• Актуальна
  • Пастырскае Слова

27 снежня, 2015

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі
Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго.    (1 Ян 4, 9) Кожны год у святы Божага Нараджэння мы зноў чуем Добрую Навіну пра Езуса Хрыста, Божага Сына, які стаў Чалавекам для нашага збаўлення. Гэтая ісціна не перастае нас здзіўляць. Яна напаўняе нашыя сэрцы радасцю, даверам, спакоем, дадае нам мужнасці і моцы. У Божым Дзіцяці, якое прыходзіць на гэты свет, мы бачым аблічча Бога, які ёсць Любоў. Ён – багаты на міласэрнасць – нястомна стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў, каб сказаць нам, як моцна Ён нас любіць і як моц...

27 снежня, 2015

Дарагія Браты і Сёстры!

Юзаф Станеўскі, Дапаможны біскуп
У апошнія месяцы падыходзячага да канца года з дапамогай тэлевізійных навін чалавецтва адчула сябе “народам, які ходзіць у цемры”, пра каторы ўспамінае прарок Ісая ў чытанні з літургіі слова на Божае Нараджэнне. Цемра, што ахінула людскія сэрцы і розумы ў выніку тэрарыстычных актаў, бамбёжкі і “новай вандроўкі людзей за лепшым жыццём”, прыняла кшталт вялізнай блытаніны ў маральнай сферы. Зло намагаецца стаць нараўне з дабром, падман – нараўне з праўдай. Цемра завалодала розумамі асобных лю-дзей і цэлых народаў. Прымаюцца нормы, нязгодныя з запаведдзю любові да Бога і бліжняга. Чалавек спр...

29 лістапада, 2015

Фрагмент пастарскага ліста ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на Адвэнт 2015 года

Біскуп Гродзенскі
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры, дарагія Дыяцэзіяне! У чарговы раз нам дадзена стаяць на парозе Адвэнту – вельмі важнага і прыгожага перыяду літургічнага года, які павінен нас падрыхтаваць духоўна да сустрэчы з Езусам Хрыстом у таямніцы Яго нараджэння. Перад намі чатыры тыдні радаснага чакання, трывалага чування, ачышчэння сэрцаў і абуджэння ў іх суму па Збаўцы, які, нібы ажыўляючая раса, сыходзіць з нябёс і, “прыняўшы постаць слугі” (Флп 2, 7), аб’яўляецца нам як Эмануэль – Бог з намі. Адвэнтавы настрой чакання і суму прыгадвае нам, што прыходу ў свет Хрыста Пана, які змяніў бег г...

17 красавіка, 2015

XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі

Біскуп Гродзенскі
Запрашэнне моладзі Гродзенскай дыяцэзіі на Дыяцэзіяльныя дні моладзі 1–3 мая ў г. Смаргонь Дарагая Моладзь! Вучні школ і каледжаў, Студэнты ВНУ! Запрашаю Вас 1–3 мая бягучага года на XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе Вас будуць прымаць і вітаць жыхары г. Смаргонь. Сама сустрэча адбудзецца пры парафіі св. Міхала Арханёла.    Заклікаю Вас прыняць удзел у сёлетніх Дыяцэзіяльных днях моладзі, якія будуць прысвечаны словам бласлаўлення Езуса: “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8). Няхай гэта будзе для Вас час супольнай радасці ў Хрыс...

03 красавіка, 2015

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Біскуп Гродзенскі
Дарагія Браты і Сёстры! У адгартацыі “Evangelii gaudium” папа Францішак піша, што ёсць хрысціяне, якія жывуць Вялікім постам без Вялікадня.       Аднак, Папа прызнае, што радасць не перажываецца такім самым чынам на ўсіх жыццёвых этапах і ў розных абставінах, часам вельмі складаных. Яна прыстасоўваецца і змяняецца, але заўсёды застаецца хаця б у выглядзе праменьчыка святла, які нараджаецца з асабістай упэўненасці, што нас бязмежна любяць нягледзячы ні на што.    Радасць Евангелля напаўняе сэрца і ўсё жыццё тых, хто сустракаецца з Езусам. ...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top