Cанктурый Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях
Паважаныя Святары і Манаскія Сёстры! Узлюбленыя Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі! Браты і Сёстры ў Хрысце Пану! 8–9 ліпеня запрашаю Вас на дыяцэзільнае свята ў санктуарый Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях.
“Марыя, дзякуем і давяраем!” . Няхай гэтыя словы будуць дэвізам сёлетніх пілігрымак і перажывання дыяцэзільнага свята ў Тракелях. Падчас урачыстасці будзем дзякаваць Марыі за Яе мацярынскі клопат пра нашу дыяцэзію на працягу 25-ці гадоў яе існавання, давяраючы далейшы лёс нашага Касцёла Яе заступніцтву. Запрашаю Вас у...
Перажываючы Юбілейны год міласэрнасці, абвешчаны Святым Айцом Францішкам, ведаем, што Божая міласэрнасць найбольш поўна аб’явілася праз таямніцу Уцелаўлення Божага Сына. Святы Год, распачаты 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, паказвае “на спосаб дзеяння Бога ад пачатку нашай гісторыі. Пасля граху Адама і Евы Бог не хацеў пакідаць чалавецтва сам-насам, каб яно стала здабычаю зла. Таму Ён пастанавіў і пажадаў, каб Марыя, святая і беззаганная ў любові (параўн. Эф 1, 4), стала Маці Адкупіцеля чалавека” (була Misericordiae Vultus, 3). У...
Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго. (1 Ян 4, 9)
У свята Уваскрасення Пана у нашых святынях гучыць радасны спеў “Алелюя!”. З вуснаў і сэрцаў вернікаў плывуць словы старажытнай песні: “Вясёлы дзень для нас настаў!”. Раскалыханыя званы на касцёльных вежах абвяшчаюць усяму свету Добрую Навіну, што Езус Хрыстус сапраўды ўваскрос. Пасля цяжкасцей мукі, пасля таго, як памёр на крыжы і быў пакладзены ў магілу, наш Збаўца ўстаў з мёртвых і яснее бляскам сваёй Боскай хвалы. Хвалебная перамога Хр...
Дні непасрэдна перад урачыстасцю Уваскрасення Пана, якія называюца Пасхальным Трыдыумам, пазначаны мукай і смерцю Хрыста. Аднак, калі мы зазірнём глыбінёй свайго сэрца, мы заўважым штосьці мацнейшае, чым мука і смерць – Любоў: Любоў Бога Айца да людскога роду і бязмежная любоў Хрыста да чалавека. Першая не пашкадавала адзінага Сына, другая – уласнага жыцця, каб чалавек быў апраўданы і атрымаў у спадчыну вечнае жыццё. Менавіта гэтая любоў надала новы сэнс таксама мукам і смерці чалавека. Гэтая Любоў не ведае межаў і не зважае на адрачэнне і здраду вучняў. Адразу ж пасля свайго ўваскрасення...
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 61-ым пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі, якое датычыла дзейнасці каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае: 1. Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які клапоціцца пра сваю будучыню (дарэчы, у гэтым годзе 19 чалавек распачалі навучанне ў семінарыях Беларусі і ў манаскі...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч