• Актуальна
  • Друк

12 чэрвеня, 2022

З каталіцкіх СМІ Беларусі (31)

Рэдакцыя
У суботу 28 мая ў Клюшчанах на Астравеччыне адбылася св. Імша і паэтычная імпрэза ў памяць пра кс. Канстанціна Стаповіча – святара і паэта, вядомага як Казімір Сваяк.    Клюшчаны – невялікая вёсачка на самым беларуска-літоўскім памежжы. У тутэйшай парафіі нёс святарскае служэнне кс. Стаповіч, які нарадзіўся непадалёк, у суседніх Баранях. Сёлета ўжо ў 16-ты раз тут сабраўся “хаўрус сваякоў” – тых, для каго святар-паэт стаў вельмі блізкім, духоўна родным чалавекам.    Драўляная святыня, у якой ён стагоддзе таму абвяшчаў Божае слова на роднай мове, здзяйсняў эўхар...

29 мая, 2022

З каталіцкіх СМІ Беларусі (30)

Рэдакцыя
На поўдні Бразіліі, у штаце Рыу-Грандзі-ду-Сул, была ўзведзена адна з найбольшых у свеце статуй Хрыста.     Фігура Хрыста Абаронцы ў горадзе Энкантаду мае вышыню 43,5 метры, што на 5,5 метраў вышэй за славутую статую Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра.     Аўтарамі скульптуры сталі бразільскія архітэктары Жэнэзіу Гомэш Мура і яго сын Маркаш Мура. Плануецца, што ўсе ўнутраныя працы на помніку будуць завершаны да 2023 года. На ім будзе размешчана аглядная пляцоўка ў акне, зробленым у выглядзе Сэрца Езуса.     На сёння самай вялікай статуяй Хрыста лічыцца Хрыс...

15 мая, 2022

З каталіцкіх СМІ Беларусі (29)

Рэдакцыя
Адышоў у вечнасць Станіслаў Шушкевіч – вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч, які прычыніўся да вяртання каталіцкіх святынь вернікам. Сярод іх – катэдральнага касцёла Найсвяцейшага імя Марыі і касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла) у Мінску.    Быў сынам беларускага пісьменніка Станіслава Шушкевіча, рэпрэсіраванага савецкімі ўладамі. Займаўся фізіка-матэматычнымі навукамі і ядзернай фізікай. Быў народным дэпутатам СССР і БССР.    18 кастрычніка 1991 года Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савета і стаў фактычна першым л...

03 красавіка, 2022

З каталіцкіх СМІ Беларусі (28)

Рэдакцыя
У Івянцы ў францішканскім кляштары пры касцёле св. Міхала Арханёла прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для моладзі на тэму “Я ведаю, у каго паверыў”. Хлопцы і дзяўчаты, якія прыехалі з розных мясцін Беларусі, мелі магчымасць як супольна ўзбагаціцца духоўна, так і правесці час у “пустыні”.    Асобным пунктам рэкалекцый стала знаёмства маладзёнаў з крыжам з касцёла св. Дам’яна. Гэты крыж вельмі цесна звязаны са св. Францішкам з Асізі, бо менавіта з малітвы перад ім распачалося яго навяртанне. Крыж з касцёла св. Дам’яна – гэта ікона, якая прадстаўляе Езуса трыумфуючага; укрыжаванага...

20 сакавіка, 2022

З каталіцкіх СМІ Беларусі (27)

Рэдакцыя
Духоўнае вымярэнне чалавека – несмяротная душа, розум і вольная воля – чыніць яго вобразам і падабенствам Бога. Аднак чалавек – гэта яшчэ і цела. Таму яму неабходна заспакойваць і матэрыяльныя патрэбы. Касцёл навучае, што імкненне да дабрабыту з’яўляецца натуральным правам чалавека, а валоданне маёмасцю – неабходнай умовай для яго годнага жыцця.    Пытанне прыватнай уласнасці настолькі важнае, што Бог даў нам асобную запаведзь – “не крадзі”. Валоданне дабротамі адпавядае чалавечай натуры і годнасці. Сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла бароніць прыватную ўласнасць як штосьц...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top