Кс. інфулат Міхал Арановіч аддана працаваў і ў перыяд росквіту Касцёла на гродзенскай зямлі, і падчас ІІ Сусветнай вайны, а таксама ў самыя цяжкія гады праследавання хрысціянства і ваяўнічага атэізму. На працягу доўгіх дзесяцігоддзяў ён захоўваў веру, хрысціў, вянчаў, рыхтаваў да споведзі і Першай св. Камуніі. Прыкладваў усе намаганні, каб у цяжкія часы каталіцкае жыццё на гэтай зямлі не згасла. Плябанія пабернардынскага касцёла стала цэнтрам Касцёла на Гродзеншчыне, а можа нават шырэй – ва ўсёй Беларусі. †
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!
Хрыстос Уваскрос! Алелюя! Гэтае пасланне радасцігучыць сёння ў нашых сэрцах. Мы адзначаем найстарэйшае, а разам з тым найважнейшае хрысціянскае свята – урачыстасць Уваскрасення Пана. У Пасхальнай таямніцы здзейснілася справа нашага збаўлення: Езус Хрыстус назаўсёды перамог усе сілы зла, граху і смерці, а сэрцы сваіх вызнаўцаў напоўніў надзеяй цалкам новага жыцця ў вечнасці. Паўстаўшы з мёртвых, Божы Сын спаўняе ўласнае абяцанне: “І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння век...
“І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях”. (Лк 2, 16)
Дарагія Дыяцэзіяне!
Божае Нараджэнне зноў запрашае нас у Бэтлеем, дзе пастушкі знайшлі Марыю, Юзафа і Немаўля, якое ляжала ў яслях. Узгадваючы падзеі той ночы, пастараемся перажыць іх нанова. Будзем заклікаць Святога Духа, каб дапамог увайсці ў таямніцу бэтлеемскай ночы, удзельнічаць у ёй з любові, у духоўнай блізкасці са Святой Сям’ёй. Няхай нашым удзелам будзе спазнанне нараджэння Езуса ў асабістым жыцці. Няхай Хрыстос нараджаецца ў нашых сэрцах, каб Яго любоў прыносіла плё...
Дарагія Дыяцэзіяне!
Велікодная радасць асвятляе сёння Касцёл ва ўсім свеце. У святынях, дамах і ў сэрцах хрысціян гучыць радаснае “Алелюя”. Мы адзначаем урачыстасць Уваскрасення Пана – святкуем перамогу, якую Езус здабыў над грахом і смерцю. Хрыстос Уваскрос! Ён жыве і будзе жыць навекі! Гэтая праўда паказвае нам моц бязмежнай любові Бога да чалавека. Тая самая любоў, якая была аб’яўлена на дрэве крыжа, сёння прамаўляе да нас у знаку пустой грабніцы. Гэты знак нагадвае, што калісьці і нашы магілы, і магілы нашых блізкіх памерлых апусцеюць. Тады здзейсніцца той самы цуд, я...
Дарагія Чытачы газеты “Слова Жыцця”!
У святую ноч Божага Нараджэння вялікае святло заззяла над зямлёй. Адзінародны Сын Божы, Езус Хрыстус, “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі” (Флп 2, 7) i прыйшоў у гэты свет як убогае, пакорнае, безабароннае Дзіцятка. Сапраўдны Бог стаў чалавекам, каб усяму роду людскому аб’явіць паўнату сваёй бясконцай любові. Падобна як пастухі з ваколіц Бэтлеема, якія ў тую ноч вартавалі свой статак, сёння мы чуем тыя самыя словы Добрай Навіны: “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся сёння ў гор...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч