• Актуальна
  • Праца Сіноду

30 чэрвеня, 2019

Камісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу

кс. Юрый Марціновіч
Жыць Евангеллем.Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі Сінадальная камісія па справах экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу імкнецца спрыяць адзінству хрысціян, кіруючыся заклікам нашага Пана Езуса Хрыста: “Каб былі адно” (Ян 17, 21) – а таксама пашыраць павагу, спакой і дыялог паміж рэлігіямі. Сваю задачу Камісія выконвае на 4-ох узроўнях:    • навуковым – садзейнічаючы вывучэнню дакументаў, што датычаць экуменізму і міжрэлігійнага дыялогу;    • духоўным – заахвочваючы да ўдзелу ў справе малітвы аб еднасці і да павагі паміж хрысціянамі і прадстаўнікамі іншых рэлігій;...

16 чэрвеня, 2019

Сінадальная камісія па справах місій

кс. Юрый Марціновіч
Жыць Евангеллем.Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі Касцёл па сваёй прыродзе з’яўляецца місійным, бо бярэ пачатак з місіі Сына і Святога Духа, згодна з задумай Бога Айца. Таму, будучы паслухмяным наказу Заснавальніка, абвяшчае Яго Евангелле ўсім людзям, каб маглі дайсці да дасягнення збаўчай мэты – вечнага жыцця. Перадача Добрай Навіны ўсяму стварэнню – “гэта не нешта такое, што Касцёл мог бы па жаданні альбо выконваць, альбо не выконваць, але заданне і абавязак, ускладзеныя на яго Панам Езусам, каб людзі маглі верыць і атрымаць збаўленне” (Павел VI, Evangelii nuntiandi).

02 чэрвеня, 2019

Камісія па справах кансэкраванага жыцця

кс. Юрый Марціновіч
Жыць Евангеллем.Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі У цяжкі перыяд пасля 1991 года, калі на тэрыторыі нядаўна ўзніклай Гродзенскай дыяцэзіі не хапала прэзбітэраў, мужчынскія і жаночыя манаскія супольнасці ўзялі на сябе душпастырскую і катэхетычную працу, што ў значнай ступені паспрыяла адраджэнню Касцёла на нашых землях. Паслуга многіх кангрэгацый надалей узбагачае парафіяльныя супольнасці Гродзеншчыны. Згодна з харызмай сваіх заснавальнікаў яны працягваюць місію папярэднікаў.

19 мая, 2019

Камісія па справах эканомікі і дыяцэзіяльных структур

кс. Юрый Марціновіч
Жыць Евангеллем.Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі Да задач Сінадальнай камісіі па справах эканомікі і дыяцэзіяльных структур належыць унутраная арганізацыя лакальнага Касцёла. Прадметам пасяджэнняў Камісіі з’яўляюцца пытанні, змешчаныя ў рабочым праекце, прадстаўленым генеральным сакратарыятам Сінода. Галоўныя тэмы – дыяцэзіяльныя і парафіяльныя фінансы, заробак духоўных асоб і свецкіх працаўнікоў касцёльных структур, а таксама распараджэнне касцёльным дабром.

05 мая, 2019

Камісія па справах новай евангелізацыі (рухаў і таварыстваў)

кс. Юрый Марціновіч
Жыць Евангеллем.Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі Святы Айцец Ян Павел ІІ на канферэнцыі епіскапата Лацінскай Амерыкі скіраваў Касцёлу вядомы заклік да новай евангелізацыі: “Глядзіце ў будучыню, распачынаючы новую евангелізацыю: новую ў запале, новую ў метадах і новую ў сродках выражэння” (Гаіці, 9 сакавіка 1983 г.). Евангелізацыя, новая ў запале, павінна дзейнічаць у запале, народжаным з асабістай сустрэчы з уваскрослым Хрыстом, і весці да навяртання сэрца. Плёнам гэтай сустрэчы з’яўляецца жаданне перадаць іншым радасць веры. Новая ў метадах евангелізацыя палягае на абвяшчэнні керыгмы, Езу...

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта газеты "Слова Жыцця" актыўная індэксуемая і прамая гіперспасылка на крыніцу абавязковая.
Слова Жыцця:  інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997.
Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі;
Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш
Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч

© All rights reserved.
Admining, migration, project and design site - Andrei Miskevich /Jan_Dax/
Back to Top