• Актуальна
  • Слова рэдактара

19 лістапада, 2021

Сінод - голас Касцёла

кс. Юрый Марціновіч
У кастрычніку ва ўсіх дыяцэзіях Каталіцкага Касцёла ў свеце пачаўся дыяцэзіяльны этап падрыхтоўкі да Сінода Біскупаў. Усе супольна распазнаюць знакі Божага дзеяння і Яго намеры адносна Касцёла сёння.    Ідэя Сінода не заключаецца ў тым, што плануюцца нейкія змены. Трэба ў гэты час прыслухоўвацца да таго, што сёння Святы Дух кажа Касцёлу – гэта значыць нам, нашым парафіям, супольнасцям, сем,ям і розным ініцыятывам.†

07 лістапада, 2021

Бедныя сярод нас

Адміністратар
Касцёл павінен распазнаваць знакі часу і адносна іх выконваць свае заданні, якія выражаюць яго ўнутраную прыроду. Да галоўных задач Касцёла адносяцца прапаведаванне Божага слова, цэлебрацыя сакрамантаў і служэнне любові.    Бясспрэчным знакам часу з,яўляецца пантыфікат Папы з Буэнас-Айрэса, які, прымаючы ўпершыню за гісторыю папства імя бедняка з Асізі, указаў на прыярытэт свайго пантыфікату – пераважную любоў да бедных. Гэта адначасова ўказанне на тое, якім павінен быць прыярытэт усяго Касцёла. †

24 кастрычніка, 2021

Мучаніцкая кроў - гэта насенне Касцёла

кс. Юрый Марціновіч
З моманту пакутніцкай смерці св. Стэфана, першага дыякана, незлічоная колькасць мучанікаў уласнай кроўю пацвердзіла сваю вернасць Хрысту. На іх крыві расце і развіваецца Касцёл, таму што кроў – гэта насенне Касцёла. У той жа час яны з,яўляюцца нашымі заступнікамі перад Божым тронам.   У ХХ стагоддзі пакутніцкую смерць зведалі тысячы хрысціян, якія сведчылі аб сваёй надзеі. Балючы досвед не абмінуў і нашы землі: кроў мучанікаў свайго часу не раз акрапіла Гродзеншчыну і ўвесь край. †

08 кастрычніка, 2021

Ружанец - кароткі змест усяго Евангелля

кс. Юрый Марціновіч
Кожны кастрычнік прысвечаны Марыі і прыгожай Ружанцовай малітве, у якой спалучаюцца і ўзаемадапаўняюцца разнастайныя малітвы: праслаўленне, хвала, маленне, заступніцтва, падзяка. Папа Леў XIII бачыў у Ружанцы “скарачэнне ўсёй хрысціянскай рэлігіі” і “кароткі змест усяго Евангелля”.   Св. Ян Павел ІІ неаднаразова заклікаў заўсёды маліцца Ружанцам, як у касцёльных супольнасцях, так і ў сваіх сем,ях. Падчас паўтараемых заклікаў гэтая малітва яднае сэрцы, вядзе да прымірэння, ажыўляе надзею і дае ўсім нам супакой і радасць Хрыста, які нарадзіўся, памёр і ўваскрос для нас. †

24 верасня, 2021

У духу любові да Хрыста

кс. Юрый Марціновіч
У імгненне вока па нашай краіне разнеслася радасная вестка, што Святы Айцец Францішак прызначыў былога дапаможнага біскупа і генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.    У асобе новапрызначанага арцыбіскупа Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і ўся Мітраполія Каталіцкага Касцёла ў Беларусі атрымалі заўзятага і разважлівага пастыра, які ў духу любові да Хрыста Пана, у духу адказнасці і клопату пра дабро Божага люду будзе весці даручаную яму супольнасць мясцовага Касцёла па шляху веры да Хрыста, адзінага Збаўцы...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top