Хрыстус, будучы ў постаці Бога...
† Славакія. У Славакіі завяршыліся ІІІ Еўрапейскія каталіцкія сацыяльныя дні. Каля 150-ці прадстаўнікоў Касцёла, палітыкаў і навукоўцаў з усёй Еўропы абмяркоўвалі сацыяльныя выклікі і шляхі абнаўлення кантынента. У кантэксце каталіцкага вучэння гаварылася аб праблемах у такіх сферах, як сямейныя і дэмаграфічныя змены, сацыяльна-экалагічныя пераўтварэнні. Першыя Еўрапейскія каталіц...
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшло набажэнства, падчас якога быў здзейснены чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Малітоўная сустрэча распачалася набажэнствам Крыжовага шляху, які ў гэты дзень праводзілі прадстаўнікі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Затым адбылася св. І...
Прачніся! Чаму табе хочацца быць такім, як усе? Мець тое, што ёсць ва ўсіх? Чаму гэта важней, чым быць сабой – тым, якім ты быў створаны?
На вуліцах так шмат людзей з паніклым позіркам. З боку – шэрая маса без прыкмет жыцця: знешні выгляд адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека. І я, і ты ў гэтай шэрай масе. Але якімі нам быць у ёй: тымі, хто нясе радасць ці шэрасць – выбіраць нам. &nbs...
Наперадзе нас чакае асаблівы час – Вялікі тыдзень, які распачынаецца Нядзеляй Мукі Пана. Глыбокае перажыванне і разуменне Вялікага тыдня дазваляе адкрыць сэнс жыцця, вярнуць надзею і веру. Адны толькі Велікодныя святы, без сапраўднага перажывання дзён, якія ім папярэднічаюць, не стануць для нас часам пераходу ад смерці да жыцця, мы не зразумеем вялікай Божай любові да кожнага чалавека. &n...
Кніга Быцця – першая кніга Бібліі – пачынаецца аповедам пра стварэнне свету. Апісанне гэтага працэсу ў Старым Запавеце настолькі пераканаўчае і прыгожае, што стала натхненнем для многіх аўтараў мастацкіх твораў. Пасля іх працы знайшлі адлюстраванне ў марках, сярод якіх, як вядома, сустракаюцца настолькі цікавыя і каштоўныя экземпляры, што яны атрымліваюць сваё месца ў калекцыях філатэлістаў за ...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч