♰ Аўстралія. Мітрапаліт Сіднэя выказаў пратэст супраць планаў новага ўрада аўстралійскага штата Новы Паўднёвы Уэльс узяць на сябе кіраванне ўсімі могілкамі, уключаючы касцёльныя. Ён адзначыў, што гэтую ролю прыняла б свецкая дзяржаўная бюракратыя, у той час як “клопат пра памерлых – гэта духоўная, а не свецкая місія”. “Наша вера вучыць, што гэта адзін з учынкаў міласэрнасці адносна цела, і ён ляжыць у аснове таго, як мы клапоцімся пра свае могілкі. Здаецца, урад разглядае валоданне могілкамі толькі як крыніцу даходу, без уразлівасці да іх духоўнага элемента і да пажаданняў сем...
♰ Латвія. Латвійскі Касцёл узмацняе абарону непаўналетніх. У Рызе быў арганізаваны спецыяльны сімпозіум для духавенства, кансэкраваных асоб і людзей, што ўдзельнічаюць у душпастырстве, які быў прысвечаны злоўжыванням у Касцёле. Мерапрыемства адбылося ў аддаленым рэжыме з-за эпідэмічных абмежаванняў і было падрыхтавана Рыжскім інстытутам рэлігійных навук (RARZI). Сустрэча не абмежавалася прэзентацыяй ватыканскіх дакументаў, а ўтрымлівала шмат элементаў, звязаных з практыкай прадухілення злоўжыванняў. Сустнасць заключалася асаблівым чынам у прыцягненні ўвагі да лёсу ахвяр такіх ...
☞ Філіпіны. Пачаўся працэс беатыфікацыі а. Роэля Галарда. 21 год таму манаха – тагачаснага дырэктара кіруемай кларэтынцамі школы – выкралі разам з настаўнікамі і звыш 50-цю вучнямі, катавалі і нарэшце забілі тэрарысты з групы “Абу Саяф”, якая змагалася за незалежную мусульманскую дзяржаву на поўдні Філіпін. Манах загінуў у выніку перакрыжаванага агню паміж групай “Абу Саяф” і сіламі бяспекі, якія спрабавалі ратаваць выкрадзеных. Разам з айцом загінулі таксама трое настаўнікаў і пяцёра дзяцей. Дыяцэзіяльны этап працэсу беатыфікацыі стартаваў 3 мая ў парафіяльным касцёле ў Тумахубонгу. Мясцо...
☞ Бразілія. У горадзе Энкантада на поўдні Бразіліі будуецца гіганцкая статуя Хрыста Заступніка, якая будзе вышэйшая за сусветна вядомую статую Хрыста Адкупіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра. Хрыстос Заступнік у Энкантада будзе прадстаўлены з шырока раскрытымі рукамі і дасягне вышыні 43 метры (статуя Хрыста ў Рыа – мае ўсяго 38 метраў). У цэнтры фігуры размесціцца ліфт, якім можна будзе падняцца да назіральнай пляцоўкі на вышыні каля 40 метраў. Будаўніцтва статуі пачалося ў 2019 годзе. †
☞ Ліван. Кардынал Бешара Бутрас Раі заклікае да ўмяшання ААН ва ўрэгуляванне крызісу ў Ліване. Мараніцкі Патрыярх правёў размову на гэтую тэму з генеральным сакратаром Арганізацыі Антоніу Гутэрышам. Іерарх адзначыў, што палітычны клас краіны не змог сесці за стол перамоў і сумесна прапанаваць канцэпцыю выхаду з крызісу. Тым часам сітуацыя пагаршаецца. Беднасць і голад пашыраюцца. “Ліван знаходзіцца на мяжы катастрофы”, – папярэдзіў Патрыярх, просячы аб дапамозе. Антоніу Гутэрыш запэўніў у зацікаўленасці міжнароднай супольнасці сітуацыяй у Ліване і звярнуў увагу на неабходнасць фарміравання...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч