Божае Нараджэнне пасля Божага Нараджэння

Аднак, як часта здараецца, пасля ўрачыстасці, пасля прыемных і радасных хвілін надыходзіць шэрая штодзённасць: праца, абавязкі, клопаты... Такое ўжо жыццё. І можа падацца, што ад Божага Нараджэння не засталося і следу. Елку хаваюць на гарышча ці выкідваюць на сметнік, прыгожыя і шчырыя словы, сказаныя і пачутыя падчас ламання аплаткай, сціраюцца ў памяці, а радасць ад таго, што сям’я сабралася разам, гасне. Усё вяртаецца на свае месцы. Як кажуць, святы, святы і па святах. Аднак ці ў гэтым заключаецца сапраўдная сутнасць Божага Нараджэння? Безумоўна не! †