Слова для Жыцця (211)

 |  Рэдакцыя  |  Слова для Жыцця
Папа Францішак
   Чытаючы Кнігу Быцця, бачым, як Абрагам жыў малітвай у нястомнай вернасці таму Слову, якое рэгулярна з’яўлялася на яго дарозе. Можам сказаць, што ў жыцці Абрагама вера становіцца гісторыяй.Больш таго, Абрагам сваім жыццём і прыкладам паказвае нам тую дарогу, тое пілігрымаванне, у якім вера становіцца гісторыяй… Навучымся ад Абрагама маліцца з верай, слухаць Пана, накіроўвацца за Ім, весці дыялог, а нават і дыскусію; не боймася спрачацца з Богам, нават сказаць штосьці, што магло б здавацца ерассю. Я шмат разоў чуў людзей, якія казалі мне: “Ведаеш, Ойча, у мяне здарылася штосьці такое, і я раззлаваўся на Бога. – Ты адважыўся злавацца на Бога? – Так, я раззлаваўся. – Гэта пэўная форма малітвы, таму што толькі сын можа раззлавацца на бацьку, а затым сустрэць яго зноў”.
    Давайце вучыцца ад Абрагама слухаць, накіроўвацца, весці дыялог і дыскутаваць, але заўсёды быць гатовымі прыняць Божае слова і ўвесці яго ў жыццё. Давайце навучымся размаўляць з Богам, як сын са сваім бацькам. Выслухоўваць Яго, адказваць, спрачацца, але празрыста – як сын з бацькам. Такой малітве вучыць нас Абрагам.
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 03.06.2020


Кс. бп Аляксандр Кашкевіч   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Святы Айцец Францішак у леташнім Пасланні да святароў з нагоды 160-ай гадавіны смерці св. Яна Марыі Віянэя піша аб тым, што кожны святар павінен пастаянна клапаціцца пра 2 фудаментальныя сувязі ў сваёй ідэнтычнасці. Першая і найважнейшая – гэта асабістая сувязь з Хрыстом. Кожны раз, калі святар аддаляецца ад Езуса, калі грэбуе сваімі адносінамі з Ім, паступова згасае і памірае яго душпастырская актыўнасць. Падобна як лямпа гасне, калі ў ёй пачынае знікаць алей, так духоўнае жыццё святара гасне, калі ён не трывае ў Хрысце, як галінка ў вінаграднай лазе.
    Яшчэ адна важная сувязь для святарскай ідэнтычнасці – гэта сувязь святара з народам. Святы Айцец перасцерагае святароў і просіць іх не замыкацца ў сабе ці ў нейкіх вузкіх групах, не ізалявацца ад іншых людзей, святароў ці супольнасцей. Святар павінен нястомна выходзіць да людзей з пасланнем Добрай Навіны, падобна як Хрыстос быў блізкі да ўсіх, і асаблівым чынам выявіў гэтую блізкасць, паміраючы за нас на крыжы.
Фрагмент прамовы на заканчэнне навучальнага года ў Гродзенскай ВДС, 04.06.2020
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top