ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Аўторак, 07 Верасня 2010 года
Нумар 13 (306), 4 ліпеня 2010 года
Нумар 13 (306)

Семінарыя чакае!
Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне – сэрца дыяцэзіі - абвяшчае набор на першы год навучання
 Дарагія маладыя сябры!
 Рэктар ксёндз  Юзаф Станеўскі   Кожны чалавек шукае ў жыцці чаго-небудзь, што яму будзе прыносіць шчасце, што дазволіць рэалізаваць сябе, свае мары. Мы шукаем свайго месца ў жыцці: прызвання. Часта мы баімся ўзяцца за выкананне складанага задання, бо не хочам атрымаць паражэнне. Кожны жыццёвы шлях, які мы выбралі, з’яўляецца пэўнай рызыкай: прызванне стварыць сям’ю, жыць самотна, быць святаром – жыць па ўзоры Езуса.
    Але надыходзіць момант і кожны з нас адкрывае сваё пакліканне. Многія раздумваюць аб святарстве, а ў рэшце рэшт ствараюць сям’ю, іншыя хочуць утварыць сям’ю, а жывуць самотна. Мы шукаем адпаведнага стылю жыцця для сябе. І ў дадзенай сітуацыі варта выкарыстаць вопыт і парады кампетэнтных людзей, якія ідуць шляхам свайго прызвання.

Чытаць цалкам...

Прызваны ці «нармальны»?
Нумар 13 (306), 4 ліпеня 2010 Аднойчы я пачуў вось такое пытанне ад аднаго чалавека, які шукаў для сябе неабходнага адказу. Ён, шукаючы сэнс уласнага жыцця, а таксама жадаючы палепшыць яго, хацеў, напэўна, па-людскі знайсці “сваё” шчасце. Гэты чалавек імкнуўся мне ўсё растлумачыць. Гэта была прыгожая і мудрая аповесць. Я слухаў тое, што ён гаварыў мне, уважліва, бо гэта схіляла да роздуму. Але думкі, як вядома, ходзяць дзіўнымі шляхамі. І тут трэба крыху растлумачыць. Я лічу,што гэты чалавек не разумеў да рэшты, што азначае прызванне. Калі б прыняць яго ход мышлення, то трэба было б размежаваць гэтыя паняцці. Давайце ж задумаемся разам, ці ён меў рацыю.
    Я стараўся ўспомніць як найбольш розных асацыяцый са словам “прызванне”: касцёл, ксёндз, сястра з манаскага ордэну, кляўзура, кляштар, забавы, недахоп дыскатэкаў, сутана, аскетызм, пост, малітва, пакуты, апушчаная ўніз галава і так далей. І менавіта так лічыць большасць з нас, але гэта – памылка.

Чытаць цалкам...

XIV Нядзеля звычайная
З Eвангелля св.Лукі
Пан прыз­начыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. I сказаў ім: “Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё.
    Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: “Спакой гэтаму дому!” I калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ёсць у іх, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
    I калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. I аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: “Наблізілася да вас Валадарства Божае”. Калі прыйдзеце ў які горад, і не прымуць вас, то выйдзіце на яго вуліцы і скажыце: “Нават пыл горада вашага, які прыліп да ног нашых, атрасаем; аднак ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае. Кажу вам, што Садоме ў дзень той будзе лепш, чым таму гораду”.
    Семдзесят два вучні вярнуліся з радасцю і казалі: “Пане, нават злыя духі слухаюцца нас у імя Тваё”. А Ён казаў ім: “Я бачыў сатану, які падаў з неба, як маланка. Вось даю вам уладу наступаць на змеяў і скарпіёнаў, і на ўсю варожую сілу, і нішто не пашкодзіць вам. Аднак не радуйцеся таму, што духі слухаюцца вас, а радуйцеся таму, што імёны вашыя запісаны ў нябёсах”.

Лк 10, 1-12. 17-20


Чытаць цалкам...

XV Нядзеля звычайная
З Eвангелля св.Лукі
Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Езуса, сказаў: “Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?” Езус адказаў яму: “У Законе што напісана? Як чытаеш?”
    Той сказаў у адказ: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім; і бліжняга свайго, як самога сябе”. Езус сказаў яму: “Слушна ты адказаў. Так рабі і будзеш жыць”.
    Але той, жадаючы апраўдацца, сказаў Езусу: “А хто мой бліжні?”
    Адказваючы на гэта, Езус сказаў: “Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, пабілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. Пасадзіў яго на свайго асла, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: “Паклапаціся аб ім. А калі патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся. Хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?”
    Ён сказаў: “Той, хто паступіў з ім міласэрна”. Тады Езус сказаў яму: “Ідзі і ты рабі таксама”.

Лк 10, 25-37


Чытаць цалкам...

