Папа Францішак Святы Дух – майстар адзінства, рамеснік прымірэння, які ўмее знішчаць бар’еры паміж юдэямі і грэкамі, паміж нявольнікамі і свабоднымі, каб учыніць з іх адно цела. Ён будуе супольнасць вернікаў, гарманізуючы цэласнасць цела і шматлікасць яго членаў. Дазваляе Касцёлу расці, дапамагаючы яму перавышаць чалавечыя абмежаванні, грахі і любы разлад. Святы Дух стварае Боскую прыцягальнасць: Ён спакушае нас сваёй любоўю і такім чынам вабіць, каб рухаць наперад гісторыю і запускаць працэсы, праз якія прасочваецца новае жыццё. Толькі Божы Дух мае ўладу...
Папа Францішак Езус палюбіў нас першым. Палюбіў, нягледзячы на нашу тленнасць, нашы чалавечыя абмежаванні і слабасці. Гэта Ён зрабіў людзей годнымі сваёй любові, якая не ведае межаў. Даючы новую запаведзь, заклікае ўсіх любіць адзін аднаго не толькі і не столькі сваёй любоўю, але Яго любоўю, якую Святы Дух вылівае ў нашы сэрцы, калі просім Яго з верай. Такім чынам – і выключна такім чынам – можам любіць адзін аднаго не толькі так, як любім сябе, але як Ён палюбіў нас, а гэта значна больш… Гэтая любоў робіць нас новымі людзьмі, братамі і сёстрамі ў Пану, робіць нас новым Бож...
Папа Францішак Езус Хрыстус – наша надзея і самая прыгожая маладосць гэтага свету. Усё, да чаго Ён дакранаецца, становіцца новым, напаўняецца жыццём. Ён жыве і прагне, каб жыў ты! Калі будзеш адчуваць сябе старым па прычыне смутку, крыўды, страхаў, сумневаў і паразаў, Збаўца заўсёды будзе побач з табой, каб зноў даць сілу і надзею. […] Як бы не аддаляўся ад Бога, Ён заўсёды будзе паблізу, чакаючы і заклікаючы цябе распачаць усё спачатку.
Фрагмент прамовы перад малітвай “Уладарка неба” на плошчы св. Аляксандра Неўскага ў Сафіі (Балгарыя), 05.05.2019 †
Папа Францішак Як бы мы не імкнуліся жыць згодна з хрысціянскімі настаўленнямі, у жыцці заўсёды будзе штосьці, за што трэба будзе прасіць прабачэння. Падумаем пра дні, праведзеныя ў гультайстве, пра моманты, калі крыўда заняла наша сэрца і г. д. Гэта сітуацыі, на жаль, нярэдкія, якія прымушаюць усклікаць: “Пане, Ойча, адпусці нам правіны нашыя…”. Невыпадкова, што Евангелле св. Мацвея адразу пасля таго, як дорыць тэкст малітвы “Ойча наш”, сярод 7-мі выкарыстаных выразаў падкрэслівае менавіта той, які тычыцца братэрскага прабачэння: “Калі вы будзеце адпускац...
Папа Францішак Ніхто з нас не ззяе ўласным святлом. Старажытныя тэолагі гаварылі, што існуе “mysterium lunae”. Не толькі ў тоеснасці Касцёла, але і ў гісторыі кожнага з нас. А што такое “mysterium lunae”? Гэта азначае, быць як месяц, які свеціць не сам, а адлюстроўвае святло сонца. Таксама і мы не выпраменьваем святло самі; святло, якое маем, з’яўляецца адбіццём ласкі Бога, святла Бога. [...] Калі любіш, то таму, што нехта побач усміхнуўся табе, калі ты быў дзіцём, і навучыў адказваць усмешкай. Калі любіш, то таму, што нехта побач пабудзіў цябе да любові, даючы зразумець, ш...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч