• Актуальна
  • Друк
  • З каталіцкіх СМІ Беларусі (30)

З каталіцкіх СМІ Беларусі (30)

 |  Рэдакцыя  |  Прэса
catholicby2018На поўдні Бразіліі, у штаце Рыу-Грандзі-ду-Сул, была ўзведзена адна з найбольшых у свеце статуй Хрыста.
    Фігура Хрыста Абаронцы ў горадзе Энкантаду мае вышыню 43,5 метры, што на 5,5 метраў вышэй за славутую статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра.
    Аўтарамі скульптуры сталі бразільскія архітэктары Жэнэзіу Гомэш Мура і яго сын Маркаш Мура. Плануецца, што ўсе ўнутраныя працы на помніку будуць завершаны да 2023 года. На ім будзе размешчана аглядная пляцоўка ў акне, зробленым у выглядзе Сэрца Езуса.
    На сёння самай вялікай статуяй Хрыста лічыцца Хрыстос Валадар у Свебодзіне (Польшча). Гэты помнік мае вышыню 36 метраў: 33 метры складае фігура Хрыста і яшчэ 3 метры – залатая карона на Яго галаве. Помнік узвышаецца на кургане вышынёй 16,5 метраў, і разам з гэтым п’едэсталам вышыня статуі дасягае рэкордных 52,5 метраў.

газета Віцебскай дыяцэзіі    Вікторыя Радзюкевіч з Беларусі праходзіць фармацыю ў сясцёр салезіянак у Рыме. Дзяўчына прызнаецца, што ніколі не мела жадання пайсці ў кляштар, але адказала Богу на тое, што ўбачыла праз малітву – знакі, штодзённасць, а таксама праз намер і жаданне сэрца сапраўды споўніць волю Айца. “Самы першы крок зрабіў да мяне Бог, калі даў вялікае жаданне маліцца адной малітваю пад назвай «Адданне сябе Богу», у якой гаварыла: «…Дай мне толькі Тваю любоў і ласку, і буду я дастаткова багатая і нічога больш шукаць не буду»”, – дзеліцца Вікторыя.
    У Італіі дзяўчына адзначае адмысловы спосаб гаварыць і выказвацца з жэстамі. Таксама заўважае больш радасці, прастаты і лёгкасці ў штодзённасці. Вікторыя жыве з чатырма іншымі аспіранткамі: трыма з Італіі і адной з Албаніі. Акрамя духоўных практык, яны разам падарожнічаюць, збіраюцца за настольнымі гульнямі.
   
   
Беларуская рэдакцыя  Дапаможны сакратар Кангрэгацыі Веравучэння заклікаў усе каталіцкія дыяцэзіі свету да паслядоўнага ўкаранення правіл, рэкамендаваных Папам у 2019 годзе і накіраваных супраць сексуальных злоўжыванняў.
    “Стварэнне адпаведнай структуры для гэтых спраў у кожнай дыяцэзіі з’яўляецца абавязкам, які не абмяркоўваецца і павінен быць споўнены. Гэта не залежыць ад асабістага жадання асобных біскупаў”, – падкрэсліў арцыбіскуп Чарльз Шыклуна.
    На сёння няма інфармацыі аб дакладнай колькасці інстанцый, у якія можна паведаміць пра сексуальнае выкарыстанне непаўналетніх духоўнымі асобамі, аднак вядома, што гэтае пап- скае патрабаванне ўжо ажыццявілі ў многіх дыяцэзіях свету. Як падкрэсліў арцыбіскуп Шыклуна, на паскарэнне рэалізацыі згаданага папскага закліку павінны паўплываць Апостальскія нунцыятуры.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   Брат Сяргей Калюта, які паходзіць з ваўкавыскай парафіі св. Вацлава, прыняў пасвячэнне ў ступені дыяканату сярод 9-ці іншых паўлінаў-семінарыстаў.
    Дыякан нарадзіўся ў 1997 годзе у Ваўкавыску. Там жа ў касцёле св. Вацлава ў 2008 годзе прыняў І св. Камунію. Фармацыю да святарства пачаў у 2015 годзе ў ВДС у Гродне. У 2016 годзе быў прыняты ў Ордэн паўлінаў. На заканчэнне навіцыяту 8 верасня 2017 года прынёс першыя часовыя манаскія абяцанні. Вучыцца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі айцоў паўлінаў у Кракаве. 25 сакавіка гэтага года, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча) прынёс вечныя манаскія абяцанні на выключнае Божае служэнне ў Ордэне св. Паўла, Першага пустэльніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top