Доказ найбольшай любові
У гэтым годзе 13 ліпеня традыцыйна вернікі і духоўныя асобы будуць маліцца аб заступніцтве да благаславёнай Мар’яны Бярнацкай і за жыхароў Гродзеншчыны, Беласточчыны і Сувальшчыны, якія былі забіты падчас II Сусветнай вайны гітлераўцамі ў фартах недалёка ад вёскі Навумавічы. Заўжды ля крыжа, які быў устаноўлены там 10 гадоў таму, дзякуючы руплівасці мясцовых жыхароў, цэлебруецца св. Імша.
Мы хацелі б нагадаць, што бл. Мар’яна Бярнацкая аддала сваё жыццё за ненароджанае дзіця сваёй нявесткі. Калі ў 1943 г. у Ліпску ля Бебжы (Ломжынская дыяцэзія ў Польшчы) гітлераўцы арыштавалі яе сына і яго жонку, то яна прадчувала, што іх чакае немінучая смерць. Таму Мар’яна Бярнацкая ўкленчыла перад фашыстам і папрасіла пайсці ёй на смерць замест сваёй нявесткі. А просячы аб гэтым, жанчына сказала: “Як жа нявестка пойдзе, яна знаходзіцца на апошніх месяцах цяжарнасці. Я пайду замест яе”. Немец згадзіўся на такую прапанову Мар’яны Бярнацкай. Яна была забіта ў фартах недалёка ад Навумавічаў 13 ліпеня 1943 г. разам з 48 жыхарамі роднага Ліпска. Перад смерцю ў Мар’яны Бярнацкай была толькі адна просьба: каб далі ёй ружанец. 13 чэрвеня 1999 г. Ян Павел II абвясціў Мар’яну Бярнацкую благаславёнай разам з іншымі 108 мучанікамі II Сусветнай вайны. 13 ліпеня 2008 г.у фартах каля Навумавічаў ксёндз Андрэй Радзевіч зазначыў у сваёй гаміліі падчас св. Імшы: “Калі перад намі паўстае постаць бл. Мар’яны, то мы павінны задумацца над наступнымі каштоўнасцямі: сям’я, кожнае жыццё, а асабліва - безабароннае жыццё ненароджанага немаўляткі”. Благаславёная Мар’яна Бярнацкая паказала нам сваім жыццём і смерцю, што нават ненароджаныя дзеці змяняюць свет, змяняюць мужа і жонку ў бацькоў, цесця і цешчу ў дзядуля з бабуляй, вучаць адказнасці, любові, цярплівасці, уносяць у дом шмат выпрабаванняў любові. Але без іх няма жыцця. Бог прыме справаздачу ў кожнага з нас з гэтай любові. Творца ўсміхаецца радасна з нябёсаў – менавіта гэтага Ён жадае: каб кожны ўзяў у свае рукі адказнасць за ўласнае жыццё. Творца даў сваім дзецям здольнасць выбраць і вырашыць, як паводзіць сябе. Чалавек павінен сам вырашаць, якое павінна быць яго жыццё і якой мэце яго прысвяціць.

Чытаць цалкам...

Каб не шкадаваць пасля
Рэктар ксёндз  Юзаф СтанеўскіЦяпер у семінарыі працягваюцца канікулы. Клерыкі паехалі дамоў, а таксама выехалі, каб прайсці душпастырскую практыку. Нягледзячы на канікулы ў семінарыйным гмаху я сустрэўся з ксяндзом-рэктарам Юзафам Станеўскім. У сувязі з тым, што закончыўся год Святарства і перад пачаткам чарговага году навучання ў ВДС у Гродне я задаў некалькі пытанняў ксяндзу-рэктару.
Ксёндз Юзаф, скажыце, калі ласка, колькі гадоў Вы выконваеце абавязкі рэктара ў нашай семінарыі?
    З 23 чэрвеня 2010 г. пойдзе ўжо шосты год.
    Ці алюмн, які ідзе вучыцца на першы курс семінарыі, такі ж самы, што і 10 гадоў назад? Якія яны, сённяшнія клерыкі?
    Сёння – іншы свет. Але сутнасць Хрыстовага закліку: «Пайдзі за Мной!» не змянілася, як і адказ маладога чалавека: «Вось – я, Пане. Пашлі мяне». Таму гэта ёсць рашучая згода маладога чалавека прыняць Хрыстовы заклік, поўная веры і любові да Хрыста і Касцёла – такія сённяшнія клерыкі.
    Што трэба зрабіць і якія існуюць патрабаванні, каб стаць алюмнам першага году навучання?
    Трэба быць практыкуючым католікам, любіць малітву, жадаць служыць Богу і людзям. Неабходна напісаць заяву і здаць экзамены. У нашай семінарыі з благаславення біскупа Аляксандра кожны год праводзяцца рэкалекцыі для маладых хлопцаў, каб дапамагчы ім распазнаць сваё жыццёвае пакліканне.
   Калі праводзяцца ўступныя экзамены?
    Духоўная семінарыя мае статут вышэйшай навучальнай установы і таму мы падыходзім да гэтай справы сур’ёзна. У гэтым годзе ўступны экзамен прадбачаны 19 ліпеня.

Чытаць цалкам...

Святарства – гэта любоў Езусовага Сэрца
Здаецца, не так даўно, а менавіта 19. 06. 2009 г. ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса мы чулі словы Папы Бэнэдыкта XVI аб тым, як афіцыйна ён абвясціў год Святарства дзеля таго, каб садзейнічаць распаўсюджанню энтузіязму ўнутранага аднаўлення ўсіх святароў, каб яны больш моцна і выразна сведчылі сваім жыццём аб Евангеллі ў сучасным свеце. І як хутка гэты год закончыўся, аднак, ён заставіў нас шмат над чым падумаць і задумацца над сутнасцю святарства.
    Вялікі чацвер з’яўляецца днём, у якім Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі і Святарства. Упершыню у Вячэрніку паводле словаў Езуса, Найвышэйшага Святара, звычайны хлеб ператварыўся ў Цела Хрыста, а віно – у Яго Кроў.Тым самым ужо з самага пачатку Езус паказаў, што быць святаром – гэта не што іншае, як складаць Эўхарыстычную Ахвяру. Таму св. Ян Марыя Віянэй быў перакананы, што ад св. Імшы залежыць уся палкасць святарскага жыцця: “Як добра робіць ксёндз, калі кожную раніцу ён аддае сябе Богу ў ахвяры”.

Чытаць цалкам...

Місіянерскі гурток
Адзін з жылых кварталаў у БразілііПа сваёй сутнасці Касцёл з’яўляецца місіянерскім. Хрыстус даверыў яму місію абвяшчаць Евангелле па ўсяму свету. Таму духоўныя асобы, свецкія і манахі-місіянеры пакідаюць сваю ўласную Айчыну, каб дзяліцца Праўдай аб збавенні з тымі, хто яе не ведае.
Я пазнаёміўся з ксяндзом Янам Банькоўскім, які каля 20 гадоў працаваў у Бразіліі і на Канарскіх астравах у якасці місіянера.

    Раскажыце, калі ласка, аб Бразіліі і аб мясцовым Касцёле?
    Бразілія - найбольшая каталіцкая краіна свету. Яна налічвае 8,5 млн квадратных кіламетраў зямной паверхні, у ёй жыве каля 170 млн жыхароў. Епіскапат гэтай краіны складаецца са звыш 300 – 400 біскупаў. Сёння католікі складаюць 78 – 80 % насельніцтва гэтай дзяржавы. У апошнія гады каталіцкі Касцёл Бразіліі панёс вялікія страты з-за самых розных сектаў. Па статыстыцы на аднаго ксяндза ў гэтым краі прыпадае 12 – 14 тысяч вернікаў. Таму парафіі, якія абслугоўваюць ксяндзы, вялізныя як у колькасным, так і ў тэрытарыяльным планах. Асабліва гэта праяўляецца ў Амазоніі, дзе амаль адзіным сродкам перамяшчэння з’яўляецца лодка.

Чытаць цалкам...

Божье слово в жизни призванного к Божьей службе
В настоящие время ежедневно каждый человек сталкивается с множеством различного рода информации. Не всегда она правдива, не всегда имеет высокую степень достоверности, не всегда она полезна, не всегда точна, не всегда служит добру человека, не всегда формирует правильный взгляд на окружающую действительность. Мы слышим множество слов, различных мнений по одному и тому же вопросу, часто совершенно противоречащих друг другу. Все эти и др. факторы привели к тому, что современному человеку трудно сформировать объективный, правильный взгляд на себя самого, на цель и смысл своей жизни, на другого человека, на взаимоотношения с ним, на общество, в котором он живет, и даже на самого Бога и на свои взаимоотношения с Ним. Часто этот взгляд - поверхностный, подверженный влиянию предубеждений, сформированный под влиянием идеологий, бескритичного принятия мнения большинства или так называемых “современных авторитетов”, различных философских течений и направлений и т.п. 2010 лет тому назад Бог-Отец послал своего Сына, Свое Предвечное Слово, чтобы открыть человеку свою любовь и свой план его спасения из рабства греха и смерти. И не только открыть, но и реализовать этот план посредством слов, знаков и чудес, повседневной жизни Иисуса Христа, но прежде всего, через Его страдания, смерть и воскресение. Христос пришел не только к тем людям, которые жили две тысячи тому назад, Он пришел к людям всех времен, культур, рас, народов. Провозглашение этого Христос доверил Своей Церкви, которую установил, чтобы на протяжении веков она продолжала Его спасительную миссию, проповедуя Его Слово, освящая в таинствах и ведя к вечному спасению.

Чытаць цалкам...

Касцёл – гэта Божы дом
Дарагія сябры! Зноў я вітаю Вас на старонках газеты, якія прысвечаны жыццю нашай семінарыі.
У гэтым нумары я хацеў бы расказаць Вам пра значэнне і род хрысціянскай святыні – гэта касцёл. Ён не з’яўляецца толькі звычайным будынкам, але перш за ўсё – Божым домам, інтэр’ер якога цераз розныя сімвалы прыадкрывае перад намі як бы невялічкую часцінку нябеснай хвалы. Касцёлам называецца таксама ўся чалавечая сям’я, якая вераць у Хрыста, якую, мой дарагі сябар, ствараем і ты, і я.
    А каб прыняць удзел у св. Імшы ці ў іншых літургічных набажэнствах, кожны раз мы збіраемся ў касцёле ці, калі няма такой магчымасці, у іншым месцы, якое годна вялікіх Божых таямніцаў. Святыня і ўсе прадметы культу выглядаюць належным чынам, прыгожа, а цераз розныя знакі яны гавораць нам пра Божыя праўды. Святыня прысвечана Богу, таму сваім знешнім прыгожым выглядам яна дапамагае нам звяртацца сэрцам да вечных справаў. Гэта такое месца, дзе Творца выслухоўвае нашыя малітвы. У першыя стагоддзі хрысціянства касцёлы ўзводзіліся так, каб яны былі павернуты на ўсход, таму што ва ўзыходзячым сонцы людзі бачылі сімвал Змёртвыхпаўсталага Хрыста. На працягу стагоддзяў хрысціянскія святыні будавалі па-рознаму, напрыклад: з другой паловы XII ст. (гатыцкі стыль) у Францыі ўзводзілі вельмі высокія касцёлы. Гэтая стральчатасць святыні дапамагала вернікам узносіць угару сэрцы да Бога, а святло, якое прабівалася праз вялікія вокны і залівала святыню сваім шчодрым светам, сімвалізавала Хрыста – Святло свету.

Чытаць цалкам...

Слоўнік міністранта
Старонка міністранта
Патэна – гэта літургічнае начынне для Эўхарыстычных постацяў у форме невялікай талерачкі ці глыбейшага начыння. Яна выканана з высакароднага металу і часцей за ўсё аздоблена. З самага пачатку патэна была вялікая з-за таго, што на ёй ламалі Кансэкраваны Хлеб. А з той пары, калі пачалі выпякаць невялікія прычасці, было дастаткова малой. Патэна сімвалізуе Гроб Панскі.
    Келіх – літургічнае начынне, якое ўжываецца падчас св. Імшы для кансэкрацыі віна. Унутры ён аздоблены золатам ці серабром. У старажытнасці келіх быў вялікі з дзвюма ручкамі, каб яго мог падтрымаць дыякан, які падчас удзялення св. Камуніі пад выглядам віна падаваў яго вернікам.З цягам часу, калі св. Камунію ўдзялялі ў выглядзе адной постаці, то келіх стаў меншых памераў і прыняў форму цюльпана.
    Манстранцыя
    – аздобленае каштоўнае начынне, у якім выстаўляецца Найсвяцейшы Сакрамэнт для публічнай адарацыі ці для пераносу ва Эўхарыстычнай працэсіі.Яе ўжываюць з XIV стагоддзя.Манстранцыя аздоблена па-мастацкукаштоўнымі каменнямі паводле рэлігійных матываў. У кустодыі захоўваецца Найсвяцейшая Гостыя, якая прызначана для манстранцыі. Гостыя ўкладваецца ў невялічкую падстаўку з адтулінай для Гостыі на ножцы, якую называюць луной ці мельхізэдэкам.

Чытаць цалкам...

50 год святарскай паслугі кс. Эрнэста Будына
17 чэрвеня 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў манаскую каплічку ў манаскім доме айцоў-сарцанаў (супольнасць ксяндзоў імя Найсвяцейшага Сэрца Езуса) у мікрараёне Вішнявец. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел правінцыяльны вікарый SCJ ксёндз Дарый Саламон, браты-сарцане, якія працуюць у Беларусі, а таксама ксёндз-прафесар Раман Катлімоўскі i консул польскага кансульства ў Гродне пан Ян Срока. Біскуп Аляксандр павіншаваў ксяндза Эрнэста Будына SCJ, пробашча парафіі імя Божай Міласэрнасці з 50-ці гадовым юбілеем святарскай паслугі. У сваёй гаміліі правінцыяльны ксёндз-вікарый наблізіў постаць юбіляра, паказваючы яго разнастайную душпастырскую дзейнасць у Польшчы і ў Беларусі, дзе ён працуе ўжо на працягу 20 гадоў.


Чытаць цалкам...

Сустрэча з паслом Францыі
24 чэрвеня 2010 г. ў будынку дыяцэзіяльнай курыі па вуліцы К. Маркса, 4 адбылася сустрэча біскупа Аляксандра Кашкевіча з паслом Францыі ў Беларусі спадаром Мішэлем Рэнеры. На гэтай сустрэчы прысутнічалі ксёндз Тадэвуш Вышынскі і спадар Ігар Папоў, кіраўнік аддзела па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.



Чытаць цалкам...

Канфірмацыя ў Воранаве
19 чэрвеня 2010 г. у парафіі імя св. апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы, падчас якой ён удзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 418 вернікам з мясцовай парафіі і з парафіі імя Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках. Выступленні трох хораў (парафіяльнага, маладзёжна-дзіцячага і калектыву маладых сем’яў “Ejrene”) упрыгожылі гэтую вялікую ўрачыстасць.






Чытаць цалкам...

Катынскі прабег
У нядзелю 27 чэрвеня ў св. Імшы ў 10.30 у катэдральнай базыліцы ўдзельнічалі байкеры з Польшчы, удзельнікі Катынскага прабегу. Пасля св. Імшы ксёндз Ян Кучынскі асвяціў іхнія матацыклы. Вяртаючыся назад з Катыня, байкеры маюць намер наведаць Будслаў, Тракелі і Гродна.

Чытаць цалкам...

Пілігрымка Гродна - Тракелі
28 чэрвеня 2010 г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне св. Імшой у 9.00 пачалася XII пешая пілігрымка ў дыяцэзіяльны санктуарый імя Тракельскай Божай Маці. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам літургіі. Айцец Юзаф Макарчык OFM Conv. абвясціў гамілію, у якой ён звярнуў увагу паломнікаў на некаторыя прынцыпы, якія абавязваюць пілігрымаў падчас малітоўнай вандроўкі: між іншым на тое, што падчас паломніцтва неабходна засяродзіць увагу перш за ўсё на ўнутраным жыцці. А паколькі пілігрымка з’яўляецца супольным падарожжам, то трэба таксама вучыцца заўважаць іншых і быць гатовым ім дапамагчы - аб гэтым нагадаў а. Юзаф. На заканчэнне св. Імшы біскуп Аляксандр паблагаславіў пілігрымаў. У паломніцтве прыняло ўдзел каля 200 асобаў.

Чытаць цалкам...

Новая парафія
19 чэрвеня 2010 г. у Каробчыцах недалёка ад Гродна біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў падчас св. Імшы крыж і пляцоўку для будаўніцтва касцёла. Ксёндз Ян Рушніцкі быў прызначаны пробашчам новай парафіі. Ксёндз Ян выконваў да гэтага часу абавязкі вікарыя ў катэдральнай парафіі.




Чытаць цалкам...

Падзяка Богу
25-26 чэрвеня 2010 г. душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў наведала Марыйныя санктуарыі ў Барунах, Гудагаі і ў Будславе. Гэтая штогадовая пілі-грымка з’яўляецца падзякай за закончаны год працы і малітвай-просьбай аб Божых ласках на наступны год.
1 – 2 ліпеня б.г. група настаўнікаў з Гродзеншчыны прыняла ўдзел у агульнапольскай сустрэчы настаўнікаў у Чанстахове.

Чытаць цалкам...

Служба аховы здароўя на малітве
20 чэрвеня 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы ў катэдральнай базыліцы. Ксёндз Ян Кучынскі, пробашч катэдральнай парафіі і ксёндз Андрэй Радзевіч, душпастыр службы аховы здароўя, канцэлебравалі св. Імшу. Біскуп Аляксандр Кашкевіч ахвяраваў св. Імшу за медработнікаў у дзень іхняга прафесійнага свята. Пасля св. Імшы адбылася сустрэча біскупа з членамі душпастырства службы аховы здароўя.








Чытаць цалкам...

Вечныя шлюбы
24 чэрвеня 2010 г. у парафіі імя св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах урачыста адзначалі ўспамін Нараджэння св. Яна.Падчас св. Імшы, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз-дзекан В. Лісоўскі, Антаніна Лісоўская склала вечныя шлюбы і была прынята ў супольнасць сёстраў імя св. Міхала-Арханёла. На гэтую ўрачыстасць прыехалі: сястра Люцыя, генеральная эканомка ордэну, а таксама сёстры з гэтага ордэну.



Чытаць цалкам...

Адпуст у Беняконях
24 чэрвеня 2010 г. ксёндз-канонік Павел Галінскі адправіў св. адпустовую Імшу ў парафіі імя св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях. Рэктар ВДС з Гродна ксёндз Юзаф Станеўскі абвясціў казанне. Старшыня калгасу вызваліў ад працы людзей і даў у іх распараджэнне аўтобус, каб вернікі з суседніх вёскаў даехалі на ўрачыстасць. На заканчэнне адпустовай урачыстасці вернікі прайшлі ў працэсіі вакол касцёла.


Чытаць цалкам...

Малітва моладзі
24 чэрвеня 2010 г. студэнты з ВНУ і каледжаў г. Гродна маліліся ў рэктаральным касцёле імя Звеставання НПМ. Маладыя людзі дзякавалі Богу за завершаны навучальны год. Св. Імшу цэлебраваў ксёндз Антоній Грэмза. Пасля яе душпастырства студэнцкай моладзі сабралася на месцы сваіх традыцыйных сустрэчаў у зале па вуліцы Маладзёжнай.


