![Біскуп Кашкевіч у гродзенскай катэдры здзяйсняе чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі Біскуп Кашкевіч у гродзенскай катэдры здзяйсняе чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі]()
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшло набажэнства, падчас якога быў здзейснены чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Як заўважыў пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, без супакою на зямлі мы не пабудуем будучыню і не будзем абсалютна шчаслівымі.
Завяршылася св. Імша выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамантy. Падчас адарацыі біскуп Кашкевіч у духоўнай еднасці са Святым Айцом Францішкам і ўсім Паўсюдным Касцёлам здзейсніў чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
![]()
У гэты дзень чын прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі быў зачытаны ва ўсіх касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі, а ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі) біскуп Віцебскі Алег Буткевіч падчас адпустовай урачыстасці асвяціў дзве новыя фігуры. Фігура св. Аўгустына, доктара Касцёла, і св. Грыгорыя, Папы, былі змешчаны ў галоўным алтары, пабудаваным некалькі гадоў таму.