• Актуальна
  • Слова для Жыцця

24 лютага, 2019

Слова для Жыцця (181)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Я думаю пра вас і вашы намаганні ў гэтыя дні, калі абмяркоўваеце ключавыя пытанні, у тым ліку выклікі палітыкі, эканамічнага развіцця, ахову навакольнага асяроддзя, выкарыстанне тэхналогій. Хацелася б, каб фундаментам разважання было не столькі “што з’яўляецца найлепшай нагодай да эксплуатацыі?”, колькі “які свет мы хочам разам пабудаваць”? Гэтае пытанне дазваляе працаваць з думкай пра народы і людзей, а не толькі пра выгаду і эканамічныя інтарэсы. Яно не абмяжоўваецца перспектывай аднаго дня, але глядзіць у будучыню, датычыць адказнасці, якая ляжыць на нас –...

10 лютага, 2019

Слова для Жыцця (180)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Вядома, што бацька падману, д’ябал, заўсёды выбірае падзелены і сварлівы люд. Ён майстар падзелу і баіцца асоб, якія вучацца працаваць разам. Гэта крытэрый для адрознення людзей: будаўнікоў мастоў і будаўнікоў сцен. Будаўнікі сцен, якія сеяць страх, спрабуюць раздзяліць і напалохаць. Вы ж хочаце быць будаўнікамі мастоў. Вучыце нас, што сустрэча не азначае таго, што ўсе мы павінны пераймаць адно аднаго, думаць і жыць аднолькава, паўтараць тыя самыя рэчы – так робяць папугаі. Сустрэцца – значыць умець рабіць штосьці іншае – увайсці ў культуру сустрэчы. Гэта пак...

27 студзеня, 2019

Слова для Жыцця (179)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Згодна з Божай задумай, чалавечыя зносіны з’яўляюцца важным інструментам жыцця ў супольнасці. Чалавек, створаны па вобразе і падабенстве Усемагутнага, здольны выражаць і дзяліцца тым, што сапраўднае, добрае, прыгожае. Здольны расказаць аб сваім досведзе, будуючы такім чынам памяць і разуменне падзей. Аднак, калі ён імкнецца за сваім пыхлівым эгаізмам, можа скажона выкарыстоўваць здольнасці камунікацыі, як гэта паказваюць з самага пачатку біблійныя падзеі Каіна і Авеля, а таксама Вавілонскай вежы (параўн.: Быц 4, 1–16; 11, 1–9). Скажэнне праўды з’яўляецца тыпо...

13 студзеня, 2019

Слова для Жыцця (178)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Хрысціянін – гэта не той, хто лічыць сябе лепшым за іншых: ён ведае, што з’яўляецца грэшнікам, як усе. Хрысціян – гэта проста чалавек, які спыняецца перад новым палаючым кустом, сузіраючы аб’яўленне Бога. Ён не мае таямнічага, невымоўнага імені, а прагне, каб Яго дзеці называлі Яго “Ойча”. Гэта дазваляе абнавіць сябе Яго моцай і адлюстроўвае прамень Яго дабрыні для гэтага свету, які так моцна прагне дабра, так моцна чакае добрых вестак.    Наш Бог не патрабуе ніякіх ахвяр. Ён не патрабуе нічога, прагне толькі, каб мы ў малітве паразмаўлялі з Ім...

30 снежня, 2018

Слова для Жыцця (177)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Езус, пасылаючы сваіх вучняў на місію, гаворыць: “У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: «Спакой гэтаму дому!». Калі будзе там сын спакою, то на ім спачне спакой ваш. Калі ж не, то вернецца да вас” (Лк 10, 5–6). Перадача спакою знаходзіцца ў цэнтры місіі вучняў Хрыста. Гэтая прапанова адрасавана ўсім людзям, якія спадзяюцца на мір ва ўмовах трагедый і насілля ў гісторыі чалавецтва. “Домам”, пра які гаворыць Езус, з’яўляецца кожная сям’я, кожная супольнасць, кожная краіна, кожны кантынент у сваёй выключнасці і гісторыі. †

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top