• Актуальна
  • Пастырскае Слова

03 красавіка, 2015

Хрыстос Уваскрос!

Біскуп Гродзенскі
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Як кожны год, у Велікодныя святы мы разам з паннамі з Евангелля скіроўваемся ў духу да гроба Хрыста. Поўныя ашаламлення, бачым камень, адсунуты ад увахода, і разумеем, што ў гробе няма цела Езуса. Мы чуем словы анёла, якія напаўняюць нашы сумныя, устрывожаныя сэрцы радасцю і супакоем: “Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых? Яго тут няма; Ён уваскрос” (Лк 24, 5–6).    Хрыстос уваскрос, Хрыстос жыве і будзе жыць заўсёды. Гэтая найважнейшая праўда хрысціянскай веры дазваляе нам іншымі вачамі паглядзець на свет, на гісторыю чалавецтва і ...

19 лютага, 2015

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на І Нядзелю Вялікага посту 2015 года

Біскуп Гродзенскі
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Як кожны год, у Папяльцовую сераду ў каталіцкім Касцёле распачаўся літургічны перыяд Вялікага посту. На працягу 40 дзён, прымаючы цяжар навяртання, пакуты і пакаяння, мы будзем духоўна рыхтавацца да радаснага вызнання веры ва Уваскрослага Хрыста падчас святкавання Велікодных свят.     Вялікі пост – гэта асаблівы час ласкі, падораны нам Панам, каб мы маглі адрадзіцца ўнутрана, умацаваць сваю веру, надзею і любоў, аднавіць сваю сувязь з Хрыстом і адкрыцца на Яго збаўчае ўздзеянне. У сённяшняй літургіі мы чуем заклік Езуса, які адначасов...

08 лютага, 2015

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Каталіцкія Біскупы Беларусі
Каталіцкія Біскупы Беларусі на пазачарговым пленарным пасяджэнні 30 студзеня 2015 г. абмеркавалі агучаныя ў апошні час абвінавачванні ў адрас польскіх святароў, якія служаць у Беларусі, а таксама абвінавачванні ў незацікаўленасці кіраўніцтва каталіцкага Касцёла ў падрыхтоўцы сваіх святароў. Мы, як і вернікі католікі, з глыбокай заклапочанасцю ўспрымаем гэтыя абвінавачванні, якія лічым неабгрунтаванай абразай каталіцкага Касцёла і распальваннем міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці.    У 1989 г. у Беларусі служыла каля 60 мясцовых святароў. Цяпер іх колькасць узрасла да ...

21 снежня, 2014

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!

Біскуп Гродзенскі
“Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк, 2, 10–11). Гэтымі словамі анёл Пана абвясціў пастухам з Бэтлеема радасную навіну аб Нараджэння Езуса Хрыста. Прыход Божага Сына на гэты свет абуджае ў сэрцах радасць, бо з’яўляецца выра­жэннем спрадвечнай, бясконцай і загадкавай любові Бога да чалавека. У святы Божага Нараджэння мы занава перажываем таямніцу гэтай Божай любові. Яна надае сэнс нашаму жыццю, напаўняе нас даверам і супакоем; дзякуючы ёй мы адчуваем сябе шчаслівымі і спакойнымі, як любімыя ...

21 снежня, 2014

Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!

Біскуп Гродзенскі
Я ўсцешаны, што звяр­таючыся да Вас упер­шыню як біскуп, магу паведаміць Вам радасную навіну: “Я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан” (Лк 2, 10–11). І далей з Вамі напяваю калядную песню пры Бэтлеемскіх яслях у нашых касцёлах: “Ляжыць у яслях, хто ж паверыць?!”    Бог у яслях? Яго адаруюць анёлы, Ім захапляецца Найсвяцейшая Маці, з асцярожнасцю глядзіць св. Юзаф, з радасцю схіляюцца пастушкі. І толькі адно пытанне: ці так выглядае Бог? Ці праўда, што Бог выглядае таксама, як кожны ча...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top