• Актуальна
  • Друк

21 сакавіка, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (11)

Рэдакцыя
 Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі    Папская энцыкліка “Fratelli Tutti” ўпершыню перакладзена мусульманамі. Пераклад быў падрыхтаваны і выдадзены Выдавецкім домам “Медзіна” разам з навуковым калектывам Міжнароднага мусульманскага форуму пад эгідай Духоўнага ўпраўлення мусульман Расійскай Федэрацыі.    “Для нас заўсёды было відавочна, што падтрыманне міжрэлігійнага дыялогу – гэта святы абавязак веруючага чалавека”, – адзначыў галоўны рэдактар “Медзіны”, адказны сакратар Міжнароднага мусульманскага форуму Дамір Мухетдзінаў. Ён падкрэслівае, што тэкст энцык...

06 сакавіка, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (10)

Рэдакцыя
 Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі    Наведваючы парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў вернікам за малітвы падчас яго выгнання, якое працягвалася амаль 4 месяцы. Цэлебруючы св. Імшу на пачатку Вялікага посту, іерарх нагадаў, як важна чуваць і не паддавацца спакусам злога духа. “А тым больш небяспечна ўступаць з ім у кампраміс”, – дадаў арцыбіскуп.    Іерарх выказаў занепакоенасць грамадска-палітычным крызісам у краіне, нагадваючы пра тое, што “яна хворая і патрабуе лячэння,...

19 лютага, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (9)

Рэдакцыя
 Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі    Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёл, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых.    Дабрачынны праект ладзіць Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас»” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 патрабуючым. Прычына нерэгістрацыі сродкаў невядомая. Супрацоўнікі рэлігійнай місіі тлумачэнняў не атрымалі.    Падтрымаць праекты дабрачыннага таварыства ...

04 лютага, 2021

З каталіцкіх СМІ Беларусі (8)

Рэдакцыя
 Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі    У капліцы Душпастырскага цэнтра грэка-каталіцкай парафіі св. Праведнага Язэпа ў Мінску прайшла міжканфесійная духоўная сустрэча мужчын. Спатканне адбылося ў межах Тыдня малітвы аб адзінстве хрысціян. Узначаліў сустрэчу Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек. Удзельнічалі грэка-католікі, рыма-католікі і праваслаўныя вернікі.    Між іншым, сустрэча была прысвечана малітве за Беларусь. У атмасферы сапраўднага хрысціянскага братэрства былі ўзнесены шчырыя прашэнні за нашу краіну: аб с...

04 снежня, 2020

З каталіцкіх СМІ Беларусі (7)

Рэдакцыя
 Інтэрнэт-партал Касцёла ў Беларусі    Біскуп Антоній Дзям’янка нанава блаславіў адбудаваны касцёл у Воўчыне (Пінская дыяцэзія).    Асвячэнне старадаўняй святыні пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, біскупа і мучаніка, здзейсніў 21 ліпеня 1743 года біскуп Луцкі і Брэсцкі Францішак Антоній Кабельскі. Пазней касцёл шмат разоў разбураўся і перабудоўваўся. Апошнія аднаўленчыя працы трывалі з 2009 года.    Пробашч парафіі кс. Андрэй Бародзіч ад імя мясцовых вернікаў падзякаваў біскупу за ўрачыстае...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top