• Актуальна
  • Друк
  • З каталіцкіх СМІ Беларусі (25)

З каталіцкіх СМІ Беларусі (25)

 |  Рэдакцыя  |  Прэса
Інтэрнэт-партал Касцёла ў БеларусіУ Бабруйску прайшоў 7-ы Сямейны баль, у якім узялі ўдзел сужэнскія пары з розных мясцін. Незвычайная імпрэза, якая стала ўжо добрай традыцыяй, з’яўляецца ініцыятывай дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы” і накіравана на папулярызацыю хрысціянскіх каштоўнасцей. У сёлетнім калядным балі ўдзельнічала восем сужэнскіх пар. Тры гадзіны танцаў у канцэртнай зале бабруйскага санаторыя прайшлі ў атмасферы рамантыкі, шчырай радасці, узаемнай зацікаўленасці і любові.
    Згаданы Баль – гэта не толькі танцы, феерычная атмасфера, новыя знаёмствы, гульні і добры настрой. Гэта яшчэ месца, дзе сужэнцы могуць пабыць разам. На жаль, у сучасным свеце, дзе пануе імклівы тэмп жыцця, на гэта часта не хапае часу. Таму сямейны баль – добрая магчымасць спыніцца, адарвацца ад мітусні, затрымацца на хвілінку і лепш адчуць асалоду ў тым, што мае такую прыгожую назву – сужэнства.

dyalog     Пад’язджаючы да рыбных ставоў каля вёскі Шэметава, яшчэ ў 70-ыя гады мінулага стагоддзя можна было ўбачыць крыху нахілены невысокі крыж. Дамоў паблізу ніякіх не было, і крыж здаваўся такім самотным, быццам пакінутым. Але пры ім заўсёды было галубінае сямейства, а белы голуб вельмі часта сядзеў на перакладзіне крыжа. Нават не баяўся людзей, якія час ад часу падыходзілі да крыжа, на хвілінку затрымліваліся, просячы Бога аб здароўі, добрым надвор’і, дажджы і багатым ураджаі, а рыбакі – аб добрым улове. Вясною прасілі бласлаўлення на пачатак палявых прац, а таксама выганяючы сваіх кароў і авечак на пашу.
    Яніна Іватовіч з вёскі Яневічы апавядала, што гэты крыж не раз спілоўвалі мясцовыя камуністы, але людзі знаходзілі яго і ставілі зноў. Ніхто не ведае дакладна, хто вяртаў крыж на месца, але людзі лічаць, што гэта маглі рабіць толькі рыбакі.
   
   
Беларуская рэдакцыя  Папа напісаў прадмову да кнігі-інтэрв’ю з былым мафіёзі. Аўтарам выдання з’яўляецца кс. Бэніта Джарджэці, журналіст і турэмны капелан, які на старонках кнігі вядзе гутарку з былым злачынцам Луіджы Банавентурай, які цяпер супрацоўнічае з правасуддзем.
    Папа адзначыў, што чалавек аздараўляецца, калі адчувае сябе любімым: тады ў ім прабуджаецца “туга па любові”. Калі ж мы пакідаем чалавека пагразаць у яго памылках і не выпраўляем яго, тады становімся саўдзельнікамі яго віны: раўнадушша да яго лёсу раўназначна “неаказанню дапамогі падчас дарожнатранспартнага здарэння”, – дадаў Святы Айцец. Ён падкрэсліў, што мужны і рызыкоўны выбар Луіджы Банавентуры з’яўляецца “зернем надзеі”, пасеяным на землях, якія пацярпелі ад мафіі: яго сведчанне можа стаць прыкладам для многіх людзей, якія, адмовіўшыся ад логікі злоўжыванняў, могуць таксама адкрыцца новай перспектыве.
   
  Інтэрнэт-партал Гродзенскай дыяцэзіі   Адбылася сустрэча сясцёр Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў фармаце анлайн, прысвечаная Сіноду Біскупаў на тэму “На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія”. У сустрэчы, якая праводзілася з дапамогай інтэрнэту, удзельнічала большасць сясцёр назарэтанак, якія служаць у Беларусі.
    Сярод удзельніц была с. Аліна Фурчык, генеральная асістэнтка Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Сястра на прыкладзе сустрэчы Езуса з багатым юнаком патлумачыла ідэю сінадальнасці, канцэнтруючыся на трох ключавых словах: сустрэць, слухаць, распазнаваць. Сустрэча паказала, якую вялікую патрэбу маюць сёстры адна ў адной, каб разам узрастаць у веры, рэалізуючы сваё манаскае пакліканне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top