• Актуальна
  • Слова рэдактара

15 кастрычніка, 2009

31 х 153 = 4743. Заставайцеся вернымі ружанцу!

кс. Павел Салабуда
Калі вы думаеце, што гэта – якая-небудзь матэматычная гульня – то памыляецеся. Сёння свет поўны лічбаў. Нягледзячы на тое, што ёсць людзі, якія сцвярджаюць, што лічбы не ведаюць, адкуль яны паходзяць, я прымяніў самы просты метад: падлічыў нашыя ружанцовыя малітвы ў кастрычніку. Гэта не збор адвольных лічбаў жараб’ёўкі. 4743 разы кожны з нас падчас кастрычніцкіх набажэнстваў у сваіх парафіях і дамах выкажа: “Вітай Марыя…”. З аднаго боку – гэта вялікая лічба, хтосьці можа сказаць: “Вось ужо мы “вымалімся”!”, але калі паглядзім на ўсё нашае жыццё, то гэта толькі невялікае зернетка Божай ласкі...

03 кастрычніка, 2009

Трэба дбаць пра цела, бо душа і так – несмяротная

кс. Павел Салабуда
Я не адшукаў, хто з’яўляецца аўтарам дадзенага выказвання, хоць знаходзячыся ў Рыме, часта чуў гэтыя словы з вуснаў многіх людзей. Сярод заблытанасцяў сучаснага света ўсё часцей паўстае ў чалавека пытане: “Першынство мае душа ці цела?”    Гэта вечная дылема. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на тое, што тут не ідзе размова пра тое, што было раней, але пра тое, што – самае важнае. Ці матэрыяльны бок прадвызначае духоўны ці наадварот? Дастаткова ўзяць у рукі любы часопіс ці газету, каб убачыць, якое значэнне мае сёння выгляд чалавека і колькі працы ўкладваецца ў яго паляпшэнне. ...

20 верасня, 2009

Як жыць, каб не звар’яцець

кс. Павел Салабуда
Аднойчы да мяне пазваніў мужчына, які пачаў мне скардзіцца на недахоп часу. Ён меў шмат справаў, якія павінен быў зрабіць толькі ён сам. А з-за недахопу часу яму не заўжды гэта ўдавалася зрабіць. Ён скардзіўся на сваё цяжкае жыццё, на недахоп надзеі на лепшае будучае. Між іншым ён расказаў мне, што ўсё менш знаходзіць час для Бога.    Вельмі часта сённяшні чалавек – “забеганы”, шмат справаў і абавязкаў засмучваюць яго сэрца. Рознага рода цяжкасці, крызісы, а нават недахопы ў выхаванні абцяжарваюць штодзённае чалавечае існаванне. Часам людзі не заўважаюць адзін аднаго ў гэтых ...

04 верасня, 2009

Новы галоўны рэдактар газеты. Нашыя планы і спадзяванні

кс. Павел Салабуда
Сярод мноства крыніцаў інфармацыі - выклік часу: каб вернікі нашай дыяцэзіі мелі доступ да здаровага навучання Касцёла, заключанага ў каталіцкім друку. У гэтым месцы я хачу падзякаваць маім папярэднікам кс. Яраславу Грынашкевічу і кс. Валерыю Быкоўскаму за клопат аб развіцці нашай газеты. Я прашу ўсіх чытачоў і тых, хто мае сімпатыю да газеты “Слова Жыцця”, памаліцца за ўсю нашую рэдакцыю, каб і далей супольна мы дбалі пра развіццё каталіцкага друку ў Гродзенскай дыяцэзіі і добрасумленна перадавалі інфармацыю.    Дзякуючы Вашай малітоўнай падтрымцы, мы спадзяёмся, што на...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top