Марыя - Маці Жыцця

 |  кс. Юрый Марціновіч  |  Слова рэдактара
Маці Божая заўсёды жыла ў блізкасці з Панам. З першых хвілін Яе існавання ў Ёй прысутнічала гэтае інтэнсіўнае і неабсяжнае ўзрушэнне, увесь час узрастаючае ў сіле, якое ўводзіла Яе ў сэрца Бога, падтрымлівала ў сувязі з Ім ва ўсіх намерах і жаданнях, усіх думках і пачуццях. Марыя пастаянна знаходзіцца ў прысутнасці Бога, таму што цалкам аддала сябе Яму, нічога не пакідаючы сабе.
    Гэтага ўзрушэння любові, якое сама перажыла, усім сэрцам і душой Ёй хочацца для нас. Бо Марыя Маці, Маці Жыцця, а Жыццём з,яўляецца Яе Сын. Не будзем пазбаўляць Марыю радасці перадаваць нам гэтае Жыццё цалкам, ва ўсім, чым мы ёсць і што робім, без адкладвання, ужо цяпер, тым больш, што ў нас ёсць асаблівая магчымасць зрабіць гэта.

Перажываем самы прыгожы месяц у годзе, які захапляе хараством кветак і далікатнасцю іх водару. Поўны зеляніны, сонца і цяпла. Давайце ахвяруем гэты час найпрыгажэйшай з жанчын – Марыі, таму што Яна дала і працягвае даваць нам Езуса, чулая да кожнай чалавечай крыўды, умее бачыць дабро ў сваіх дзецях.
    Марыя запрашае нас на маёвыя набажэнствы, каб разам з Ёю пакланіцца Езусу і прысвяціць Яму сваё жыццё. Дык прымем гэтае ўнікальнае запрашэнне!
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top