• Актуальна
  • Слова для Жыцця

22 снежня, 2019

Слова для Жыцця (199)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Мір – гэта каштоўнае дабро, аб’ект нашай надзеі, да якога імкнецца ўсё чалавецтва. Надзея на мір з’яўляецца людской паставай, якая ўключае ў сябе экзістэнцыяльнае напружанне, з-за якога нават часам цяжкую сучаснасць “можна перажываць і прымаць, калі яна мае нейкую мэту і калі ў ёй можам быць упэўнены, калі мэта настолькі вялікая, што апраўдвае цяжкасці шляху” (Spe salvi, 1). Дзякуючы гэтаму надзея з’яўляецца цнотай, якая загадвае нам вырушыць у дарогу, дае крылы, каб рухацца наперад, нават калі перашкоды здаюцца непераадольнымі. †

06 снежня, 2019

Слова для Жыцця (198)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Каб існавала добрая тэалогія, нельга забываць пра два яе неад’емныя элементы. Першы – гэта духоўнае жыццё: толькі ў пакорнай і пастаяннай малітве, у адкрытасці на Святога Духа можна зразумець і вытлумачыць Слова, а таксама споўніць волю Айца. Тэалогія нараджаецца і расце, калі стаім на каленях! Другое вымярэнне – гэта касцёльнае жыццё: адчуваць сябе ў Касцёле і разам з Касцёлам. [...] Тэалогія не робіцца індывідуалістамі, але ў супольнасці, каб несці добры смак Евангелля братам і сёстрам свайго часу, заўсёды з ласкавасцю і павагай. Фрагмент прамовы на аўдыен...

24 лістапада, 2019

Слова для Жыцця (197)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Яўрэйскі народ многае выцерпеў у гісторыі. Яго перасялялі, праследавалі. У мінулым стагоддзі мы бачылі шмат зверстваў, якія спазналі яўрэі. Былі перакананыя, што гэты перыяд ужо скончыўся. Але сёння ў многіх месцах пачынае адраджацца звычай ганення яўрэяў. Браты і Сёстры, гэта ані па-людску, ані па-хрысціянску. Яўрэі з’яўляюцца нашымі братамі і нельга іх праследаваць! Ці зразумела гэта? Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 13.11.2019 †

10 лістапада, 2019

Слова для Жыцця (196)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Урачыстасць Усіх Святых нагадвае нам, што кожны пакліканы да святасці. Святыя ўсіх часоў з’яўляюцца не проста сімвалам, далёкімі, недасяжнымі людзьмі. Наадварот, гэта асобы, якія жылі на зямлі. Яны зведвалі штодзённы цяжар існавання з яго поспехамі і падзеннямі, знаходзячы ў Пану моц, каб заўсёды падымацца зноў і працягваць шлях. З гэтага можна зразумець, што святасць – мэта, якой немагчыма дасягнуць толькі ўласнымі сіламі; гэта плён Божай ласкі і нашага свабоднага адказу на яе. Такім чынам, святасць – дар і пакліканне.    Застаючыся Божай ласк...

27 кастрычніка, 2019

Слова для Жыцця (195)

Рэдакцыя
Папа Францішак   У наш час, пазначаны глабалізацыяй – якая павінна быць салідарнай і паважлівай да асаблівасцей народаў, але якая пакутуе ад уніфікацыі і старых канфліктаў з-за ўлады, што распальваюць войны і знішчаюць планету – вернікі пакліканы з абноўленым запалам несці паўсюль добрую навіну аб тым, што ў Езусе міласэрнасць перамагае грэх, надзея – страх, братэрства перамагае варожасць.    Гаворка ідзе пра тое, каб адчуць моцны заклік да місійнай дзейнасці сярод усіх народаў і людзей, якія жывуць на ўзбочыне тут, сярод нас. Менавіта ад нашага братэрства, вер...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top