Адзінокі пілігрым у дарозе на СДМ Пасля выбару папы Францішка з Трайры ў паўночна-ўсходняй частцы Бразіліі вырушыў адзінокі пілігрым. Мэтай яго пілігрымкі з’яўляюцца Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Фабіа Матэус Фейтоса плануе прайсці пешшу 3 тысячы кіламетраў і сустрэцца са Святым Айцом Францішкам. Падчас гэтай пілігрымкі ён стараецца ажыццяўляць дэвіз сёлетніх Сусветных дзён моладзі, абвяшчаючы Евангелле і заахвочваючы маладых людзей далучацца да яго. Пілігрым жанаты і мае дваіх дзяцей. Каб мець магчымасць рэалізаваць сваё жаданне, ён папрасі...
Духоўныя асобы не могуць насіць зброю Аб гэтым выказаліся біскупы Філіпінаў, якія скрытыкавалі новы ўрадавы дэкрэт, што дазваляе, між іншым, таксама і духоўным асобам насіць агнястрэльную зброю, асабліва тым, хто працуе на місійных тэрыторыях і на тэрыторыях з высокай рызыкай. Паводле іерархаў, гэта супярэчыць хрысціянскай веры нават для асабістай абароны. Бп Анэста Антыока, біскуп Кубао, на тэрыторыі гістарычнай сталіцы Кесон-Сіці, выказаўся, што пакліканне і роля духоўных асоб у ператварэнні грамадства адрозніваецца ад свецкіх дзея...
Папа Францішак атрымаў пажыццёвы білет Як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса сённяшні Папа вельмі часта карыстаўся грамадскім транспартам. А нядаўна ён атрымаў білет на ўсе сродкі гарадскога транспарту ў Рыме. Нетыповы падарунак звязаны з нядаўнімі звычкамі папы Францішка. Італьянскія СМІ падалі, што пажыццёвы білет Папа атрымаў ад дырэктара рымскай гарадской установы камунікацыі “Atac” Рабэрта Дыяцэцці, які сказаў Папе: “Карта дзейнічае ва ўсёй камунікацыйнай сетцы Рыма. Ваша Святасць, Вы можаце ўжываць яе на кожным транспартным сродку”. На што Святы Айцец адказаў, што хіба, на ж...
Чаму Папа не спявае? Назіраючы за папам Францішкам, многія заўважылі, што Наступнік св. Пятра не спявае ні падчас адпраўлення св. Імшы, ні ўдзяляючы ўрачыстае бласлаўленне. Аднак, вядомы італьянскі ватыканіст Сандро Магістэр паведамляе, што ў гэтым няма нічога дзіўнага. Ён прызнае, што Папа любіць слухаць музыку, але сам не спявае. Прычынай гэтага з’яўляецца праблема са здароўем, паколькі ва ўзросце 21 года Хорхе Марыа Берголіа перажыў вельмі сур’ёзнае запаленне лёгкіх, у выніку чаго яму выдалілі верхнюю частку правага лёгкага. Пасля гэтых аперацый Папа...
Разводы ўсё-такі шкодзяць Да такой высновы прыйшлі бельгійскія вучоныя з універсітэта ў Левене. Яны сцвердзілі, што кожнае чацвёртае дзіця з разбітай сям’і хаця б адзін раз застаецца ў школе на другі год. Даследаванні таксама паказалі, што негатыўныя вынікі разводу больш уплываюць на хлопцаў. Дзеці з разбітых сем’яў маюць меншыя шансы на заканчэнне сярэдняй школы, а таксама ў іх горшыя рэзультаты ў вучобе. Сярод самых галоўных прычын такой з’явы падаецца тры: стрэс, звязаны з разводам, абмежаваны кантакт з бацькамі і больш сціплы бюджэт разбітых сем’яў. І хаця даследава...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч