Слова для Жыцця (199)

 |  Рэдакцыя  |  Слова для Жыцця
Папа Францішак
   Мір – гэта каштоўнае дабро, аб’ект нашай надзеі, да якога імкнецца ўсё чалавецтва. Надзея на мір з’яўляецца людской паставай, якая ўключае ў сябе экзістэнцыяльнае напружанне, з-за якога нават часам цяжкую сучаснасць “можна перажываць і прымаць, калі яна мае нейкую мэту і калі ў ёй можам быць упэўнены, калі мэта настолькі вялікая, што апраўдвае цяжкасці шляху” (Spe salvi, 1). Дзякуючы гэтаму надзея з’яўляецца цнотай, якая загадвае нам вырушыць у дарогу, дае крылы, каб рухацца наперад, нават калі перашкоды здаюцца непераадольнымі. †
Чалавечая супольнасць мае ў памяці і целе прыкметы войнаў і канфліктаў, якія наступалі адзін за адным з усё большымі магчымасцямі разбурэння і якія не перастаюць закранаць асабліва самых убогіх і слабых. Нават цэлым народам цяжка вызваліцца з путаў эксплуатацыі і карупцыі, што распальваюць нянавісць і насілле. Да сёння многім мужчынам і жанчынам, дзецям і пажылым людзям адмаўляецца ў годнасці, фізічнай недатыкальнасці, свабодзе, у тым ліку свабодзе веравызнання, супольнаснай салідарнасці і надзеі на будучыню. Шмат нявінных ахвяр пераносяць пакуты прыніжэння і выключэння, жалобы і несправядлівасці, нават цялесныя пашкоджанні ў выніку сістэматычных жорсткіх ганенняў супраць свайго народа і сваіх блізкіх…
    Любая сітуацыя пагрозы выклікае недавер і канцэнтрацыю на сваім статусе. Недавер і страх узмацняюць крохкасць адносін і пагрозу насілля ў заганным коле, якое ніколі не можа прывесці да мірных адносін. Таму нават ядзернае стрымліванне можа стварыць толькі ілюзорную бяспеку.
    Не можна разлічваць на захаванне стабільнасці ў свеце праз страх знішчэння, у вельмі нестабільнай раўнавазе, падвешанай на мяжы ядзернай бездані і зачыненай у сценах абыякавасці, дзе прымаюцца сацыяльнаканамічныя рашэнні, якія адкрываюць шлях да драмы непрыняцця чалавека і стварэння, замест клопату адно пра аднаго.
    Мы павінны імкнуцца да сапраўднага братэрства, заснаванага на сумесным паходжанні ад Бога, братэрства, рэалізаванага ў дыялогу і ўзаемным даверы. Імкненне да міру глыбока ўкаранілася ў сэрцы чалавека, і мы не павінны адмаўляцца, згаджаючыся на штосьці, што было б меншае за яго.
Фрагмент Паслання на 53-ці Сусветны дзень міру
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top