Гледзячы на Марыю - не заблукаем!

 |  кс. Юрый Марціновіч  |  Слова рэдактара
Літанія да Маці Божай, таксама вядомая як Ларэтанская літанія, уяўляе сабой малітву шматлікіх заклікаў, у якой Марыі даюцца розныя тытулы і імёны, якія апісваюць Яе ролю, заслугі і прыкметы. Кожны з гэтых тытулаў або імён узяты са Святога Пісання, традыцыі ці дэкрэтаў Касцёла. Аднак больш за ўсё тых, якія выспеўваў Божы народ.
   Молячыся літаніяй, трэба ўсведамляць, што гэта своеасаблівае пяшчотнае прамаўленне да Маці, прывітанне Яе мноствам імён. Такое наша звеставанне. Як арханёл Габрыэль, мы прыходзім на сустрэчу з Ёй з добрым словам. Такое стаўленне вельмі важнае. Гэтая літанія, якая апісвае Найсвяцейшую Маці, падобна на набор указальнікаў, што дазваляюць нам глыбей увайсці ў таямніцы Яе жыцця, пазнаць Яе і зразумець, наколькі Яна любіць нас.

У кожнага з нас ёсць яшчэ свае заклікі і тытулы для Марыі, таму што для кожнага Яна з,яўляецца выратаваннем і вялікай падтрымкай, калі патрэбна дапамога і парада. Св. Бернард, вялікі шанавальнік Маці Божай, казаў: “Заўсёды глядзі на Марыю: ідучы за Ёю, не заблукаеш”.
    Пражываючы месяц, асабліва прысвечаны Найсвяцейшай Маці, вернемся да традыцыйных маёвых набажэнстваў, будзем маліцца Ларэтанскай літаніяй, каб бяспечнай і прамой дарогай накіроўвацца ў Дом Айца.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top