Я хачу з радасцю паведаміць, што са згоды біскупа Аляксандра ў нашай дыяцэзіі паўстае новае ДУШПАСТЫРСТВА. З 3 кастрычніка 2010 г. пачне сваю дзейнасць душпастырства журналістаў, працаўнікоў радыё, тэлебачання і інтэрнэту. Падчас сустрэчаў кожнага з нас чакае несамавітая супольнасць веры, малітвы, радасці і адпачынку. Гэта будзе час паглыбленай катэхезы і журналісцкай школы. Новыя магчымасці журналістыкі, роздум над журналісцкай этыкай, агульныя выезды і пілігрымкі абудзяць матывацыю душпастырства гродзенскага Касцёла. Мы разам будзем разважаць над тым, як найлепш зрабіць так, каб...
У кожнай эпохі ёсць свой стыль, кожны чалавек аддае перавагу чамусьці ці камусьці. Сёння поспех і мода моцна ўкараніліся ў чалавечае існаванне. Хтосьці выпрацоўвае свой уласны стыль, хтосьці пераймае іншых, а ёсць і такія, якія няспынна выдумляюць што-небудзь. У апошні час я пачуў пра адну з такіх выдумкаў, якіх, хіба, хапае ў цяперашні час.
Хтосьці ўзяў сабе ў галаву, што пачатковыя літары чалавечага імя павінны вырашаць пра тое, якую дадзены чалавек павінен купляць шакаладку ці аўтамабіль, у адзенні якога мадыста павінен хадзіць. Напрыклад: мяне завуць Павел, а...
Аднойчы я пачуў вось такое пытанне ад аднаго чалавека, які шукаў для сябе неабходнага адказу. Ён, шукаючы сэнс уласнага жыцця, а таксама жадаючы палепшыць яго, хацеў, напэўна, па-людскі знайсці “сваё” шчасце. Гэты чалавек імкнуўся мне ўсё растлумачыць. Гэта была прыгожая і мудрая аповесць. Я слухаў тое, што ён гаварыў мне, уважліва, бо гэта схіляла да роздуму. Але думкі, як вядома, ходзяць дзіўнымі шляхамі. І тут трэба крыху растлумачыць. Я лічу,што гэты чалавек не разумеў да рэшты, што азначае прызванне. Калі б прыняць яго ход мышлення, то трэба было б размежаваць гэтыя паняцці. Д...
Ёсць шмат прыгожых выданняў, якія выходзяць у свет на цудоўнай паперы з якаснымі фотаздымкамі. Часам я люблю прагартаць некаторыя з іх, каб паглядзець, як жывуць іншыя, што адбываецца ў свеце. Але калі я чытаю гэтыя прыгожыя каляровыя выданні, то мяне доўга не пакідае адна думка: усё, што знаходзіцца ў іх, мае так няшмат агульнага з маім жыццём, з жыццём маіх знаёмых, а перш за ўсё – з жыццём верніка. Даўно мяне хвалююць пытанні: “Ці вернік чытае каталіцкі друк?”, “Ці ён памятае пра сваё рэлігійнае выхаванне?”, “Ці ўсведамляе тое, што ён можа быць нясталым у духоўным плане?” Маё жы...
Шчырасць – гэта праўда. А праўда не адбірае ніколі свабоды. Напэўна, кожны з нас звярнуўся некалькі разоў у жыцці да каго-небудзь так: “Я буду з табой шчыры” або “Я скажу табе праўду”. Але ці лёгка нам гаварыць праўду? Напрыклад, сказаць старэйшай асобе, што яна – смяротна хворы чалавек? Ці паведаміць дзіцяці, што яго бацькі разводзяцца? Ці муж (жонка) заявіць жонцы (мужу), што ёй (яму) здраджвае? Такіх дылемаў – мноства ў жыцці і мы часта стаім на раздарожжы: як справіцца з гэтым у сваім уласным жыцці? Прыходзяць у галаву чарговыя пытанні: “Ці заўжды мы павінны гаварыць праўду?”, ...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч