
† Германія. Клопат пра людзей, якія пакутуюць ад дэменцыі, і іх сваякоў – галоўная тэма сёлетняга нямецкага Экуменічнага тыдня на карысць жыцця. Яго адкрылі ў Лейпцыгу 30 красавіка 2022 года католікі і лютэране. Агульнанацыянальная кампанія праходзіла да 7 мая пад дэвізам “Пасярод жыцця з дэменцыяй”. Шматлікімі мерапрыемствамі Цэрквы прыцягвалі ўвагу да становішча людзей з гэтым сіндромам і іх сваякоў, а таксама садзейнічалі гуманнаму падыходу да іх. Падчас інаўгурацыйнага набажэнства ў лютэранскім храме св. Мікалая ў Берліне віцэ-старшыня нямецкага каталіцкага епіскапату біскуп Франц-Ёзэф Бодэ заявіў, што годнасць чалавека не залежыць ні ад яго здароўя, ні ад разумовых здольнасцей, ні ад магчымасці самавызначэння.