10 красавіка, у нядзелю Мукі Пана, якая распачынае Вялікі тыдзень, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
У гэты дзень у святыні чыталася апісанне Мукі Пана, пасля чаго іерарх звярнуўся да вернікаў з гаміліяй. Біскуп адзначыў важнасць Пальмовай нядзелі, якая нагадвае пра ўезд Езуса ў Іерусалім, каб там памерці ды ўваскрэснуць, і распачынае святкаванне пасхальнай таямніцы. Іерарх заклікаў перажыць Вялікі тыдзень, які распачынаецца ў Пальмовую нядзелю, годным і належным чынам.
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшло набажэнства, падчас якога быў здзейснены чын прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Малітоўная сустрэча распачалася набажэнствам Крыжовага шляху, які ў гэты дзень праводзілі прадстаўнікі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Затым адбылася св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх заахвоціў вернікаў да гарачай малітвы ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце, а найперш ва Украіне.
Высокія вербы, паднесеныя ўгору, хістаюцца на фоне старадаўніх алтароў, карцін, ікон і сцен катэдральнага касцёла. Уся святыня запоўнена людзьмі. Цэнтральную частку касцёла – ад дзвярэй да алтара – разам з гараджанамі займае моладзь, трымаючы гэтыя самыя вялікія вербы. У калонках жа гучыць голас ксяндза біскупа Аляксандра.
“Гэта былі гады дзевяностыя: 93-ці, можа, 94-ты год – першыя пальмовыя працэсіі з пабернардынскага касцёла да катэдры”, – распавядае аб пачатках святкавання Пальмовай нядзелі ў Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз канонік Антоній Грэмза, шматгадовы душпастыр моладзі, які таксама ...
Прыняцце паслугі лектарату – чарговы крок на шляху да Хрыстовага святарства.
У І Нядзелю Вялікага посту Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сямі студэнтам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паслугу лектарату.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч