Пальмовая нядзеля ў гродзенскай катэдры

 |  кс. Юрый Марціновіч  |  З жыцця Касцёла
Пальмовая нядзеля ў гродзенскай катэдры з удзелам пастыра дыяцэзіі10 красавіка, у нядзелю Мукі Пана, якая распачынае Вялікі тыдзень, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
У гэты дзень у святыні чыталася апісанне Мукі Пана, пасля чаго іерарх звярнуўся да вернікаў з гаміліяй.
    Біскуп адзначыў важнасць Пальмовай нядзелі, якая нагадвае пра ўезд Езуса ў Іерусалім, каб там памерці ды ўваскрэснуць, і распачынае святкаванне пасхальнай таямніцы. Іерарх заклікаў перажыць Вялікі тыдзень, які распачынаецца ў Пальмовую нядзелю, годным і належным чынам.
Таксама біскуп блаславіў пальмовыя галінкі, якія вернікі па традыцыі прынеслі ў святыню на памяць пра ўваход Езуса ў Іерусалім.
    Звычай бласлаўлення пальмовых і вербных галінак з’явіўся ва ўсім Касцёле ў XI стагоддзі. Пасля вяртання дадому, некаторыя вернікі змяшчаюць пабласлаўленыя галінкі за крыжы і абразы. Раней іх таксама ўтыкалі на полі, каб Бог аберагаў пасевы ад граду, засухі і празмерных дажджоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top