ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Панядзелак, 29 мая 2017 года
«Шукайце прытулку
пад плашчом Панны Марыі»
/ Папа Францішак /

Паважаныя чытачы!

 Сёлетні май выключны. Гэтую выключнасць яму надае вялікі юбілей – 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Пасланне Найсвяцейшай Панны аб супакоі, навяртанні і ружанцовай малітве, скіраванае сучаснаму свету, застаецца актуальным і надалей чакае рэалізацыі.
    Святы Айцец Францішак падчас апошняга візіту ў Фаціму прыгадаў, што заклік Марыі не аднаразовы, а зусім наадварот – датычыць кожнага наступнага пакалення, новых знакаў часу, таму трэба нястомна вяртацца да яго. Адказваць на запрашэнне Найсвяцейшай Панны да штодзённай малітвы, асабліва ружанцовай, адгаворваемай у коле сям’і, каб такім чынам Яна магла дастукацца да сэрца кожнага чалавека, усіх народаў і цэлага свету.
 У маі прырода поўнасцю абуджаецца ад зімовай спячкі. Усё навокал пакрываецца зелянінай. На палях сонечным адценнем расцвітае рапс, на лугах з’яўляюцца дзьмухаўцы. Квітнеюць ландышы, цюльпаны, бэз... Абуджанае ўваскрасеннем Пана жыццё прыносіць радасць усім стварэнням на зямлі.
    Месяц май з незапамятных часоў прысвечаны Маці Божай. Мы бачым кранальнае сведчанне веры і любові людзей, якія збіраюцца не толькі ў касцёлах, але таксама каля прыдарожных капліц і ў дамах, каб спевам праслаўляць Найсвяцейшую Панну Марыю. Гэтае набажэнства з’яўляецца гімнам хвалы ў Яе гонар. У Ларэтанскай літаніі праслаўляем Беззаганную ў разнастайных тытулах, адначасова просячы Яе, каб была для нас найлепшай Маці.
 Бог з самага пачатку гісторыі Аб’яўлення прадстаўляецца нам як міласэрны і літасцівы, цярплівы, багаты на любоў і вернасць (параўн.: Быц 34, 6). Ён любіць людзей усёй сваёй сутнасцю, безумоўна і абсалютна дарма. Любіць не таму, што мы захоўваем запаведзі, але таму, што з’яўляецца Айцом; не таму, што стараемся быць святымі, а таму, што Ён святы; не таму, што пазбягаем граху, а таму, што сам без граху.
    Распазнавальным знакам першых хрысціян была менавіта міласэрнасць – кіраванне ў жыцці любоўю, якая паходзіць ад Бога. Сёння яна перастае быць звычайнай штодзённай справай, хутчэй расцэньваецца як вялікі і гераічны ўчынак. Аднак міласэрнасць нельга абмяжоўваць да дабрачыннасці ці ўслужлівасці. Гэта нешта адназначна большае, што заключаецца ў сустрэчы з бядой канкрэтнага чалавека і аказанні яму рэальнай дапамогі. Дзяленне з патрабуючым братам, як напісаў у адным са сваіх пасланняў св. Павел, набліжае нас да сакраманту Любові.
 Пальмовая нядзеля з’яўляецца пачаткам Вялікага тыдня і прадвесцем надыходзячых Велікодных свят. Перад намі выключны час, глыбокае перажыванне якога дазволіць адкрыць сэнс жыцця, адшукаць надзею і веру. Аднак калі не будзем шчыра і з поўнай самааддачай перажываць Вялікі тыдзень, Пасха не стане для нас часам пераходу ад смерці да жыцця. Не здолеем зразумець бязмежную любоў Бога да кожнага чалавека.
    Літургія Вялікага тыдня пэўным чынам складае дарогу. Цяжка добра перажыць падзею, што знаходзіцца ў канцы шляху, калі папярэдне не прыкласці высілкі ў дарозе. Таму Касцёл заахвочвае вернікаў актыўна далучацца да перажывання гэтага часу ў духу веры, адарацыі і любові да Езуса.
 Змяняюцца поры года: зіма саступіла месца вясне. Пасля пачутых у Папяльцовую сераду слоў “Навяртайцеся і верце ў Евангелле” мы таксама стараемся змяняцца ў лепшы бок і годна перажываць Вялікі пост, які для кожнага чалавека павінен стаць “вясной” духоўнага аднаўлення.
   У гэты перыяд цвёрдая глеба нашых сэрцаў павінна быць узрушана, каб з засеяных у ёй зярнят веры і любові ў дзень уваскрасення мог нарадзіцца чаканы плод. Але каб да гэтага дайшло, мы павінны глыбей ахінуцца ў таямніцу Божай любові. Выразней за ўсё яна нам аб’яўляецца ў пакутах нашага Збаўцы. Езус прыняў цярпенне за кожнага чалавека, каб адкрыць яму Неба i вызвалiць ад кары пекла.
    Касцёл дапамагае разважаць Муку Пана праз літургію. Робіць гэта таксама праз вельмі карысныя для душы набажэнствы Крыжовага шляху і Песень жальбы. Яны дакладна апісваюць цярпенні Збаўцы і пабуджаюць нас шкадаваць за грахі і жадаць выправіць сваё жыццё.
кс. Юры Марціновіч
артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара"
>>

