• Актуальна
  • Друк
  • З каталіцкіх СМІ Беларусі (29)

З каталіцкіх СМІ Беларусі (29)

 |  Рэдакцыя  |  Прэса
catholicby2018Адышоў у вечнасць Станіслаў Шушкевіч – вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч, які прычыніўся да вяртання каталіцкіх святынь вернікам. Сярод іх – катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла) у Мінску.
    Быў сынам беларускага пісьменніка Станіслава Шушкевіча, рэпрэсіраванага савецкімі ўладамі. Займаўся фізіка-матэматычнымі навукамі і ядзернай фізікай. Быў народным дэпутатам СССР і БССР.
    18 кастрычніка 1991 года Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савета і стаў фактычна першым лідарам незалежнай Беларусі, якая ў той час была парламенцкай рэспублікай.
    Спадар Станіслаў адышоў у вечнае жыццё 3 мая ў Мінску, маючы 87 гадоў. Вечны супакой дай яму, Пане…

Каталіцкірэлігійны часопіс    “А Я вам кажу: не адплачвайце злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую” (Мц 5, 39).
    Гэтае правіла не трэба разумець у тым сэнсе, што Езус забараняе самаабараняцца і загадвае, каб хрысціянін кожны раз падстаўляў сваю галаву. Езус сам атрымаў па твары падчас праслухоўвання ў Анны. Ці падставіў другую шчаку? Не! Таму, хто біў, Ён задаў пытанне: “Калі Я дрэнна сказаў, дакажы, што дрэнна, а калі добра, то чаму б’еш Мяне?”. Не ў тым справа, каб падстаўляць твар для біцця, але каб чалавеку, што прымяняе фізічную сілу, супрацьпаставіць магутнасць маральнай сілы, якая нашмат мацнейшая за фізічны гвалт. “Бласлаўлёныя ціхія, таму што яны ўнаследуюць зямлю”. Езус даказаў, што маральная сіла нашмат мацнейшая за гвалт.
   
   
Беларуская рэдакцыя  Папа распавёў пра намаганні, якія прыкладвае разам з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром, для спынення ваенных дзеянняў ва Украіне. У першы дзень вайны ён тэлефанаваў Зяленскаму. Пасля пайшоў да расійскага пасла пры Ватыкане, каб прасіць аб тлумачэннях і заклікаць да міру. Затым у Крэмль было накіравана паведамленне з просьбай аб сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве. Аднак адказу дагэтуль няма.
    Пантыфік распавёў пра сваю 40-хвілінную размову ў Патрыярхам Кірылам. “Першыя дваццаць хвілін ён з лістком у руцэ прадстаўляў мне ўсе апраўданні для вайны. Я выслухаў яго і сказаў: нічога з гэтага не разумею. Браце, мы не дзяржаўныя служачыя, мы не можам карыстацца мовай палітыкі, а павінны выкарыстоўваць мову Езуса”.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   1 мая ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбыліся галоўныя святкаванні Дыяцэзіяльнага дня маці.
    У гэты дзень шмат вернiкаў з розных куткоў дыяцэзіі прыбылі ў тракельскую святыню, каб памаліцца за самага блізкага чалавека – сваю маму. Некаторыя прыйшлі пешкі з Ліды, а таксама з іншых месцаў.
    Кульмінацыяй святкаванняў была св. Імша, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у інтэнцыі ўсіх маці дыяцэзіі: як жывых, так і тых, хто ўжо адышоў у вечнасць.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top