• Актуальна
  • Слова рэдактара

18 красавіка, 2022

Дазволіць прымірэнню перамагчы над падзелам

кс. Юрый Марціновіч
Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне.   Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з,яўляецца для ўсіх нас арыенцірам, мерай, па якой мы павінны ацэньваць сваю гісторыю.

03 красавіка, 2022

Цудоўны дар Касцёла

кс. Юрый Марціновіч
Наперадзе нас чакае асаблівы час – Вялікі тыдзень, які распачынаецца Нядзеляй Мукі Пана. Глыбокае перажыванне і разуменне Вялікага тыдня дазваляе адкрыць сэнс жыцця, вярнуць надзею і веру. Адны толькі Велікодныя святы, без сапраўднага перажывання дзён, якія ім папярэднічаюць, не стануць для нас часам пераходу ад смерці да жыцця, мы не зразумеем вялікай Божай любові да кожнага чалавека.    Гэта цудоўны дар Касцёла, які можа ўзбагаціць нашу сям,ю і наблізіць нас да Хрыста. Дзякуючы глыбокаму перажыванню Вялікага тыдня, паглыбленню ў таямніцу Божай любові, маем шанс сапраўды адн...

20 сакавіка, 2022

Няхай нашы малітвы будуць крыкам

кс. Юрый Марціновіч
Малітва аб міры ва ўсім свеце – заўсёды актуальны заклік, які мы павінны рэалізаваць кожны дзень. Здаецца, цяпер гэтая малітва неабходна ўсёй Еўропе, асабліва Украіне, у якой, як нядаўна сказаў папа Францішак, “цякуць рэкі крыві і слёз”.    Кожная вайна – трагедыя для чалавецтва, у ёй гінуць тысячы людзей, а многія, з абодвух бакоў, застаюцца знявечанымі. Мы забываем, што ўсе нашы славянскія народы павінны мець шмат агульнага і схіляцца не да нянавісці, а да ўзаемапавагі і сяброўства.

06 сакавіка, 2022

Пакаянныя практыкі - шлях да зменаў

кс. Юрый Марціновіч
У чарговы раз мы атрымалі ў рукі дар Вялікага посту. Гэтыя 40 дзён прызначаны для добраўпарадкавання, каб праз параўнанне ўласнага жыцця з Божым словам мы заняліся напружанай працай над сабой.   Стаць на шлях змены ўласнага жыцця могуць дапамагчы пакаянныя практыкі, якія добра нам вядомы: малітва, пост і міласціна. Маліт- ва – гэта магчымасць пастаянна быць у Божай прысутнасці. Міласціна – бескарыслівы дар, дадзены іншаму чалавеку. Пост жа з,яўляецца адмовай ад чагосьці дзеля Бога, каб больш Яму падабацца.

20 лютага, 2022

Час пераасэнсавання адносін з Богам

кс. Юрый Марціновіч
Час карнавалу хутка скончыцца. Літаральна праз хвіліну мы ўвойдзем у шчымлівую цішыню Вялікага посту, каб накіраваць усяго сябе, свой розум і волю да Бога і нашых адносін з Ім. З амбонаў святынь зноў пачуем пра навяртанне, пакаянне, споведзь...   Навяртанне – гэта не нейкае катаванне, не нейкі Божы спосаб адабраць у нас штосьці сілай ці пакараць за нашы грахі і слабасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top