Жыць Евангеллем.Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Без існавання Камісіі па справах духавенства працы астатніх сінадальных груп мелі б толькі часовы плён, паколькі стабільныя плады Сінода ў вырашальнай ступені залежаць ад удзелу ўсіх святароў Гродзенскай дыяцэзіі. Іх паслуга і вопыт асаблівым чынам павінны паўплываць на духоўнае дабро дыяцэзіі, якое вынікае з трываючых сінадальных пасяджэнняў.
Жыць Евангеллем.Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Пакліканне з’яўляецца таямніцай веры, якая рэалізуецца ў дыялогу чалавека з Богам. І ён залежыць не ад эфектыўных маркетынгавых прыёмаў, а ад таго, наколькі маладыя людзі будуць сталыя, каб увайсці ў глыбокую сувязь з Хрыстом, паколькі толькі дзякуючы ласцы ад Пана яны здольны пазнаць уласныя жаданні і пачуць Божае запрашэнне.
Жыць Евангеллем.Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Выхаванне ніколі не было чымсьці лёгкім, а ў сучаснасці, здаецца, яно становіцца сапраўдным выклікам. Пра гэта добра ведаюць бацькі, настаўнікі, святары і ўсе тыя, на кім спачывае непасрэдная адказнасць за гэты працэс. Не аднойчы сёння можна пачуць пра “вялікі выхаваўчы крызіс”, паколькі ўсе намаганні, каб старанна фарміраваць асоб, здольных супрацоўнічаць з іншымі і надаць сэнс свайму існаванню, часта застаюцца дарэмнымі.
Жыць Евангеллем.Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Сужэнства – гэта адна з найбольшых каштоўнасцей чалавецтва, якая павінна быць акружана асаблівай апекай. Яно з’яўляецца Божай і людской рэчаіснасцю, якую Езус Хрыстус узняў да годнасці сакраманту. Муж і жонка “ў сваім сужэнскім і сямейным жыцці могуць перажываць любоў самога Бога да людзей і любоў Пана Езуса да Касцёла – Яго Абранніцы”, сцвярджаў св. Ян Павел ІІ у адгартацыі “Familiaris consortio”.
Жыць Евангеллем. Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі
Маладосць мае вельмі важнае значэнне. Яна з’яўляецца нібы падмуркам, на які павінна абапірацца ўсё будаванне жыцця чалавека і які часам у значнай ступені вырашае не толькі яго будучыню, але нават вечнасць. Маладыя сёння працуюць на “рынку” канкурыруючых светапоглядаў. Сучасны свет мае мноства займальных прапаноў для асоб, што робяць першыя крокі ў дарослае жыццё, а “аферты” Касцёла неаднойчы ўспрымаюцца моладдзю як незахапляльныя і нават устарэлыя. Малады чалавек часта сутыкаецца з сур’ёзнымі праблемамі, калі стараеца неяк адшукаць сябе ў г...
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая. Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч