• Актуальна
  • Слова рэдактара
  • Своеасаблівы Адвэнт Касцёла Беларусі або чаканне прыезду Папы

Своеасаблівы Адвэнт Касцёла Беларусі або чаканне прыезду Папы

 |  кс. Павел Салабуда  |  Слова рэдактара
Нумар 23 (292), 13 снежня 2009 годаУжо праходзіць чарговы адвэнтавы тыдзень падрыхтоўкі да сустрэчы з Хрыстом. Столькі ўжо адвэнтавых тыдняў было за намі. Кожны быў іншы, кожны нёс з сабой штосьці новае. Гэта радасная і духоўная падрыхтоўка да сустрэчы з Панам прадаўжаецца на працягу ўсяго чалавечага жыцця. Гэтая пара павінна нам наблізіць вялікую таямніцу Уцелаўлення Бога. Божая прысутнасць у гісторыі чалавецтва ўмацоўвае нашае імкненне да святасці. Чалавек не павінен баяцца стаць святым. Сённяшні свет спрабуе ўгаварыць кожнага з нас, што святасць – не для людзей. Адвэнт – гэта асаблівы час для нашых сэрцаў, калі яны могуць стаць на крок бліжэй у сваім імкненні да святасці. Дарагія чытачы! Я хачу нагадаць кожнаму з вас, што Адвэнт мае некалькі значэнняў. Першае – гэта чаканне на паўторны прыход Езуса пад канец часоў. Другое – чаканне на ўспамін пра гістарычнае нараджэнне Хрыста два тысячагоддзі таму назад.
Для Касцёла Беларусі ёсць яшчэ іншае значэнне Адвэнту: чаканне прыезду Святога Айца. Часта ў апошні час можна пачуць з розных крыніцаў інфармацыі, што Папа можа наведаць нашую зямлю. На старонках нашай газеты ўжо не адзін раз мы ўспаміналі пра гэта. Некалькі разоў Прэзідэнт запрашаў Святога Айца, неаднойчы прыязджалі ў Беларусь важныя госці з Ватыкану, найбліжэйшыя супрацоўнікі Папы. Менавіта ў гэтыя дні нашыя біскупы знаходзяцца ў Рыме і, напэўна, у чарговы раз запросяць Бэнэдыкта XVI у Беларусь. Напэўна, наша краіна чакае прыезду Папы і гэтае людское чаканне поўна энтузіязму і радасці. Пра гэта сведчаць вынікі нашага інтэрнэт-апытвання наконт прыезду Папы, змешчаныя ў апошнім нумары нашай газеты. Мы павінны быць падрыхтаваны да прыезду Святога Айца. Заклік св. Яна Хрысціцеля: “Выраўноўвайце дарогу Пану” датычыць кожнага хрысціяніна і кожнага жыццёвага шляху. Выраўноўваць патрэбна тыя духоўныя шляхі, якія вядуць да нашых сэрцаў. Духоўная перамена кожнага з нас будзе гарантам таго, што Беларусь – гатова да сустрэчы са Святым Айцом і годна прыме Пятра нашых часоў. З пачатку Адвэнту Бэнэдыкт XVI заахвочваў вернікаў да такой перамены ў лепшы бок, да евангелічнай чуйнасці і роздуму над жыццём.
    Мы ведаем добра словы: “Прасіце, а атрымаеце, стукайце і адкрыюць вам…” Няхай жа ў нашых малітвах да Народжанага будзе просьба, каб Святы Айцеце ўвайшоў у “дзверы” беларускай дзяржавы. Не ведаючы яшчэ даты гэтай падзеі, мы перакананы, што яна набліжаецца. Нам павінна хапіць сілаў на чаканне і надзею, што Папа ўдзеліць благаславення кожнаму з нас на нашай зямлі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top