• Актуальна
  • Праца Сіноду
  • Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (6)

Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (6)

 |  Рэдакцыя  |  Праца Сіноду
Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Падкамісія па справах абвяшчэння Божага слова
    1. У Вашай парафіі рэгулярна прамаўляецца казанне падчас нядзельнай св. Імшы?
    2. Ці існуе звычай прамаўлення казання падчас штодзённай св. Імшы? Ці ёсць у Вас і сярод знаёмых вернікаў духоўная патрэба слухаць казанне падчас кожнай св. Імшы?
    3. Ці прамаўляюцца ў Вашай парафіі катэхізмовыя казанні, якія тлумачаць Катэхізіс Каталіцкага Касцёла?
    4. Якія тэмы закранаюць святары падчас казанняў?
    5. Якія тэмы хвалююць Вас больш за ўсё? Якія тэмы хацелася б, каб былі закрануты і раскрыты ў казаннях?
    6. Як ацэньваеце ўзровень падрыхтоўкі святароў да казанняў (выдатны / добры / дастатковы / недастатковы)?
    7. Ці адпаведна, на Вашу думку, мясцовым Касцёлам (святарамі, свецкімі вернікамі) сёння для абвяшчэння Евангелля выкарыстоўваюцца сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт?
    8. Як лічыце, якія намаганні трэба прыкласці, каб больш плённа абвяшчаць Божае слова падчас св. Імшы і нелітургічных цырымоній?

    Камісія па справах кансэкраванага жыцця
    1. Як разумееце значэнне выразу “кансэкраванае жыццё”?
    2. Якія ведаеце формы кансэкраванага жыцця?
    3. Якую дзейнасць у Вашай парафіі праводзяць кансэкраваныя асобы?
    4. Ці лічыце заўважнай і дастатковай дзейнасць манаскіх супольнасцей у сваёй парафіі і на тэрыторыі дыяцэзіі?
    5. Што можаце прапанаваць для большай дасведчанасці вернікаў аб кансэкраваным жыцці?
   
   Камісія па справах спадчыны Гродзенскага Касцёла і сакральнага будаўніцтва
    1. Што разумееце пад паняццем “спадчына Касцёла”?
    2. Якія напрамкі дзейнасці па захаванні спадчыны Касцёла лічыце галоўнымі?
    3. Ці дастатковыя, на Вашу думку, імкненні і дзейнасць мясцовага Касцёла па захаванні сваёй спадчыны?
    4. Як мяркуеце, ці адпаведна падрыхтаваны святары і свецкія вернікі да дзейнасці па захаванні спадчыны мясцовага Касцёла?
    5. Як заахвоціць святароў і вернікаў да захавання спадчыны Касцёла?
   
    Камісія па справах душпастырства моладзі
    1. Як разумееце словы папы Францішка, прамоўленыя на ХХХVІ Сусветных днях моладзі ў Панаме: “Моладзь – гэта не будучыня Касцёла, але яго «сёння»”?
    2. Назавіце ўзрост людзей, якіх можна лічыць маладымі.
    3. Якія напрамкі душпастырскай дзейнасці з моладдзю арганізаваны ў Вашай парафіі?
    4. Ці бачыце недахоп у душпастырскай апецы над моладдзю ў сваёй супольнасці? Калі так, то абазначце прычыны.
    5. Ці заўважаеце бар’ер у душпастырскай дзейнасці з моладдзю ў віртуальных сродках масавай інфармацыі?
    6. Як, на Вашу думку, можна найлепш выкарыстоўваць віртуальную прастору (сацыяльныя сеткі і інш.) для евангелізацыі моладзі?
    7. Якім чынам, на Ваш погляд, сёння можна найбольш хутка і эфектыўна дастукацца да моладзі, заахвоціць яе да актыўнага ўдзелу ў жыцці мясцовага і паўсюднага Касцёла?
    8. Якія мерапрыемствы для моладзі Вы хацелі б, каб Касцёл арганізоўваў у дыяцэзіях, дэканатах, парафіях?
   
   Камісія па справах катэхезы і каталіцкага выхавання
    1. Як разумееце выраз “каталіцкае выхаванне”? Ці павінна каталіцкае выхаванне адрознівацца ад іншых форм выхавання?
    2. Ці бачыце розніцу ў паняццях “заняткі па рэлігіі” і “катэхеза”? Патлумачце.
    3. У якіх формах катэхізацыі Вы калі-небудзь удзельнічалі (парафіяльная, школьная, падрыхтоўка перад прыняццем сакрамантаў і інш.)?
    4. Наколькі ацэньваеце ўзровень падрыхтоўкі асобы, якая Вас катэхізавала (выдатны / добры / дастатковы / недастатковы)?
    5. Ці існуе ў Вашай парафіі неабходнасць у катэхізацыі дарослых? Якія формы для гэтага можаце прапанаваць?
    6. Якім чынам, на Ваш погляд, павінна адбывацца катэхізацыя дзяцей і моладзі ў сем’ях?
    7. Як мяркуеце, што за адметныя якасці павінен мець катэхет, каб магчы зацікавіць сваіх вучняў і заахвоціць іх да вядзення сапраўды рэлігійнага жыцця?
    8. Каму аддаеце перавагу ў каталіцкім навучанні – святарам, манаскім сёстрам або свецкім асобам? Чаму?
    9. Ці лічыце ўзровень праграмы катэхізацыі вучняў школ адпаведным да патрэб сучаснай рэальнасці?    
   
    Прыняць удзел у сінадальнай працы можа кожны жадаючы. Запоўнены апытальнік неабходна даслаць у сакратарыят Сінода на паштовы адрас: 230025, г. Гродна, вул. К. Маркса, 4, Курыя, – або на электронную скрыню: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top