• Актуальна
  • Пастырскае Слова

04 снежня, 2020

Мы павінны несці цяжар адзін аднаго, праяўляць узаемную падтрымку і салідарнасць

Каталіцкія Біскупы Беларусі
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіравала да вернікаў і людзей добрай волі зварот у сувязі з напружанай сітуацыяй у краіне. Наша Бацькаўшчына Беларусь ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў нябачаным дагэтуль грамадска-палітычным крызісе, які, на жаль, паглыбляецца. Насілле не спыняецца, надалей праліваецца кроў, грамадства падзелена. Гэта не прадвяшчае шчаслівай будучыні, бо, як казаў Хрыстос, дом, падзелены сам у сабе, не выстаіць (параўн. Мц 12, 25). Цяжка паверыць, што такое адбываецца ў нашай міралюбнай краіне, вядомай сваёй талерантнасцю і згодай паміж людзьмі розных веравызнанн...

03 красавіка, 2020

Дарагія Чытачы! Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Біскуп Гродзенскі
Хрыстос Уваскрос! Алелюя!    У святы Уваскрасення Пана з адноўленай верай і глыбокай удзячнасцю схіляемся над таямніцай бязмежнай Божай любові.    З любові да нас Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, узяў на сябе грахі цэлага свету, каб усіх усыноўленых дзяцей Божых раз і назаўсёды з’яднаць з Айцом, багатым на ласку і міласэрнасць, а праз гэта адкрыць дарогу да вечнага жыцця. †

22 снежня, 2019

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!

Біскуп Гродзенскі
“Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2, 14). Гэты гімн радасці і праслаўлення спявалі хоры анёлаў у ваколіцах Бэтлеема ў ноч Божага Нараджэння. Сёння тыя ж словы гучаць на вуснах і ў глыбіні сэрцаў вызнаўцаў Хрыста ва ўсім свеце.       У святы Нараджэння Пана хвалім і праслаўляем Бога, які ў сваёй бясконцай любові да людзей здзейсніў штосьці неверагоднае: у Асобе свайго Сына Езуса Хрыста стаў сапраўдным Чалавекам, Эмануэлем – Богам з намі. Спрадвечнае Слова Нябеснага Айца “сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). †

21 красавіка, 2019

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Біскуп Гродзенскі
Дарагія Дыяцэзіяне! Пасля дзён цемры, мукі і смерці на крыжы, пасля таго, як быў пакладзены ў магілу, Хрыстос паўстаў, яснеючы бляскам славы.    Уваскрос! Жыве!    Ён аб’явіўся жанчынам, Пятру, апосталам.    “А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся” (Лк 24, 41), Езус пераканаў, што гэта Ён перад імі, спажываючы пасілак, які Яму падалі (параўн. Лк 24, 42–43). Аднак, хіба, найбольш кранальнай для апосталаў стала сустрэча вечарам першага дня тыдня там, дзе яны былі за зачыненымі дзвярыма з-за страху перад яўрэямі.    Збаўца ...

30 снежня, 2018

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Біскуп Гродзенскі
Дарагія Чытачы “Слова Жыцця”! Сярод разнастайных спраў сённяшняга свету Пан Бог прапануе ўсім нам на момант затрымацца і паглыбіцца ў радасны роздум над сэнсам стварэння. Нагодай да гэтага з’яўляецца нараджэнне Божага Сына, Езуса Хрыста, які – пасланы ў свет у постаці маленькага Дзіцяці – здзейсніў найвялікшую справу ў гісторыі чалавецтва Уваходзячы ў чарговы раз у перажыванне радасці свят Божага Нараджэння, мы хочам, сапраўды ўглядаючыся ў Хрыста, нанова адшукаць сэнс свайго жыцця.: не ў вялікіх справах гэтага свету і штодзённай мітусні, а ў поўным веры паглыбленні ў прысутнасць Бога і Я...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top