• Актуальна
  • Праца Сіноду
  • Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (4)

Апытальнік на падставе прац камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі (4)

 |  Рэдакцыя  |  Праца Сіноду
Жыць Евангеллем.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Камісія па справах новай евангелізацыі (рухаў і таварыстваў)
    1. Якія Вы ведаеце таварыствы і рэлігійныя рухі?
    2. Якія рэлігійныя рухі і таварыствы існуюць і дзейнічаюць у Вашай парафіі?
    3. Што Вы разумееце пад выразам “новая евангелізацыя”?
    4. Як думаеце, ці існуе сёння патрэба новай евангелізацыі, і як можна яе рэалізаваць у парафіі, дэканаце, дыяцэзіі?
    5. Ці лічыце якасным развіццё рэлігійных рухаў у Вашай парафіі, дэканаце, дыяцэзіі?
    6. Ці ўдзяляецца адпаведная ўвага развіццю рэлігійных рухаў і таварыстваў у Вашай парафіі, дэканаце, дыяцэзіі?
    7. Ці лічыце дастатковым клопат духоўных і кансэкраваных асоб аб дзейнасці рэлігійных рухаў?
    8. Хто, на Вашу думку, павінен пераважна кіраваць рэлігійнымі рухамі – духоўныя ці свецкія асобы? Чаму?
    9. На якім узроўні ў рэлігійных рухах павінна адбывацца супрацоўніцтва паміж духоўнымі і свецкімі асобамі?
    10. Якія напрамкі развіцця рэлігійных рухаў лічыце найбольш патрэбнымі ў Вашай парафіі, дэканаце, дыяцэзіі?
    11. Якія маеце прапановы адносна ажыўлення дзейнасці рэлігійных рухаў і таварыстваў у Вашай парафіі, дэканаце, дыяцэзіі?

    Камісія па справах місій
    1. Што Вы разумееце пад выразам “каталіцкія місіі”?
    2. Ці ўдзяляецца адпаведная ўвага тлумачэнню сутнасці каталіцкіх місій у Вашай парафіі, дэканаце, дыяцэзіі? Ці лічыце асвету ў гэтым плане дастатковай?
    3. Ці з’яўляецца, на Вашу думку, лакальны Касцёл адкрытым на місійныя патрэбы Паўсюднага Касцёла?
    4. Якія намаганні і ініцыятывы ладзяцца ў Вашай парафіі, дэканаце і дыяцэзіі для справы развіцця каталіцкіх місій?
    5. Якія маеце прапановы адносна ажыўлення місійнай дзейнасці ў Вашай парафіі, дэканаце, дыяцэзіі?
   
   Камісія па справах
   сродкаў масавай інфармацыі

    1. Якія дыяцэзіяльныя каталіцкія СМІ Вы ведаеце і як часта імі карыстаецеся?
    2. Якія агульнабеларускія СМІ Вы ведаеце і як часта імі карыстаецеся?
    3. Якія іншыя каталіцкія СМІ Вы ведаеце і як часта імі карыстаецеся?
    4. Як ацэньваеце прысутнасць дыяцэзіяльнага Касцёла ў медыйнай прасторы – тэлебачанні, радыё, прэсе і інтэрнэце?
    5. Што, на Вашу думку, можна зрабіць, каб абудзіць большую зацікаўленасць каталіцкімі СМІ сярод дзяцей, моладзі, дарослых?
    6. На Ваш погляд, якія выклікі сёння стаяць перад каталіцкімі СМІ ў дыяцэзіі?
    7. Як ацэньваеце падрыхтаванасць духоўных, кансэкраваных і свецкіх асоб, каб развіваць каталіцкія СМІ ў нашай дыяцэзіі?
    8. Які, на Вашу думку, уплыў на жыццё лакальнага Касцёла сёння мае дзейнасць католікаў у свецкіх СМІ?
    9. Як раіце найлепш выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для пашырэння аўтарытэту Касцёла сярод дзяцей і маладога пакалення?
    10. Што можаце прапанаваць для ажыўлення дзейнасці мясцовага Касцёла ў СМІ?    
    Прыняць удзел у сінадальнай працы можа кожны жадаючы. Запоўнены апытальнік неабходна даслаць у сакратарыят Сінода на паштовы адрас: 230025, г. Гродна, вул. К. Маркса, 4, Курыя, – або на электронную скрыню: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
#
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top