Слова для Жыцця (201)

 |  Рэдакцыя  |  Слова для Жыцця
Папа Францішак
   Божы люд добра адчувае розніцу паміж уладай нейкай асобы і ласкай намашчэння. “Ты ідзеш спавядацца ў грахах да гэтага чалавека?”. “Але я маю на ўвазе Бога. Кропка. Маю на ўвазе Езуса”. Гэта мудрасць нашага народу, які столькі разоў прымае многіх непаслядоўных пастыраў, падобных да кніжнікаў. Прымае таксама хрысціян, якія кожную нядзелю ходзяць на св. Імшу, а потым жывуць, як язычнікі. Людзі кажуць: “Гэта разбэшчанасць, адсутнасць адзінства”. Колькі зла ўчыняюць непаслядоўныя хрысціяне, якія не даюць сведчання, і непаслядоўныя пастыры, шызафрэнічныя, якія не даюць сведчання!
    Малюся, каб усе ахрышчаныя мелі ўладу, якая не заключаецца ў раздаванні загадаў ці падпарадкоўванні сабе іншых, але праз паслядоўнасць.
Фрагмент гаміліі падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане, 14.01.2020 †


kondrusiewicz   Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

      Св. Ян Павел ІІ увайшоў у гісторыю як ваявода Хрыста, Папа перамен, мысліцель і філосаф, выдатны тэолаг і аратар, руплівы пастыр, чалавек глыбокай веры і малітвы, міру, культуры і мастацтва, паэт і акцёр, той, хто спрыяў дыялогу паміж рознымі веравызнаннямі і народамі, барацьбіт за мір і сацыяльную справядлівасць, нястомны пілігрым, натхняльнік перамен у свеце, аматар спорту і здаровага гумару… Сваім служэннем Касцёлу і свету ён пабудаваў нерукатворны помнік святасці, да якой пілігрымуе свет.
    Св. Ян Павел ІІ асаблівым чынам увайшоў у гісторыю адраджэння Касцёла ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ён своечасова прачытаў знакі часу і імгненна адказаў на іх. Выкарыстаў сацыяльна-палітычныя змены канца 80-ых – пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя і на гэтых тэрыторыях адрадзіў структуры Каталіцкага Касцёла. […] Удзячныя папе Вайтылу за тое, што ў гады ваяўнічага атэізму ён удыхнуў у нас новую надзею нават насуперак надзеі (параўн. Рым 4, 18), адрадзіў касцёльную іерархію і падтрымліваў наш Касцёл, пакорна звяртаемся да яго: “Св. Яне Паўле ІІ, перад абліччам небяспечных выклікаў сучаснасці натхняй нас прыкладам свайго жыцця, вучэння, сведчання і духоўнасці! Блаславі з акна нябеснага Айца, каб не баяліся адчыніць дзверы Хрысту і Яго збаўчай ласцы! Няхай жыццё паводле Яго вучэння стане для цябе дарам ад Каталіцкага Касцёла ў Беларусі!”.
Фрагмент Пастырскага паслання на 2020 год, прысвечаны св. Яну Паўлу ІІ
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top