Рэдакцыя
Папа Францішак Тыя, хто ідзе за Хрыстом, закліканы сувымяраць сябе з Ім. Евангеліст Лука прапануе нам трох герояў – так бы мовіць, тры выпадкі паклікання – якія падкрэсліваюць, што патрабуецца ад тых, хто хоча да канца ісці за Езусам. Першы герой абяцае Яму: “Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў” (Лк 9, 57). Вельмі шчодра! Але Езус адказвае, што Сын Чалавечы, у адрозненне ад ліс, якія маюць норы, і птушак нябесных, у якіх ёсць гнёзды, “не мае, дзе схіліць галаву” (Лк 9, 58). Абсалютная беднасць Хрыста! Ён, па сутнасці, пакінуў бацькоўск...