• Актуальна
  • Пастырскае Слова
  • Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!

 |  Біскуп Гродзенскі  |  Пастырскае Слова
kaszkiewicz“Слова сталася целам і пасялілася між намі”.
   Ян 1, 14
Углядаючыся ва ўбогую бэтлеемскую стаенку, у чарговы раз знаходжуся разам з Вамі ў радасным здзіўленні, што Усемагутны Бог стаў Дзіцём і менавіта такім дае нам сябе пазнаць. Ён прыходзіць у свет як слабы, безабаронны Бог-Чалавек, якому патрэбна апека. Прыходзіць канкрэтна да нас, хоча быць намі прыняты і пасяліцца між намі (параўн. Ян 1, 14).
З нагоды свят Божага Нараджэння жадаю ўсім дарагім дзецям, любай моладзі, клапатлівым сужэнцам, людзям, закранутым хваробай і цярпеннем, а таксама кожнаму з Вас адкрыць зноў, што найвялікшым шчасцем для чалавека з’яўляецца клопат пра – часамі такую крохкую – прысутнасць Бога ў нашым жыцці і разуменне, што Яму ў дапамогу патрэбны нашы рукі і вусны, наша чулае сэрца і наш час, каб Нараджэнне Любові магло перамяніць нас і жыццё нашых блізкіх.
    У гэтыя складаныя і неспакойныя з многіх прычын часы няхай святкаванне Божага Нараджэння будзе для нас усіх выклікам і заахвочваннем да дзейнасці дзеля супольнага дабра, да размовы, поўнай павагі, да прабачэння і станаўлення па-над усялякімі спрэчкамі і непаразуменнямі, якія – у святле Пана, які прыходзіць, – здаюцца неістотнымі.
    Няхай гэта будзе час адкрыцця годнасці кожнай асобы, да чаго нас нястомна заклікае папа Францішак, “бо нельга патрабаваць павагі да сябе самога без павагі да іншых;
    нельга атрымліваць, калі адначасова не хочам даваць”.
    Няхай гэта будзе час адзінства, любові, надзеі і дабрыні ў кожнай сям’і, нашым грамадстве і краіне, бо сёння Бог аб’яўляецца ў Чалавеку.
    Хацеў бы пажадаць, каб новы год, які прыходзіць, прынёс толькі добрыя дні, пачуццё бяспекі і ўпэўненасць, што Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто на яе спадзяецца. Каб гэта быў год, поўны добрых хвілін і добрых людзей вакол.
    На час супольнага святкавання, актаву Нараджэння Пана і ўвесь год Панскі 2022 ад усяго сэрца Вас бласлаўляю!
   
    Аляксандр Кашкевіч
   Біскуп Гродзенскі
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top