Чытаць цалкам...

43-е пасяджэнне ККББ
22 чэрвеня 2010 г. у Мінску адбылося 43-яе пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У ім таксама прымалі ўдзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч і апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС. Біскупы, сабраныя на пасяджэнні, абмеркавалі магчымасць стварэння пенсійнага фонду і фонду салідарнасці для святароў, кансэкраваных і свецкіх асобаў, якія працуюць у касцёльных структурах. Былі таксама абмеркаваны статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў Беларусі. Біскупы выказалі сваю заклапочанасць адносна прымянення ў Беларусі метаду штучнага апладнення in vitro, які не адпавядае навучанню Касцёла. Адносна гэтага пытання біскупамі будзе падрыхтаваны адпаведны дакумент.



Чытаць цалкам...

Арцыбіскуп размаўляе з журналістамі
 22 чэрвеня 2010 г. у Мінску адбылося 43-яе пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У ім таксама прымалі ўдзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч і апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС. Біскупы, сабраныя на пасяджэнні, абмеркавалі магчымасць стварэння пенсійнага фонду і фонду салідарнасці для святароў, кансэкраваных і свецкіх асобаў, якія працуюць у касцёльных структурах. Былі таксама абмеркаваны статуты нацыянальнага і дыяцэзіяльных санктуарыяў Беларусі. Біскупы выказалі сваю заклапочанасць адносна прымянення ў Беларусі метаду штучнага апладнення in vitro, які не адпавядае навучанню Касцёла. Адносна гэтага пытання біскупамі будзе падрыхтаваны адпаведны дакумент.



Чытаць цалкам...

35-ая гадавіна смерці Хосэмарыі Эскрывы
 25 чэрвеня 2010 г., напярэдадні 35-ай гадавіны смерці Хосэмарыя Эскрывы, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў за яго св. Імшу ў мінскай архікатэдры. Мітрапаліт нагадаў у сваёй гаміліі, што імкненне да дасканаласці – гэта перш за ўсё імкненне да святасці, і галоўнае заданне Касцёла – весці вернікаў да святасці. На погляд арцыбіскупа, адной з такіх асобаў з’яўляецца св. Хосэмарыя Эскрыва – заснавальнік “Opus Dei”. У пачатку XX стагоддзя Эскрыва разумеў, што пакліканне да святасці - гэта прызначэнне не толькі духоўных асобаў, але і свецкіх. Да святасці можна імкнуцца не толькі будучы святаром ці членам манаскай супольнасці, але таксама - простым чалавекам, які працуе на фабрыцы, у школе, ва універсітэце, у шпіталі.



Чытаць цалкам...

Пілігрымка Мінск - Будслаў
Другі дзень паломніцтва Мінск – Будслаў (28 чэрвеня) распачала Святая Імша ў касцёле імя Унебаўзяцця НПМ і св. Цэцыліі ў Вішнёўцы (архікатэдральны дэканат). Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў яе галоўным цэлебрантам. У гаміліі мітрапаліт павіншаваў удзельнікаў пілі-грымкі з пераадоленнем першага адрэзку паломніцкага шляху. Адначасова іерарх нагадаў, што паломніцтва – гэта не турыстычная вандроўка, але пара малітвы, пакуты і навяртання, час сведчання.



Чытаць цалкам...

Розумам, сэрцам і целам – з Богам
«Прыкладзіце ўсе намаганні, фарміруючы сэрца цнотамі, розум – навукамі, цела – практыкаваннямі» Ксёндз Станіслаў Канарскі,SP.
14 – 17 чэрвеня б.г. у пасёлку Паўднёвы (г. Гродна) і ў парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (м-н Дзевятоўка) прайшла II парафіяда дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі. Яна праходзіла пад дэвізам: “Рух фарміруе розум, сэрца і цела”.
    Парафіяда была праведзена ў рамках аўтарскай праграмы таварыства “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса” у Варшаве, якая засяроджваецца на асноўных паняццях старагрэчаскай трыяды: стадыён – тэатр – святыня. У сёлетняй парафіядзе ўдзельнічала 290 дзяцей і маладых людзей з 18 парафій нашай дыяцэзіі, а дапамагала яе арганізатарам 30 валанцёраў з парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (г. Гродна, пас. Паўднёвы) і парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. Гродна, м-н Дзевятоўка).

Чытаць цалкам...

