• Актуальна
  • Слова рэдактара

22 мая, 2010

Праца над сабой ці сіндром “заўтра”?

кс. Павел Салабуда
Існуе паміж намі пэўная катэгорыя людзей, для якіх правіла жыцця – дэвіз: “Заўжды – заўтра!” Адкладванне справаў назаўтра, якія павінны быць зроблены сёння, з’яўляецца для іх чымсьці нармальным, незалежна ад таго, ці ідзе размова пра візіт да доктара, ці пра сустрэчу з Богам. Усё пачынаецца са сцвярджэння, што ізноў я не зрабіў нічога, змарнаваў час, у мяне няма ўжо сілаў і г.д. …аж да выказвання, што гэта – мацней за мяне, я не магу нічога з гэтым зрабіць. Замест таго, каб існуючыя праблемы ці справы ўладзіць, мы адкладваем іх назаўтра. Пазней – чалавек распарадзіўся нядобра часам...

07 мая, 2010

Марыйны роздум

кс. Павел Салабуда
Сёння вернік шмат гаворыць наконт Божай Маці. Але людзі – сведкі чарговага парадоксу чалавечага жыцця, таму што часцей мы гаворым, чым ажыццяўляем Яе матчынае навучанне. Кожны з нас хоча чуць ці гаварыць, што мне - далёка да Марыі, чым я магу быць падобны да Божай Маці. Аднак узнікаюць сумненні: ці сёння вернік можа зрабіць так, каб быць падобным да Марыі?    Часта можна пачуць такія дэкларацыі, што пасля рэкалекцыяў (Марыйных набажэнстваў, пілігрымкаў) я буду жыць па ўзору Божай Маці, буду - як Яна. Усе робяць пастановы, незалежна ад веку, полу ці адукацыі. Напэўна,...

23 красавіка, 2010

Рэклама Евангелля?

кс. Павел Салабуда
Сёння, каб штосьці прадаць ці каб чалавек пайшоў і гэтае выбраў - неабходна рэклама. Вочы сучаснага чалавека патрабуюць чаго-небудзь каляровага, вушы – таго, што спакушае. Праслуханая і прагледжаная рэклама становіцца сённяшняй “бібліяй”, якая вучыць, які я павінен зрабіць выбар. Ці рэклама завядзе чалавека ў святыню? Кубкі з цытатамі з Бібліі, аўтаручкі з пабожнымі лагатыпамі, кашулькі з адлюстраваннем святых – ці ўсё гэта завядзе мяне да Бога? Ці вера нараджаецца з таго, што мы слухаем і глядзім? Можа і так, але на доўгі час такі чалавек там не застанецца. Бо вера, гэта не вынік у...

10 красавіка, 2010

Ад Змёртвыхпаўстання да Міласэрнасці

кс. Павел Салабуда
Кожны з нас у гэтыя дні з’яўляецца сведкам таго, як народ нашай зямлі хоча паўстаць з памерлых. На святы так многа было нас, вернікаў, у святынях. Напэўна, сэрца не аднаго святара, які будучы спецыялістам людскіх душаў (Бэнэдыкт XVI), радуецца ў гэтыя дні. Але трэба памятаць, што мы не ўладзім за адну хвіліну ўсе свае справы з Богам, што Змёртвыхпаўстанне Пана не прадаўжаецца толькі адну гадзіну ў годзе ці адзін дзень. Змёртвыхпаўстанне адбываецца штодзённа, калі чалавек жадае адчуць вялікую таямніцу веры ў Бога.    А каб паўстаць, патрэбна мець апору і сілы. У верніка ёсць ...

25 сакавіка, 2010

Хрыстус уваскрэс!

кс. Павел Салабуда
Гаспадар Сусвету, усемагутны Валадар, які прыйшоў у свет як звыклы чалавек, жыў сярод людзей і з любові да іх закончыў сваё жыццё на крыжы, каб у нас было вечнае жыццё, паўстаў з памерлых і зноў знаходзіцца з намі. Яго пераможнае Змёртвыхпаўстанне дае нам шанс на збавенне, на новае жыццё з Ім, у Яго праўдзе і любові.    Таму давайце пойдзем без боязі за Хрыстом, несучы як паходню Яго Любоў усюды і ўсім. Не бойцеся адкрыць Змёртвыхпаўсталаму Хрысту свае сэрцы, упусціць Яго туды з ахвотай і радасцю. Няхай Ён паселіцца ў ім назаўжды, каб мы былі годны называцца Божымі дзе...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top