• Актуальна
  • Друк
  • З каталіцкіх СМІ Беларусі (26)

З каталіцкіх СМІ Беларусі (26)

 |  Рэдакцыя  |  Прэса
Інтэрнэт-партал Касцёла ў БеларусіБіскуп Алег Буткевіч узначаліў у Росіцы ўрачыстасць у гонар мучанікаў ІІ Сусветнай вайны. Росіца – асаблівае месца, дзе амаль 80 гадоў таму падчас нялюдскай карнай аперацыі ад рук нацыстаў загінула шмат бязвінных людзей. Нашы суайчыннікі згарэлі жыўцом, прыняўшы пакутніцкую смерць.
    Сярод іх былі і два святары – марыяне Юрый Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. Яны мелі магчымасць пазбегнуць страшнай смерці, зберагчы сваё жыццё, але ў хвіліну выпрабавання не пакінулі вернікаў.
    “Людзі нашай зямлі, праяўляючы духоўны гераізм, ратавалі чалавека. І гаворка ідзе не толькі пра жыццё тут, на зямлі. Святары ратавалі людскія душы, каб, стаўшы перад Панам, яны маглі атрымаць жыццё вечнае”, – адзначыў іерарх.

tsarkwa    Мы чакаем узнагароды за выкананне запаведзей, аднак самі запаведзі ёсць узнагарода, і яны не столькі пра прышласць, колькі пра цяперашнасць. Запаведзі ўжо самі па сабе бясцэнны скарб, ад якога нам робіцца добра ўжо зараз.
    Занадта часта думаючы пра будучае, канцэнтруючы на ім сваю ўвагу і мэту, мы не цэнім “сёння”, у якім здзяйсняецца наша хада і ў якім мы маем шчасце бачыць плечы Госпада. Сённяшняе падобна да здароўя: яго не заўважаюць і не цэняць, пакуль не страцяць.
    Няследаванне за Езусам, жыццё не паводле запаведзяў, ізноў жа, не столькі пра будучую кару, колькі пра нямірнае, неспакойнае, нешчаслівае цяперашняе, у якім чалавек “сам у сабе атрымлівае належную адплату”.
   
   
Беларуская рэдакцыя  Канадскі кардынал і прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў Марк Уэле тлумачыць, што сапраўднай прычынай сексуальных злоўжыванняў з’яўляецца не цэлібат, а адсутнасць самакантролю і эмацыянальнай раўнавагі некаторых прадстаўнікоў духавенства. Таму трэба ўдасканальваць распазнаванне пакліканняў да святарства і сачыць за псіха-афектыўным і маральным балансам кандыдатаў. “Святарскі цэлібат можна зразумець толькі з пункту гледжання веры. Езус Хрыстус заклікаў сваіх вучняў пакінуць усё, каб ісці за Ім”, – адзначыў прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў. Іерарх нагадаў, што святар сакраментальна прадстаўляе Хрыста на зямлі як адзінага пасрэдніка ў адносінах чалавека з Госпадам.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   У кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат на тэму “Сара – як навучыцца быць прынцэсай Бога”. На прыкладзе Сары, яе выпрабаванняў, веры і даверу Пану ўдзельніцы прыглядаліся да свайго жыцця, разважаючы над тым, што можна зрабіць, каб яшчэ больш падабацца Богу.
    У праграме было разважанне над Божым словам і адарацыя. Дні сустрэчы праходзілі ў асноўным у маўчанні і паглыбленай малітве, што, безумоўна, дапамагала ўсталяванню дыялогу з Богам, які звяртаецца да чалавека ў цішыні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top