• Актуальна
  • З жыцця Касцёла

24 студзеня, 2022

Патранальнае свята паўлінаў адзначылі ў Карэлічах

кс. Юрый Марціновіч
Урачыстасць св. Паўла Першага Пустэльніка, патрыярха ордэна паўлінаў, адбылася 15 студзеня ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах (дэканат Навагрудак), дзе ўжо 29 гадоў служаць айцы паўліны. Манаская супольнасць на працягу дзевяці дзён рыхтавалася да ўрачыстасці навэннай да св. Паўла Пустэльніка.     Гэта асаблівы час у жыцці айцоў і братоў паўлінаў – як для карэліцкай супольнасці, так і для тых, хто служыць у кляштарах па ўсім свеце, – каб засяродзіцца на галоўнай мэце і харызме паўлінскага жыцця, якой з’яўляецца ідэя сузірання Бога ў адзіноце – “Solus cum Deo ...

23 студзеня, 2022

У Навагрудку пройдзе курс “Новае жыццё”

Рэдакцыя
З 4 па 6 лютага пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе евангелізацыйна-актывізацыйны курс “Новае жыццё”. Ён разлічаны на тых, хто жадае адкрыць і адчуць Божую любоў, і на тых, хто мае сумненні ў веры. †

09 студзеня, 2022

Асвячэнне новага касцёла ў Гродне

кс. Юрый Марціновіч
Парафія з 24-гадовай гісторыяй нарэшце мае свой кансэкраваны касцёл. 25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у Гродне (Аўгустовак). †

09 студзеня, 2022

“Хацела, каб яе пахавалі разам з сёстрамі мучаніцамі”. З успамінаў сведкі

Ангеліна Марцішэўская
С. Тэрэза Касінская CSFN дзеліцца гісторыяй с. Малгажаты, разам з якой, будучы яшчэ юнай дзяўчынай, перажыла дзве акупацыі Навагрудка і няпросты пасляваенны час. Спачатку с. Тэрэза распавядае са слоў самой с. Малгажаты, пасля прыводзіць уласныя ўспаміны. У снежні папа Францішак ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнот адзінай ацалелай падчас Другой сусветнай вайны назарэтанкі з Навагрудка – с. Малгажаты Банась (свецкае імя Людвіка). Гэта значыць, што неўзабаве яна можа быць прызнана бласлаўлёнай, як і 11 сясцёр мучаніц, расстраляных фашыстамі. †

09 студзеня, 2022

Што варта ўзгадаць з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне

Ангеліна Марцішэўская
Перабіраючы ўспаміны, галоўнае – зрабіць правільныя высновы. Асобы         Прызначэнне біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім    Доўгачаканай стала навіна аб прызначэнні новага арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага, а для вернікаў нашай дыяцэзіі гэтая падзея была ўдвайне значнай, бо абранец – гадаванец нашых зямель. Юзаф Станеўскі паходзіць з традыцыйнай каталіцкай сям’і з Заневічаў, непадалёку Гродна. Даўно вядома, што аб пакліканні да святарства для ўнука шмат малілася яго бабуля Апалонія. Сведкі тых часоў неаднара...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top