• Актуальна
  • Варта Ведаць

26 чэрвеня, 2022

Паўсюдны Касцёл (42)

На падставе інтэрнэт-крыніц
   † Мексіка.  “Пан падарыў нам 7 дыяканаў і 70 святароў”, – напісаў кардынал Франсіска Роблес Артэга, біскуп архідыяцэзіі Гвадалахара, які ўдзяліў пасвячэнне. Гэтая падзея была прызнана гістарычнымі святарскімі пасвячэннямі. Як паведамілі ў архідыяцэзіі, урачыстасці доўжыліся тры дні. “Я ўзначаліў эўхарыстычную літургію ў санктуарыі Мексіканскіх Мучанікаў і ў межах біскупскай паслугі высвяціў новых святароў, намасціўшы іх далоні і ўсклаўшы рукі на кожнага з іх”, – адзначыў іерарх.

12 чэрвеня, 2022

Паўсюдны Касцёл (41)

На падставе інтэрнэт-крыніц
   † Германія.  Цудатворны абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў, які знаходзіцца ў касцёле св. Пятра ў нямецкім Аўгсбургу, атрымаў у падарунак ад папы Францішка карону. Святы Айцец вельмі цэніць вобраз Марыі, які ўпершыню сустрэў у 1980-ых гадах падчас візіту ў Аўгсбург. Ён прывёз копію іконы ў Аргентыну і як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса папулярызаваў яе ў мясцовым Касцёле. Абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў быў выкананы каля 1700 года ў стылі барока, верагодна, Ёганам Георгам Мельхіёрам Шмітнэрам. Маці Божая на ім развязвае вузлы белага пояса, які трымаюць два анёлы.

29 мая, 2022

Паўсюдны Касцёл (40)

На падставе інтэрнэт-крыніц
   † Польшча.  У Варшаве некалькі тысяч чалавек прайшлі ад санктуарыя св. Андрэя Баболі да Замкавай плошчы ў пакаяннай ружанцовай працэсіі за Польшчу. Удзельнікі хацелі такім чынам кампенсаваць Богу за грэх абортаў і памаліцца за мір у Польшчы ды Украіне. Мэтай працэсіі быў яшчэ адзін езуіцкі санктуарый – Маці Божай Ласкавай, апякункі Варшавы, – які знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад Замкавай плошчы. Працэсіі папярэднічала св. Імша ў санктуарыі св. Андрэя Баболі, якую ўзначаліў яго кусташ езуіт а. Вальдэмар Бажышкоўскі, а гамілію прамовіў рэктар санктуарыя Маці Божай Ла...

15 мая, 2022

Паўсюдны Касцёл (39)

На падставе інтэрнэт-крыніц
   † Германія. Клопат пра людзей, якія пакутуюць ад дэменцыі, і іх сваякоў – галоўная тэма сёлетняга нямецкага Экуменічнага тыдня на карысць жыцця. Яго адкрылі ў Лейпцыгу 30 красавіка 2022 года католікі і лютэране. Агульнанацыянальная кампанія праходзіла да 7 мая пад дэвізам “Пасярод жыцця з дэменцыяй”. Шматлікімі мерапрыемствамі Цэрквы прыцягвалі ўвагу да становішча людзей з гэтым сіндромам і іх сваякоў, а таксама садзейнічалі гуманнаму падыходу да іх. Падчас інаўгурацыйнага набажэнства ў лютэранскім храме св. Мікалая ў Берліне віцэ-старшыня нямецкага каталіцкага епіскапату ...

01 мая, 2022

Паўсюдны Касцёл (38)

На падставе інтэрнэт-крыніц
   † Балівія.     Балівійскі Касцёл выказвае шкадаванне ў сувязі са смерцю 42-гадовага а. Уілберта Дазы OFM і заклікае разабрацца ў злачынстве, якое адбылося ў парафіі св. Францішка ў Санта-Крус. Генеральны сакратарыят Канферэнцыі біскупаў Балівіі ў сваім паведамленні выказаў шкадаванне і жах з нагоды гэтага злачынства. “Мы просім як мага хутчэй правесці яснае і дакладнае расследаванне, якое прывядзе да высвятлення тых страшных падзей. Перад абліччам росту ў Балівіі культуры гвалту, забойстваў жанчын, рабаванняў, марадзёрства і адсутнасці бяспекі для грамадзян, мы ...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top