Слова для Жыцця (200)

 |  Рэдакцыя  |  Слова для Жыцця
papa franciszek 2020Папа Францішак
    Евангелле Хрыста – гэта не казка, не міф, не павучальная гісторыя. Евангелле Хрыста – гэта поўнае аб’яўленне Божага плана для чалавека і свету. Гэта і простая, і цудоўная вестка, якая прымушае спытаць сябе: які канкрэтны план уклаў Пан у мяне, пастаянна абнаўляючы сваё нараджэнне сярод нас? Апостал Павел дае адказ: “(Бог) выбраў нас (...), каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові” (Эф 1, 4). У гэтым сэнс Божага Нараджэння. Калі Пан пастаянна прыходзіць у людское асяроддзе, калі ўвесь час дае дар свайго Слова, гэта значыць, што кожны можа адказаць на заклік стаць святым у любові. Святасць з’яўляецца прыналежнасцю Богу, зносінамі з Ім, празрыстасцю Яго бясконцай дабрыні. Святасць ахоўвае дар, які нам даў Бог. Таму кожны, хто ўспрымае святасць як дар ласкі, не можа не ўвасобіць яе ў канкрэтнае дзеянне ў паўсядзённым жыцці. І гэтая любоў, міласэрнасць да бліжняга, якая з’яўляецца адлюстраваннем любові Бога, адначасова ачышчае сэрца і дазваляе прабачаць, робячы нас дзень за днём “беззаганнымі”.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 05.01.2020 


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Стаенка выразна вучыць, што мы не можам паддацца зману багацця i розным мімалётным абяцанням шчасця. […] Нованароджаны Хрыстос жадае, каб мы сталі бліжэй адзін да аднаго і бліжэй да Яго. Таму будзем набліжацца да Яго не толькі сёння, а пастаянна: праз глыбокую веру і любоў, у малітве і працы, у радасці і цярпенні. Будзем яднацца з Ім у Імшы і св. Камуніі. Будзем бліжэй адзін да аднаго не толькі за вігілійным сталом і падчас узаемных віншаванняў, а заўсёды.
Фрагмент гаміліі падчас Пастэркі ў гродзенскай катэдры, 25.12.2019

staniewski2   Кс. бп Юзаф Станеўскі

      Хрыстос нарадзіўся – Бог аб’явіўся! У горадзе Давіда нарадзіўся нам Збаўца Пан! Вандруем верай і думкай менавіта туды, дзе Бог уваходзіць у гісторыю чалавека: становіцца нашым братам, нарадзіўшыся з Панны Марыі. Аб гэтым сведчаць пастушкі і Тры Каралі, якія першымі прывіталі Дзіцятка Езуса ў бэтлеемскіх яслях. Прывіталі, бо разпазналі ў Ім Месію, якога народ, абраны Панам Богам, чакаў стагоддзямі. І вось гэты момант, сустрэча чалавека са сваім Створцам... Вось момант, калі ў абдымках любові чалавек яднаецца з Богам. Ён дазваляе сябе прытуліць, каб больш не адчувалі сябе самотнымі і пакінутымі.
Фрагмент віншаванняў на святы Божага Нараджэння і Новага 2020 года
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top