• 16 (568), 12 верасня 2021

У нумары 16 (568), 12 верасня 2021:


12 верасня 2021 года

| Ад шчырага сэрца
❧✿❧ Паважанаму КсяндзуАлегу Жураўскаму з нагоды дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю і надзеяй, вера толькі ўзмацняецца, і ўсё рэалізуецца дзякуючы дапамозе Пана і добрых людзей. Вернікі парафіі Наваельня

30-ая гадавіна смерці кс. інфулата Міхала Арановіча

| З жыцця Касцёла
   30 жніўня ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) адбылася св. Імша ў 30-ую гадавіну смерці кс. інфулата Міхала Арановіча, шматгадовага пробашча гэтай парафіяльнай супольнасці і генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі. У савецкія часы кс. Міхал доўга быў адзіным каталіцкім святаром у Гродне. Як арханёл Міхал, ён бараніў Божую справу на працягу 59-ці г...

XXIV Звычайная нядзеля

Мк 8, 27–35 Езус са сваімі вучнямі пайшоў у вёскі Цэзарэі Філіпавай. Па дарозе Ён пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы ім: “Кім людзі лічаць Мяне?”. Яны адказвалі Яму: “Янам Хрысціцелем, другія – Іллёю, іншыя – адным з прарокаў”. А Ён спытаўся ў іх: “А вы кім лічыце Мяне?”. Пётр сказаў Яму ў адказ: “Ты – Хрыстус”. І загадаў ім, каб нікому не казалі пра Яго. І пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы паві...

XXV Звычайная нядзеля

Мк 9, 30–37 Езус і Яго вучні выйшлі і праходзілі праз Галілею, і Езус не хацеў, каб нехта ведаў. Бо вучыў сваіх вучняў і казаў ім, што Сын Чалавечы аддадзены будзе ў рукі людзей, і заб’юць Яго, і забіты ўваскрэсне праз тры дні. Але яны не разумелі гэтых слоў, а спытацца ў Яго баяліся.    Прыйшоў Ён у Кафарнаум і, калі быў у доме, спытаўся ў іх: “Пра што па дарозе вы разважалі?...

Адказнасць за выхаванне новых пакаленняў

| На шляху да святасці
Пастава бацькоў з’яўляецца для дзяцей першым і самым значным узорам паводзін у кожнай сферы жыцця. Абавязкі бацькоў перад сваімі дзецьмі не заканчваюцца толькі нараджэннем іх на свет. Праз сакрамант шлюбу Касцёл даручыў ім місію хрысціянскага выхавання. На іх плечы ўскладвае навучанне і вядзенне дзяцей на шляху збаўлення. Бог удзяляе бацькам асаблівыя ласкі і харызмы, каб яны маглі найлепшым ч...

З каталіцкіх СМІ Беларусі (17)

| Прэса
   25 жніўня пры кляштары францысканцаў у Івянцы прайшоў дзень засяроджання для маладых братоў і сясцёр з манаскіх супольнасцей Беларусі. Сёлетняя сустрэча праходзіла пад дэвізам “Вы – соль зямлі (Мц 5, 13)” і была прысвечана каштоўнасці і ролі манаскага жыцця.    Падчас сустрэчы біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB нагадаў, што прыклад кансэкраванага жыцця даў сам Езус Хр...

З кожнай ахвяры выходзіць новая сіла

| Слова рэдактара
Адзінаццаць бласлаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка падчас Другой сусветнай вайны прынеслі сябе ў ахвяру за сем,і. Мы можам быць упэўнены, што з кожнай ахвяры выходзіць новая сіла, якая ажыўляе веру нашых сем,яў.    Сёння, як ніколі раней, нам патрэбны сталыя ў веры бацькі, патрэбна сапраўднае сведчанне сужэнцаў і цэлых сем,яў, каб Евангелле перадавалася з радасцю і любоўю ў...

Касцёлік вясковы, прыгожы, як шэдэўр…

| Парафіі і святыні
Няма ў бліжэйшых ваколіцах Гродна мястэчка больш захаванага, чым наднёманскае Лунна. Дзесяткі цагляных “пажыдоўскіх” камяніц, праваслаўная царква ды сімпатычны касцёл быццам паглыбляюць у атмасферу пачатку ХХ стагоддзя, калі на гэтай зямлі мірна суіснавалі іудзеі ды прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій. Пашанцавала Лунну і на знакамітых асоб. Не адзін раз наведвала мястэчка каралева Бона...

