• Актуальна
  • Слова для Жыцця

13 кастрычніка, 2019

Слова для Жыцця (194)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Вера, якая параўноўваецца з гарчычным зернем – гэта вера не высакамерная і саманадзейная, але якая ў сваёй пакоры адчувае вялікую патрэбу ў Богу, а ў сваёй нязначнасці з поўным даверам аддаецца Яму. Гэта вера, якая дае магчымасць з надзеяй глядзець на зменлівыя жыццёвыя падзеі, якая дапамагае прымаць паразы і пакуты, з усведамленнем, што зло ніколі не мае апошняга слова.    Як можам зразумець, ці сапраўды маем веру, г. зн. ці наша вера, хоць і малая, як гарчычнае зерне, але сапраўдная, чыстая? Гэта тлумачыць Езус, паказваючы, чым ёсць мера веры...

29 верасня, 2019

Слова для Жыцця (193)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Усе мы – гэта місія ў свеце, таму што кожны з’яўляецца плёнам Божай любові. Нават калі б бацька і маці здрадзілі любоў падманамі, нянавісцю і нявернасцю, Бог ніколі не выходзіць з дару жыцця, як заўсёды, прадвызначаючы кожнага са сваіх дзяцей дзеля свайго жыцця Божага і вечнага (параўн. Эф 1, 3–6). †

15 верасня, 2019

Слова для Жыцця (192)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Езус не запрашае нас да абстрактнай, незямной або тэарэтычнай любові – Ён прапануе шлях, які сам пераадолеў першым, шлях, які прывёў Яго да любові ў дачыненні да тых, хто Яму здрадзіў, хто несправядліва Яго судзіў, хто забіў Яго. “Любіце ворагаў вашых” (Лк 6, 27) – гэта мандат, разлічаны на актыўную добразычлівасць, бескарыслівую і надзвычайную ў адносінах да тых, хто нас параніў.    Такім запрашэннем Езус, далёкі ад таго, каб быць упартым мазахістам, жадае назаўсёды спыніць надзвычай распаўсюджаную – як учора, так і сёння – практыку: быць хрыс...

27 ліпеня, 2019

Слова для Жыцця (191)

Рэдакцыя
Папа Францішак    Быць здольным спачуваць – гэта ключ. Гэта наш ключ. Калі вы не адчуваеце спачування да патрабуючага чалавека, калі ваша сэрца не ўзрушаецца, то нешта не так. Будзьце ўважлівыя, не трапляйце ў эгаістычную неадчувальнасць… Міласэрнасць да чалавека ў патрэбе – гэта аблічча любові. Так мы становімся сапраўднымі вучнямі Езуса і так выяўляецца аблічча Айца: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36). Фрагмент прамовы перад малітвай “Анёл Панскі” ў Ватыкане, 14.07.2019 †

14 ліпеня, 2019

Слова для Жыцця (190)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Тыя, хто ідзе за Хрыстом, закліканы сувымяраць сябе з Ім. Евангеліст Лука прапануе нам трох герояў – так бы мовіць, тры выпадкі паклікання – якія падкрэсліваюць, што патрабуецца ад тых, хто хоча да канца ісці за Езусам.    Першы герой абяцае Яму: “Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў” (Лк 9, 57).     Вельмі шчодра! Але Езус адказвае, што Сын Чалавечы, у адрозненне ад ліс, якія маюць норы, і птушак нябесных, у якіх ёсць гнёзды, “не мае, дзе схіліць галаву” (Лк 9, 58). Абсалютная беднасць Хрыста! Ён, па сутнасці, пакінуў бацькоўск...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top