Юбілей касцёла ў Начы
Касцёл імя Унебаўзяцця  Найсвяцейшай Панны Марыі ў НачыПарафія і касцёл у Начы бяруць свой пачатак у снежні 1529 года.
    1529 год. Марыя, удава Януша Касцевіча з Падляскага ваяводства клапоціцца аб стварэнні парафіі і аплачвае будаўніцтва касцёла.
    1756 год. Князь Юзаф Кучэўскі будуе на месцы старога касцёла - новы, таксама драўляны. Да Нацкай парафіі належала ў той час каля 60 вёсак і парафія налічвала 9086 вернікаў.
    У 1891 годзе была пабудавана плябанія.
    21 красавіка 1900 года быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага касцёла ў вёсцы Нача.
    15 жніўня 1900 года - асвечаны вуглавы камень. Акт асвячэння правёў кс. Караль Любянец, прафесар Духоўнай семінарыі ў Вільні.
    У 1910 годзе быў пабудаваны новы касцёл з дзвюма вежамі ў раманскім стылі, падлога - з бетону. Даўжыня касцёла складае 76 аршынаў, шырыня - 30 аршынаў. Дах касцёла і вежы былі накрыты ацынкаванай бляхай. Парафія налічвала 5142 верніка.

Чытаць цалкам...

Цуд у вачах Бога
Юля, плачучы, убегла ў пакой. Яе ўджаліла пчала, і на руцэ з’явілася чырвоная пляма, рука стала пухнуць. Мама намачыла ватку і прыклала да балючага месца, каб зняць жар.
    - Пчолы - небяспечныя. Яны не павінны існаваць на свеце, - скрозь слёзы сказала Юля.
    - Не, гэта не так, - запярэчыла мама.
    - Пчолы не джаляць, калі іх не чапаць. - Можа быць, ты напалохала пчалу?
    - Не. Яна прыляцела і села на маю руку. Я хацела яе прагнаць, а яна мяне ўджаліла.
    -Зараз гэта пчала памрэ, - растлумачыла мама. – Яна ўджаліла цябе, таму што адчула сябе ў небяспецы. Яе джала засталося ў тваёй руцэ. Вось - яно.

Чытаць цалкам...

Малюнкі на каменьчыках
Гэтыя прыгожыя вырабы можна зрабіць самастойна і ўпрыгожыць імі памяшканне. Яны будуць нагадваць пра непаўторныя летнія дзянькі.

    Матэрыялы і прылады:
плоскія гладкія каменьчыкі (галька), гуашавыя фарбы, пэндзлікі, а таксама лак (можна купіць лак для афарбоўкі аўтамабіля ў балончыку) і, вядома, фантазія.
    Спосаб выканання:
Намалюйце малюначак на каменьчыку. Дайце высахнуць. Пасля гэтага пакрыйце лакам (каб фарба не змывалася) і зноў дайце высахнуць. Выраб - гатовы! Вы можаце прыдумаць малюнак хрысціянскай тэматыкі.

Парада: імкніцеся выкарыстоўваць светлыя таны, бо пасля таго, як вы пакрыеце лакам каменьчык, малюначак цямнее.

Чытаць цалкам...

Рамка з вішнёвых костачак
Заўвага:
Адразу папярэдзім: праца даволі карпатлівая, але яе вынік пераўзыходзіць чаканні!

Матэрыялы і прылады:

Шчыльны кардон, фарбы, пэндзлік, лак, нажніцы, клей ПВА і вішнёвыя костачкі.
Спосаб выканання:
1.
Намалюйце контур сэрца на шчыльным кардоне. Намалюйце таксама рамку-сэрца з прарэзам у цэнтры.
2. Выражце аснову-сэрца і рамку-сэрца з прарэзам у цэнтры. Па памерах яны, вядома, павінны супадаць.
3. Размалюйце рамку ў адзін з тых колераў, у якія будуць пафарбаваны костачкі. Гэта вельмі важна, інакш будзе прасвечвацца колер кардона.
4. Падзяліце вашы костачкі на 5 частак і размалюйце іх у розныя колеры (можна ўзяць колеры аднаго тону).
5. Калі фарба добра высахне, пакрыйце кожную костачку лакам з усіх бакоў. Гэта для таго, каб фарба потым не змывалася.
6. Прыляпіце костачкі на рамку, дайце высахнуць.
7. Прыгожая рамка - гатова.

Чытаць цалкам...

4 ліпеня 2010 года
◊◊◊
Сардэчна дзякуем нашым спонсарам:
- Сенату Рэчы Паспалітай Польшчы
- Міністэрству спорту і турызму Польшчы
- Таварыству “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса“ з Варшавы
- Карытас з Гродзенскай дыяцэзіі
- Moda-Exclusive з Гродна
Арганізатары II парафіяды дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Выражаем шчырую падзяку ксяндзу-пробашчу Тадэвушу, кс. Паўлу, кл. Паўлу і сястры Таццяне і ўсім, хто дапамагаў працаваць з дзецьмі падчас канікулаў у капліцы імя св. Юзафа ў Гродне. Няхай Хрыстус благаславіць Ваш святарскі шлях, а Божая Маці ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
З малітвай удзячныя дзеці і іхнія бацькі

Чытаць цалкам...

Актуальны нумар

język polski

Апытанне


На Ваш погляд...