Просім прысылаць пытанні па адрасу:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com
Нумар 23 (292), 13 снежня 2009  года
23 (292), 13 снежня 2009

13 снежня 2009 года
◊◊◊ Паважаным а. Вальдэмару Слоце і кс. Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянінаў перасылаем...
Віншаванні і пажаданні
 
Крэатыўныя ідэі
Крэатыўныя ідэі
   Усяго адна буйная шышка, пакрытая залатой ці зялёнай фарбай, упрыгожаная аздобным бантам - і вось ужо ў вас...
Кулінарныя фантазіі
Кулінарныя фантазіі
Прапануем вам ўсёй сям’ёй заняцца выпечкай цудоўных святочных пернікаў, якія не толькі стануць ласункамі, але і каляднымі ўпрыгожваннямі. Такімі вырабамі...
 
Час Адвэнту
Час Адвэнту
Паважаныя чытачы! Вы спрабавалі заціснуць...
Якія ёсць адвэнтавыя традыцыі ў хрысціянскіх сем’ях?
Якія ёсць адвэнтавыя традыцыі ў хрысціянскіх сем’ях?
 У перыяд Адвэнту вельмі важным, яскравым знакам, які часта праяўляецца ў дамашняй літургіі, з’яўляецца свечка. Свечкі і ліхтарыкі маюць багатую...
 
Размышления после реколекций
Размышления после реколекций
Уважаемая редакция! Мы хотели поделиться с читателями рассказом о интересных событиях, прошедших у нас в приходе. По инициативе сестер-назаретанок из...
Чаканне Кагосьці ці роздум перад Божым Нараджэннем
Чаканне Кагосьці ці роздум перад Божым Нараджэннем
Як падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння? Такое пытанне пастаўце сабе перад хуткабежным часам Адвэнту. Нельга быць задаволеным толькі пасіўным ладам...
 
Рэкалекцыі цвярозасці. Разам–лягчэй
Рэкалекцыі цвярозасці. Разам–лягчэй
27 – 29 лістапада б.г. пры Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне прайшлі VII рэкалекцыі цвярозасці. Біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі,...
V турнір па футболу, прысвечаны памяці Яна Паўла II
V турнір па футболу, прысвечаны памяці Яна Паўла II
“Спорт – адзін з найлепшых шляхоў для пераадолення ўсіх межаў” (Ян Павел II)     Паводле Божага Провіду...
 
