Хрыстос Уваскрос! Алелюя! Браты і Сёстры!

 |  Юзаф Станеўскі, Дапаможны біскуп  |  Пастырскае Слова
Юзаф Станеўскі, Дапаможны біскуп
Дні непасрэдна перад урачыстасцю Уваскрасення Пана, якія называюца Пасхальным Трыдыумам, пазначаны мукай і смерцю Хрыста. Аднак, калі мы зазірнём глыбінёй свайго сэрца, мы заўважым штосьці мацнейшае, чым мука і смерць – Любоў: Любоў Бога Айца да людскога роду і бязмежная любоў Хрыста да чалавека. Першая не пашкадавала адзінага Сына, другая – уласнага жыцця, каб чалавек быў апраўданы і атрымаў у спадчыну вечнае жыццё. Менавіта гэтая любоў надала новы сэнс таксама мукам і смерці чалавека. Гэтая Любоў не ведае межаў і не зважае на адрачэнне і здраду вучняў. Адразу ж пасля свайго ўваскрасення Хрыстос прыходзіць да ўстрывожаных і спалоханых вучняў, каб у чарговы раз прапанаваць ім сваю Любоў, вітаючы іх словамі: “Супакой вам”.
Дарагія Браты і Сёстры! Мы перажываем Юбілейны год Божай міласэрнасці. Папа Францішак прапанаваў яго нам не толькі для таго, каб мы самі зачэрпнулі Божую міласэрнасць, але, перш за ўсё, для таго, каб мы паказалі Божую міласэрнасць свету. Святы Айцец заклікае нас словамі дэвізу гэтага года: “Міласэрныя, як Айцец”. Ён просіць нас, каб устрывожанаму і спалоханаму войнамі і тэрарыстычнымі актамі, прыроднымі катаклізмамі і людской абыякавасцю свету мы прапанавалі ў якасці лякарства ЛЮБОЎ ва ўчынку.
    Жадаю усім Вам, каб праз уласныя ўчынкі, адзначаныя велікоднай Любоўю Хрыста, мы зрабілі гэты свет больш Божым і больш людскім.
   
    Вясёлых, напоўненых радасцю і здароўем свят Уваскрасення Пана!
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top