Крыж як доказ любові

14 верасня адзначаеццаСвята Узвышэння Святога Крыжа. Чаму мы ўшаноўваем крыж, хоць ён з’яўляецца інструментам жорсткай смерці і сімвалам найгоршых пакут? †

Паўсюдны Касцёл (22)

| Варта ведаць
   † Іспанія. Дыяцэзія Кардоба ў Іспаніі адкрыла Дом св. Габрыэля для былых вязняў. Ён знаходзіцца ў колішняй семінарыі Маці Божай Анёльскай (Санта-Марыя-дэ-лос-Анхелес) у маляўнічым парку Сьера-дэ-Гарначуэлас. Семінарыя была пабудавана ў 1950 годзе і дзейнічала да пачатку 70-ых гадоў. У яе сценах вучылася каля 300 семінарыстаў. Потым на працягу многіх гадоў будынак пуставаў. Пасля к...

Пра разуменне адзін аднаго, веру ў часы атэізму і пачуццё гумару – 50 гадоў разам

| З жыцця Касцёла
У бягучым годзе Галіна і Рамуальд Ражко адсвяткавалі сваё залатое вяселле. Яны выхавалі шасцёра дзяцей, перажылі страту сына, сумленна працавалі – і ўсё гэта з верай у Бога. Цяпер сужэнцы працягваюць з радасцю прымаць на лета ўнукаў у вёсцы Старадубавая, дзе маюць гаспадарку. 50 гадоў – як Вы глядзіце на гэты час?    Рамуальд: З задавальненнем. Як гавораць, столькі пражыць сумес...

С. Мар’яна Алешчык: “Катэхеза – гэта недастатковы мінімум. Трываць у сужэнстве вучацца ў супольнасці”

| Інтэрв'ю
Ужо амаль паўгода Каталіцкі Касцёл перажывае Год сям’і. Цяпер рыхтуюцца новыя прапановы і інструменты для гэтага душпастырства. Разам з крытыкай сучасных хвароб сям’і адказныя ствараюць альтэрнатыву і пазітыўныя ініцыятывы. Сёння размаўляю з прадстаўніцай беларускага сямейнага руху сястрой Мар’янай Алешчык. Назарэтанка займаецца працай з сем’ямі ўжо больш за 10 гадоў. Размаўляем пра прычыны ...

Салезіянкі – гэта пра аптымізм

| Юбілей
Сёлета супольнасць сясцёр салезіянак у Беларусі адзначае 30-годдзе свайго служэння ў нашай краіне. 19 верасня супольнасць сясцёр салезіянак у Беларусі адзначае 30-гадовы юбілей сваёй прысутнасці ў краіне. Менавіта ў гэты дзень тры дзесяцігоддзі таму ў Смаргонь з Польшчы прыбыла с. Тэрэса Сольнічэк FMA. Маладая манахіня на пачатку свайго місійнага служэння прагнула трапіць у Бразілію, але апыну...

Св. Станіслаў Костка: герой для маладых

Літургічны ўспамін апекуна моладзі прыпадае на 18 верасня. Для моладзі надышоў час, які часта ставіць іх перад новымі выклікамі. А адным з найлепшых у пераадоленні праблем з’яўляецца св. Станіслаў Костка, які для дасягнення сваёй мэты супраціўляўся магутным бацькам, не пазбягаў працы, што не адпавядала яго становішчу двараніна, не баяўся цяжкасцей самотнай вандроўкі з Вены ў Рым і не скардзіўс...

Як растлумачыць няверуючаму чалавеку, чаму захоўваю пост і хаджу ў нядзелю ў касцёл?

| Задай пытанне
  Размова з няверуючым чалавекам (атэістам ці агностыкам) заўсёды нялёгкая, таму што закранае розныя пытанні адносна веры ў Бога.     У такім выпадку трэба найперш размаўляць пра існаванне Бога, пра мой вобраз Бога і пра ўласны досвед веры ў Яго. Няма сэнсу адразу разважаць пра нейкія справы, звязаныя з дысцыплінай Касцёла, таму што няверуючаму гэта будзе незразумела. Чаму? Бо ён...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top