Ці Вы хочаце пазнаёміцца ў інтэрнэце з нашым каталіцкім парталам www.grodnensis.by?

Ад шчырага сэрца

  

Сардэчныя словы віншаванняў і пажаданняў з нагоды розных урачыстасцей, а таксама словы спачування і малітвы ў выпадку адыхода ў Дом Пана...

Літургічны каляндар

 
green
Чытанне на сёння:
Імяніны:
Да канца года засталося дзён:  116

На службе Богу і людзям

а. Караль Барнась

     Айцец Караль Барнась, рэдэмптарыст

- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў ён працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве завочна.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і ў Занявічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Занявічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.

   “Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду ўспамінаць з прыемнасцю штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў, як і працу ў Берастовіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.

Кс. Ігар Андрэй Бурак

     Ксёндз Андрэй Бурак

- Нарадзіўся 13. 01. 1978 г. у Лідзе.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 25. 05. 2002 г. у катэдральнай базыліцы прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- вікарый у Ашмянах, у Лідзе ў парафіі імя св. Сям’і,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у парафіі імя св. Якуба ў Цудзенішках.

   “Калі я задумваюся пра тое, чым ёсць святарства, то мне ўспамінаюцца словы ксяндза Яна Твардоўскага: “Я баюся ўласнага святарства, непакоюся за яго (…) і перад ім укленчваю”.

Кс. Ігар Антоній Анісімаў

     Ксёндз Ігар Антоній Анісімаў

- Нарадзіўся 16. 10. 1974 г. у Магнітагорску (Расія).
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне.
- 19. 05. 2001 г. у гродзенскай катэдры прыняў святарскія пасвячэнні з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у парафіі ў Лідзе (Слабодка),
- 2003-2004 г. - вікарый у парафіі Ліда-Фара,
- з 2004 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Першамайску (Шчучынскі раён).

   “Няспынна святарства застаецца таямніцай Божага плану ў дачыненні да мяне, нягоднага яго слугі. Я адчуваю вялікую адказнасць за гэты вялікі дар і за людзей, якіх Бог ставіць на шляху майго святарскага жыцця”.

Кс. Генрых Яблонскі

     Ксёндз Генрых Яблонскі

- Нарадзіўся 07. 04. 1957 г. у Капцевічах (Смаргонскі раён).
- У 1987 г. скончыў ВДС у Рызе.
- 31. 05. 1987 г. у Рызе прыняў святарскія пасвячэнні з рук кардынала Юльяна Вайводса.
- Душпастырская праца:
- з 1988 г. – пробашч у Канвалішках,
- з 2001 г. і па сённяшні дзень – пробашч у Забалаці,
- з 2005 г. – дзекан дэканату Радунь.

   “Святарства – вялікая ласка і дар, за які я ўдзячны Богу”.

Кс. Дзмітрый Урбановіч

     Ксёндз Дзмітрый Урбановіч

- Нарадзіўся 16. 05. 1977 г. у Забалаці.
- У 2001 г. скончыў ВДС у Гродне,
- а 19. 05. 2001 г. у катэдры ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Душпастырская праца:
- 2001 – 2003 г.г. – вікарый у Ваўкавыску, у пар. імя св. Вацлава,
- 2003 – 2005 г.г. – вікарый у Радуні,
- з 2005 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Дудах.

   “Святарства – гэта служба Богу і людзям. Я ўдзячны Богу за дар майго прызвання”.

Кс. Аляксандр Шэмет

     Ксёндз Аляксандр Шэмет

- Нарадзіўся 09. 04. 1961 г. у Люсіна (Брэсцкая вобласць).
- 31. 05. 1987 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Рызе з рук біскупа Яніса Цакульса.
- Душпастырская праца:
- працаваў у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі: у Адамавічах, Селіванаўцах, у Бале Касцёльнай, у Перстуні.
- Цяпер з’яўляецца пробашчам у Адамавічах і ў м-не Аўгустовак (Гродна).

   “Святарства - гэта Божы выбар, якога да рэшты нельга зразумець, чаму Бог выбірае такога нікчэмнага чалавека для працы ў сваім вінаградніку”.

Кс. Пётр Марцінец CMF

     Ксёндз Пётр Марцінец CMF

- Нарадзіўся 13. 05. 1943 г. у Аполі (Польшча).
- У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. 29. 06 1972 г. прыняў святарскія пасвячэнні ў Аполі з рук біскупа Францішка Ёпа.
- Душпастырская праца:
- да 2000 году – у Польшчы.
- З 2001 г. – па сённяшні дзень – пробашч у Азёрах, Жытомлі і Кашубінцах.
- На працягу года выконваў функцыі духоўнага айца ў ВДС У Гродне і быў шматгадовым спаведнікам клерыкаў.
- З 2010 г. быў назначаны дзеканам дэканату Гродна – Усход.

   “Святарства –гэта вельмі высакародны дар, якога нельга зразумець уласным розумам”.