...И дай нам свое Спасение
...И дай нам свое Спасение
Адвент – время реколекций. Хотелось бы пригласить читателей газеты “Слова Жыцця” к размышлению о том, что для исцеления души и...
Праяві да нас , Пане, сваю міласэрнасць...
Праяві да нас , Пане, сваю міласэрнасць...
Пачатак цудаў фігуры Засмучанага Езуса ў роскім касцёле бярэ свае вытокі з падзеі, калі падчас св. Раратняй Імшы...
 
Пасланне Папы на Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў
Пасланне Папы на Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў
27 лістапада б.г. у Ватыкане было апублікована папскае пасланне на Сусветны дзень мігранта і бежанца, які адзначаецца 17 студзеня. БэнэдыктXVI...
Пасланне Папы на Сусветны дзень хворых
Пасланне Папы на Сусветны дзень хворых
Найбліжэйшы XVIII Сусветны дзень хворых, які адзначаюць штогод 11 лютага ва ўрачыстасць Божай Маці з Лурду, супадзе з 25-ай гадавінай...
 
Калядная ёлка - на плошчы імя св. Пятра
Калядная ёлка - на плошчы імя св. Пятра
На плошчу імя св. Пятра ў Ватыкан прыбыла калядная ёлка. На гэты раз яна прыбыла з Бельгіі, а дакладней з...
Пасяджэнне рады ККББ па справах сям’і
Пасяджэнне рады ККББ па справах сям’і
25 лістапада 2009 г. у Мінску ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылося пасяджэнне рады па справах сям’і пры ККББ....
 
Канферэнцыя на тэму: “Хрысціянства – у зменлівым свеце”
Канферэнцыя на тэму: “Хрысціянства – у зменлівым свеце”
28 лістапада б.г. у рамкай міжканфесійнага хрысціянскага дыялогу ў мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я. Рау прайшла канферэнцыя на тэму:...
Прадаўжаюцца працы над канкардатам
Прадаўжаюцца працы над канкардатам
Як паінфармаваў падчас канферэнцыі он-лайн упаўнаважаны па справах веравызнанняў і нацыянальнасцяў у Беларусі Леанід Гуляка працаўнікі яго ведамства ўдзельнічаюць у...
 
Пінск. Новыя дыяканы
Пінск. Новыя дыяканы
5 снежня 2009 г. у пінскім касцёле імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны Валенты Ляўковіч і Юрый Мёдушэўскі, клерыкі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай...
Нумар 292: радком з дыяцэзіі
Нумар 292: радком з дыяцэзіі
Дапамога дзецям перад Вігіліяй Традыцыйна напярэдадні святаў Божага Нараджэння Карытас Гродзенскай дыяцэзіі арганізуе акцыі дапамогі дзецям. На працягу месяца ва...
 
Абявы 292
Аб'явы 292
20–22...
Скарб Мінулага і рэчаіснасці
Скарб Мінулага і рэчаіснасці
Успамінае пра мінулае толькі той, у каго ёсць уласная гісторыя. Больш таго, гэтая гісторыя павінна ўзбагачаць чалавека і быць пазітыўнай,...
 
ІV Нядзеля Адвэнту
ІV Нядзеля Адвэнту
З Eвангелля св. Лукі Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом...
ІII Нядзеля Адвэнту
ІII Нядзеля Адвэнту
З Eвангелля св. Лукі Калі Ян навучаў над Ярданам, пыталіся ў яго людзі: “Што мы павінны рабіць?” Ён сказаў ім...
 
Выключная святая Імша
Выключная святая Імша
Першая св. Імша на Каляды – гэта першая св. Імша Божага Нараджэння. Яна ўвекавечвае чуванне пастухоў, якія маліліся ў Бэтлееме...
Чакаючы Збавіцеля… Традыцыі Адвэнту
Чакаючы Збавіцеля… Традыцыі Адвэнту
Гэтае радаснае чаканне прыходу Езуса Хрыста, які з’яўляецца і змяняе наш лёс… У нашым чаканні расце надзея, як святло, якое...

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

 
white
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  217

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.