• Актуальна
  • Слова для Жыцця

23 лютага, 2020

Слова для Жыцця (203)

Рэдакцыя
Папа Францішак   “Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны” (Мц 5, 4)… Я часта казаў пра дар слёз і яго каштоўнасць. Ці магчыма любіць холадна? Ці магчыма любіць у сілу абавязку? Вядома, што не. Існуюць засмучаныя, якіх трэба суцешыць. Але ёсць таксама і суцешаныя, якіх трэба засмуціць, абудзіць. Гэта людзі, якія маюць каменнае сэрца і развучыліся плакаць. Трэба абудзіць тых, каго не кранае боль іншых… Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 12.02.2020

09 лютага, 2020

Слова для Жыцця (202)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Асобам, прыгнечаным з-за слабасці і болю, Езус Хрыстус не навязвае прававых норм, а прапануе сваю міласэрнасць – г. зн. самога сябе як аднаўляючую моц. Езус глядзіць на зраненае чалавецтва. Ён мае вочы, якія бачаць і якія заўважаюць, бо глядзяць глыбока, не аглядаюць абыякава, а затрымліваюцца і ўспрымаюць цэлага чалавека, кожнага з яго станам здароўя, не адкідваючы нікога, запрашаючы кожнага ўвайсці ў Яго жыццё, каб адчуць міласэрнасць. Навошта Езус Хрыстус жывіць гэтыя пачуцці? Таму што Ён сам зрабіў сябе слабым, перажываючы людское цярпенне і атрымліваючы ...

26 студзеня, 2020

Слова для Жыцця (201)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Божы люд добра адчувае розніцу паміж уладай нейкай асобы і ласкай намашчэння. “Ты ідзеш спавядацца ў грахах да гэтага чалавека?”. “Але я маю на ўвазе Бога. Кропка. Маю на ўвазе Езуса”. Гэта мудрасць нашага народу, які столькі разоў прымае многіх непаслядоўных пастыраў, падобных да кніжнікаў. Прымае таксама хрысціян, якія кожную нядзелю ходзяць на св. Імшу, а потым жывуць, як язычнікі. Людзі кажуць: “Гэта разбэшчанасць, адсутнасць адзінства”. Колькі зла ўчыняюць непаслядоўныя хрысціяне, якія не даюць сведчання, і непаслядоўныя пастыры, шызафрэнічныя, якія не д...

12 студзеня, 2020

Слова для Жыцця (200)

Рэдакцыя
Папа Францішак    Евангелле Хрыста – гэта не казка, не міф, не павучальная гісторыя. Евангелле Хрыста – гэта поўнае аб’яўленне Божага плана для чалавека і свету. Гэта і простая, і цудоўная вестка, якая прымушае спытаць сябе: які канкрэтны план уклаў Пан у мяне, пастаянна абнаўляючы сваё нараджэнне сярод нас? Апостал Павел дае адказ: “(Бог) выбраў нас (...), каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові” (Эф 1, 4). У гэтым сэнс Божага Нараджэння. Калі Пан пастаянна прыходзіць у людское асяроддзе, калі ўвесь час дае дар свайго Слова, гэта значыць, што кожны можа адказаць...

22 снежня, 2019

Слова для Жыцця (199)

Рэдакцыя
Папа Францішак   Мір – гэта каштоўнае дабро, аб’ект нашай надзеі, да якога імкнецца ўсё чалавецтва. Надзея на мір з’яўляецца людской паставай, якая ўключае ў сябе экзістэнцыяльнае напружанне, з-за якога нават часам цяжкую сучаснасць “можна перажываць і прымаць, калі яна мае нейкую мэту і калі ў ёй можам быць упэўнены, калі мэта настолькі вялікая, што апраўдвае цяжкасці шляху” (Spe salvi, 1). Дзякуючы гэтаму надзея з’яўляецца цнотай, якая загадвае нам вырушыць у дарогу, дае крылы, каб рухацца наперад, нават калі перашкоды здаюцца непераадольнымі. †

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top