Слова для Жыцця (202)

 |  Рэдакцыя  |  Слова для Жыцця
Папа Францішак
   Асобам, прыгнечаным з-за слабасці і болю, Езус Хрыстус не навязвае прававых норм, а прапануе сваю міласэрнасць – г. зн. самога сябе як аднаўляючую моц. Езус глядзіць на зраненае чалавецтва. Ён мае вочы, якія бачаць і якія заўважаюць, бо глядзяць глыбока, не аглядаюць абыякава, а затрымліваюцца і ўспрымаюць цэлага чалавека, кожнага з яго станам здароўя, не адкідваючы нікога, запрашаючы кожнага ўвайсці ў Яго жыццё, каб адчуць міласэрнасць. Навошта Езус Хрыстус жывіць гэтыя пачуцці? Таму што Ён сам зрабіў сябе слабым, перажываючы людское цярпенне і атрымліваючы затым умацаванне ад Айца. Фактычна толькі той, хто асабіста перажывае гэты досвед, здолее суцешыць іншага.
Існуе некалькі сур’ёзных форм цярпення: невылечныя і хранічныя захворванні, псіхічныя захворванні, хваробы, якія патрабуюць рэабілітацыі ці паліятыўнай апекі, розныя інваліднасці, спецыфічныя захворванні дзіцячага і сталага ўзросту… У адносінах да іх часам не хапае чалавечнасці, таму абавязкова неабходны персанальны падыход да пацыента, дадаванне да лячэння таксама апекі з мэтай інтэгральнага аздараўлення чалавека.
    У хваробе асоба адчувае, што рызыцы падвяргаецца не толькі яе фізічная цэласнасць, але і пачуццёвае, разумовае, духоўнае вымярэнні жыцця; таму акрамя тэрапіі чакае падтрымкі, руплівасці, увагі – адным словам, любові.
Фрагмент Паслання на ХХVIII Сусветны дзень хворых, 11.02.2020


KKBB   Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

      У Каталіцкім Касцёле ва ўсім свеце існуе каля 2000 манаскіх супольнасцей, да якіх належыць амаль мільён асоб. Кожная з іх мае сваю харызму. Айцы Касцёла параўноўваюць шматлікасць манаскіх супольнасцей і разнастайнасць дароў, якія яны маюць, з вялікай колькасцю кветак: яны хоць і розныя, але па-свойму прыгожыя; такім чынам, не выключаюць адна адну, а ўзбагачаюць і ствараюць непаўторны вобраз прыгажосці Касцёла.
    Ёсць вялікая колькасць людзей, якія распазналі голас Бога і пайшлі за Ім. Аднак колькасць тых, хто не ведае Бога, у сучасным свеце нашмат большая і перавышае некалькі мільярдаў. Сёння Бог мае вострую патрэбу ў кансэкраваных асобах, каб праз сведчанне жыцця і слова дапамагчы многім людзям сустрэцца з Ім.
Фрагмент Пастырскага ліста на свята Ахвяравання Пана, 02.02.2020
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top