• Актуальна
  • Слова для Жыцця

23 верасня, 2018

Слова для Жыцця (170)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Існуе рабства, якое знявольвае мацней за турму, мацней за панічны крызіс, мацней за рознага роду дыктат: гэта рабства ўласнага эга. Гаворка ідзе пра людзей, якія на працягу ўсяго дня глядзяць на сябе ў люстэрка, каб любавацца сваім “я”. Іх эга мацнейшае за іх цела. Яны нявольнікі свайго “я”…    Дарагія Браты і Сёстры, хто ж сапраўдны нявольнік? [...] Той, хто не ўмее любіць! І ўсе гэтыя заганы, грахі, эгаізм аддаляюць нас ад любові і робяць няздольнымі любіць. Мы становімся рабамі саміх сябе і не можам любіць, бо любоў заўсёды скіравана на іншы...

09 верасня, 2018

Слова для Жыцця (169)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Хрыстос сапраўды хоча выкрыць кніжнікаў і фарысеяў з-за памылкі пазбягання волі Бога, у якую яны ўпалі, не захоўваючы Яго запаведзі, а выконваючы традыцыі, створаныя чалавекам. Рэакцыя Езуса вельмі суровая, таму што гаворка ідзе пра вялікую стаўку: пра сапраўднасць адносін паміж чалавекам і Богам, аўтэнтычнасць рэлігійнага жыцця. Крывадушнік з’яўляецца падманшчыкам, ён не аўтэнтычны.    Таксама і сёння Пан заклікае нас пазбягаць небяспекі, якой з’яўляецца надаванне большай увагі форме, чым сутнасці. Ён заклікае нас заўсёды нанова прызнаваць тое...

21 ліпеня, 2018

Слова для Жыцця (168)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Мы павінны імкнуцца адкрываць нашыя сэрцы і розумы, каб здолець прымаць боскую рэальнасць. Справа ідзе пра веру: адсутнасць веры – гэта перашкода для Божай ласкі. Многія ахрышчаныя жывуць так, быццам Хрыстос не існуе: яны паўтараюць жэсты і знакі веры, але не адпавядаюць рэальнай прыхільнасці да асобы Езуса і да Яго Евангелля. Кожны хрысціянін пакліканы да таго, каб паглыбіць гэтую фундаментальную прыналежнасць, імкнучыся сведчыць пра яе сваім паслядоўным ладам жыцця, пуцяводнай ніткай якога з’яўляецца любоў. Фрагмент прамовы падчас малітвы “Анёл Панскі”, 0...

08 ліпеня, 2018

Слова для Жыцця (167)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Хрысціянскае жыццё – гэта, перш за ўсё, удзячны адказ велікадушнаму Айцу. Хрысціяне, якія выконваюць толькі “абавязкі”, прызнаюцца, што не маюць асабістага досведу таго Бога, які з’яўляецца “нашым”. Маўляў, я павінен рабіць тое, тое і тое... Толькі абавязкі. Але гэта значыць, што Табе чагосьці не хапае… Быць хрысціянінам – гэта шлях вызвалення! Запаведзі вызваляюць Цябе ад эгаізму, бо ёсць Божая любоў, якая вядзе наперад. Хрысціянская фармацыя грунтуецца не на сіле волі, але на прыняцці збаўлення, на тым, каб дазволіць любіць сябе. Фрагмент прамовы падчас а...

23 чэрвеня, 2018

Слова для Жыцця (166)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Я хацеў бы сказаць асабліва моладзі, што наш самы небяспечны вораг – гэта не канкрэтныя праблемы, якімі б сур’ёзнымі і драматычнымі яны не былі; самая вялікая небяспека ў жыцці – гэта злы дух прыстасавальніцтва, які не з’яўляецца ні лагоднасцю, ні пакорай, але павярхоўнасцю і маладушнасцю.    Калі маці і бацька бачаць юнака, які пасіўна сядзіць увесь дзень дома, што думаюць пра яго: “Ці не хворы ён?”, – і вядуць яго да ўрача... Ці не так? Жыццё маладога чалавека – гэта імкненне наперад, заклапочанасць, здаровы неспакой, здольнасць не згаджацца ...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top